Перайсьці да зьместу

Арсэн Якавенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Якавенка.
Арсэн Якавенка
Арсен Яковенко
Род дзейнасьці музыка (піяніст і кампазытар)
Дата нараджэньня 5 верасьня 1991(1991-09-05) (33 гады)
Месца нараджэньня Кіеў, Украіна
Занятак піяніст

Арсэ́н Ваа́гнавіч Якаве́нка (па-ўкраінску: Яковенко Арсен Ваагнович; нарадзіўся 5 верасьня 1991, Кіеў) — украінскі піяніст і кампазытар.

Нарадзіўся 5 верасьня 1991 году ў Кіеве.

Ад 1997 да 2000 году вучыўся ў Дзіцячай музычнай Акадэміі. У 20002009 быў вучнем Кіеўскай сярэдняй адмысловай музычнай школы імя Міколы Лысенкі пры Нацыянальнай музычнай акадэміі Ўкраіны імя Пятра Ільліча Чайкоўскага (кляса настаўніцы Натальлі Грыдневай). Ад 2009 году навучаецца ў Нацыянальнай музычнай акадэміі Ўкраіны імя Пятра Чайкоўскага. Ад 2006 году стыпэндыят фонду былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы[1] Ад 1998 году вучыцца кампазыцыі (кляса настаўніцы Алы Загайкевіч). Аўтар твораў для фартэпіяна, ды таксама іншых інструмэнтаў, у прыватнасьці для скрыпкі, віялянчэлі, флейты, клярнэта.

Удзел у конкурсах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арсэн Якавенка таксама ўзнагароджаны спэцыяльным прызам ІІІ міжнароднага конкурсу памяці Еміля Гілельса[2] (Адэса, 2006 год). Таксама атрымаў спэцыяльную нагароду на «Bremer Klavier Wettbewerb’07» (Нямеччына, 2007 год).

Як кампазытар Арсэн Якавенка выступаў на Міжнародным фэстывалі акадэмічнай ды сучаснай музыкі «Фарбатоны» і Ўсеўкраінскім фэстывалі дзіцячай кампазытарскай творчасьці «Арфэй».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]