Сьцяпан Шутаў
Сьцяпан Шутаў | |
Род дзейнасьці | вайсковы дзеяч, палкоўнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 30 студзеня 1902 |
Месца нараджэньня | Глуша, Бабруйскі павет |
Дата сьмерці | 17 красавіка 1963 (61 год) |
Месца сьмерці | Кіеў, УССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | афіцэр |
Узнагароды | |
Сьцяпан Фёдаравіч Шутаў (30 студзеня, паводле старога стылю 17 студзеня, 1902, Глуша, Бабруйскі павет, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць — 17 красавіка 1963, Кіеў, Украіна) — удзельнік грамадзянскай і нямецка-савецкай войнаў, камандзір 20-е гвардзейскае танкавае брыгады (5-й гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу 1944.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь беларускае сялянскае батрацкае сям’і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баех супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З 1924 сябар ВКП (б), па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі Чырвонае Арміі.
У 1927 скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932 — Ленінградзкія бранетанкавыя курсы ўдасканаленьня, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня пры Ваеннай акадэміі мэханізаваньня і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.
Нямецка-савецкую вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтох у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесьніка камандзіра 9-го гвардзейскага мэханізаванага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, на Курскай Дузе, фарсіраваў Дняпро, вызваляў Кіеў. За фарсіраваньне Дняпра і вызваленьне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасьць і мужнасьць 10 студзеня 1944 ганараваны званьнем Героя Савецкага Саюза з уручэньнем ордэна Леніна і мэдалём «Залатая Зорка» (№ 2158[1]). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня падчас Яска-Кішынёўскай апэрацыі 13 верасьня 1944. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасьля яе ампутацыі ў верасьні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга і мэдалямі.
Жыў у Кіеве, дзе і сканаў пасьля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бронзавы бюст Шутава ўсталяваны на яго радзіме ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну, ягоным імем названая вуліца Вуліца Сьцяпана Шутава ў Маскве й Кіеве.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навечно в сердце народном, 2-е изд. — Минск: Главн. ред. Белорус. Сов. энциклопедии, 1977
- Шутов Степан Фёдорович 30. 1. 1902 — 17. 4. 1963 Дважды Герой Советского Союза
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 1963 годзе
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Выпускнікі Вайскова-палітычнай акадэміі імя Леніна
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Двойчы Героі Савецкага Саюзу
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Беларусы ва Ўкраіне
- Памерлі ў Кіеве