Мікіта Хрушчоў
Мікіта Хрушчоў лац. Mikita Chruščoŭ | |
Хрушчоў у Вене (Аўстрыя) | |
2-і першы сакратар ЦК КПСС(en) | |
---|---|
13 верасьня 1953 — 14 кастрычніка 1964 | |
Папярэднік: | Ёсіф Сталін |
Наступнік: | Леанід Брэжнеў |
4-ы старшыня Рады міністраў СССР | |
27 сакавіка 1958 — 14 кастрычніка 1964 | |
Папярэднік: | Мікалай Булганін |
Наступнік: | Аляксей Касыгін(en) |
3-і й 5-ы першы сакратар ЦК КП Украіны | |
27 студзеня 1938 — 3 сакавіка 1947 | |
Папярэднік: | Станіслаў Касіёр(uk) |
Наступнік: | Леанід Мельнікаў(uk) |
Старшыня Рады міністраў(uk) Украінскай ССР | |
6 лютага 1944 — 12 сьнежня 1947 | |
Папярэднік: | Леанід Карніец(uk) |
Наступнік: | Дзям’ян Каротчанка(uk) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 (15) красавіка 1894[1] сяло Калінаўка(ru), Дзьмітрыеўскі павет(ru), Курская губэрня(ru), Расейская імпэрыя |
Памёр: |
11 верасьня 1971[2][3][4][…] (77 гадоў) Масква, Расейская СФСР, СССР |
Партыя: | КПСС (з 1918) |
Сужэнец: | Еўфрасіньня Іванаўна Хрушчова (1914—1919), Маруся Хрушчова (1922) і Ніна Пятроўна Хрушчова (з 1965) |
Дзеці: | Сыны: Леанід(ru) (1917) і Сяргей(en) (1935); дочкі: Юлія (1916), Рада (1929) і Алена (1937) |
Бацька: | Сяргей Ніканоравіч Хрушчоў |
Маці: | Ксенія Іванаўна Хрушчова |
Адукацыя: | Рабочы факультэт(ru) Данецкага горнага тэхнікуму(uk) (1922—1925) |
Узнагароды: | |
Мікі́та Сярге́евіч Хрушчо́ў (1894; с. Калінаўка, цяпер Курская вобласьць, Расея — 1971; Масква) — кіраўнік Камуністычнай партыі (1953—1964) і ўраду Савецкага Саюзу (1958—1964). Меў званьні герой Савецкага Саюзу (1964), тройчы герой Сацыялістычнай Працы (1954, 1957, 1961) і вайсковае — генэрал-лейтэнант. Чалец Цэнтральнага камітэту (ЦК) КПСС (1934—1966), Палітбюро (Прэзыдыюму) ЦК (1939—1964).
Аўтар успамінаў. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1909 г. сьлесар на заводах і шахтах Данбасу. З 1918 г. удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў. З пачатку 1920-х гг. займаў кіраўнічыя пасады ў Камуністычнай партыі Ўкраіны (у 1924 г. удзельнік трацкісцкай апазыцыі), з 1931 г. — у Маскве. У 1929—1930 гг. навучаўся ва Ўсесаюзнай прамысловай акадэміі(en) (Масква). З 1935 г. першы сакратар маскоўскіх гарадзкога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 старшыня Савету народных камісараў(uk) (з 1946 г. Савету міністраў(uk)) Украінскай ССР. Меў дачыненьне да палітычных рэпрэсіяў у Маскве і Ўкраіне. У Нямецка-савецкую вайну 1941—1945 гг. чалец ваенных радаў шэрагу франтоў. З 1949 г. сакратар ЦК і першы сакратар маскоўскага камітэту Ўсесаюзнай кампартыі (бальшавікоў).
Кіраваньне СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пасадзе першага сакратара ЦК КПСС зь верасьня 1953 г. быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930 — пачатку 1950-х гадоў. 25 лютага 1956 г. выступіў на 20-ым зьезьдзе КПСС з дакладам «Аб кульце асобы і яго наступствах», што зьмяшчаў асуджэньне дзейнасьці папярэдняга кіраўніка партыі Ёсіфа Сталіна. Таксама выступіў з выкрыцьцём культу асобы Сталіна на 22-ім (1961) зьезьдзе КПСС. За часам яго валадараньня вялося шырокае асваеньне цалінных(en) і абложных земляў (1954—1960), што прывяло да нястачы харчаваньня ў гарадах. Пры гэтым шматкроць узрасло будаўніцтва шматкватэрнага жытла(ru) для супрацоўнікаў урадавых прадпрыемстваў. У 1957 г. пачалося асваеньне космасу. У 1954—1959 гг. адбылося часовае аслабленьне ідэалягічна-кіраўнічага націску на творцаў культуры («Хрушчоўская адліга»).
У зьнешняй палітыцы адбываліся абвастрэньні міжнародных дачыненьняў (крызіс 1961 г. вакол Заходняга Бэрліну і Кубінскі крызіс 1962 г.). Вялася гонка ядзерных узбраеньняў, што прывяла да заключэньня ў 1963 г. Маскоўскай дамовы аб забароне выпрабаваньняў атамнай зброі ў атмасфэры, касьмічнай прасторы і пад вадой(en). Пры гэтым Узброеныя сілы СССР у 1955 — пачатку 1960-х гг. скараціліся больш як на тры млн чалавек. У кастрычніку 1964 г. ЦК КПСС зьняў яго з усіх пасадаў «па стане здароўя»[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Gibney F. B. Nikita Sergeyevich Khrushchev // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Nikita Sergejewitsch Chruschtschow // filmportal.de — 2005.
- ^ а б Nikita Sergejewitsch Chruschtschow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Міхаіл Нікіцін. Хрушчоў // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 65-66. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расейскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Памерлі 11 верасьня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Суворава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Русіфікацыя
- Савецкія палітыкі
- Нарадзіліся ў Курскай вобласьці
- Памерлі ў Маскве
- Генэральныя сакратары ЦК КПСС
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Бальшавікі
- Сябры Палітбюро ЦК КПСС
- Савецкія генэралы
- Ляўрэаты Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Кіраўнікі Ўкраіны
- Памерлі ад інфаркту міякарда
- Левая апазыцыя ў РКП(б) і ВКП(б)
- Атэісты
- Мікіта Хрушчоў