Аляксей Ганчарук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксей Ганчарук
Oleksiy Honcharuk 3 crop.jpg
17-ы прэм’ер-міністар Украіны
29 жніўня 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Уладзімер Зяленскі
Папярэднік: Уладзімер Гройсман
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 ліпеня 1984(1984-07-07) (35 гадоў)
Гародня, Чарнігаўская вобласьць, Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР
Адукацыя: Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны[d]

Аляксей Ганчарук (7 ліпеня 1984, Гародня, Чарнігаўская вобласьць) — украінскі юрыст, адвакат. 17-ты прэм’ер-міністар Украіны (з 29 жніўня 2019 году). Наймалодшы кіраўнік ураду ў гісторыі сучаснай Ўкраіны. Доктар юрыдычных навук.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Інстытут права Міжрэгіянальнай акадэміі кіраваньня пэрсаналам, працаваў юрыстам на Гародзенскім заводзе харчовых тавараў. Пазьней скончыў Акадэмію дзяржаўнага кіраваньня пры прэзыдэнце Ўкраіны. Мае ступень доктара юрыдычных навук, займаўся абаронай правоў інвэстараў.

Пачаў займацца палітыкай пасьля Рэвалюцыі годнасьці — на выбарах у парлямэнт у 2014 годзе ён балятаваўся ў дэпутаты ад партыі «Сіла людзей». Але гэтая палітычная сіла тады не пераадолела выбарчы бар’ер, атрымаўшы падтрымку толькі 0,11% выбарнікаў.

Не атрымаўшы дэпутацкага мандату, працаваў спачатку дарадцам міністра экалёгіі і прыродных рэсурсаў Ігара Шаўчэнкі, а пазьней — міністра эканамічнага разьвіцца і гандлю Сьцяпана Кубіва.

З 2015 па 2019 год узначальваў Офіс эфэктыўнага рэгуляваньня — гэта незалежны цэнтар, які фінансаваўся Эўразьвязам і працаваў над паляпшэньнем бізнэс-асяродзьдзя і інвэстыцыйнай прывабнасьці Ўкраіны.

Пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага далучыўся да ягонай каманды — прэзыдэнт Украіны прызначыў яго намесьнікам кіраўніка Офісу прэзыдэнта, а празь месяц Аляксей Ганчарук увайшоў у склад Нацыянальных рад — па інвэстыцыях і па барацьбе з карупцыяй.

29 жніўня 2019 году, у першы дзень паседжаньня новай Рады, абраны прэм’ер-міністар Украіны[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]