Перайсьці да зьместу

Лібрэвіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лібрэвіль
франц. Libreville
Герб Лібрэвілю
Першыя згадкі: 1843
Краіна: Габон
Правінцыя: Эстуарэ
Вышыня: 13 м н. у. м.
Насельніцтва: 703 904 чал. (2013)
Геаграфічныя каардынаты: 0°23′24.36″ пн. ш. 9°27′15.84″ у. д. / 0.3901° пн. ш. 9.4544° у. д. / 0.3901; 9.4544Каардынаты: 0°23′24.36″ пн. ш. 9°27′15.84″ у. д. / 0.3901° пн. ш. 9.4544° у. д. / 0.3901; 9.4544
Лібрэвіль на мапе Габону
Лібрэвіль
Лібрэвіль
Лібрэвіль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://libreville.ga

Лібрэві́ль (па-француску: Libreville) — сталіца Габону, разьмешчаная на рацэ Габон. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Эстуарэ. Самы вялікі горад краіны. Насельніцтва складае каля 578 тыс. чалавек.

Тэрыторыя, на якой цяпер знаходзіцца горад, першапачаткова, да прыбыцьця французаў, была заселеная племенем Мпонгвэ. У 1839 годзе французы выкупілі гэтую зямлю. Горад быў заснаваны ў 1843 годзе. У 1848 годзе горад быў названы Лібрэвіль (па-беларуску: вольны горад). З 1934 да 1946 году Лібрэвіль быў асноўным портам Францускай Экватарыяльнай Афрыкі. Пасьля атрыманьня Габонам незалежнасьці ў 1960 годзе, у горадзе жыло толькі 31 000 чалавек. У нашы дні амаль палова насельніцтва краіны жыве ў Лібрэвілі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лібрэвільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў