Перайсьці да зьместу

Косава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Косава
Косово
Kosova
Сьцяг Косава Герб Косава
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Europe»
Месцазнаходжаньне Косава
Афіцыйная мова альбанская, сэрбская
Сталіца Прышціна
Найбуйнейшы горад Прышціна
Форма кіраваньня Рэспубліка
Гашым Тачы
Іса Мустафа
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
169 месца ў сьвеце
10 887 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2015)
 • шчыльнасьць
151 месца ў сьвеце
1 870 981[1]
172/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
151 месца ў сьвеце
$5,352 млрд
$2965
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— прызнаная
ад Сэрбіі
17 лютага 2008
108-ю краінамі
Тэлефонны код +381[2]

Ко́сава ці Рэспу́бліка Ко́сава (па-альбанску: Kosova ці Kosovë, па-сэрбску: Косово, Kosovo) — дзяржава ў межах аўтаномнага краю Сэрбіі Косава й Мэтохія. Незалежнасьць абвешчаная 17 лютага 2008 году.

Мапа Косава

Косава ўваходзіла ў склад Атаманскай імпэрыі ад 1455 да 1912 году, спачатку як частка Румэліі, ад 1864 году як самастойная правінцыя. Падчас Вялікай Вайны 1683—1699 гадоў тэрыторыя Косава была на кароткі час захопленая аўстрыйскімі войскамі. У 1690 годзе сэрбскі патрыярх Арсень III вывеў 37 000 сямей з Косава. Перасяленьні праваслаўных хрысьціян з Косава працягнуліся ў XVIII стагодзьдзі. У 1766 годзе ўлады Атаманскае імпэрыі зьліквідавалі інстытут Сэрбскага патрыярхату, пасьля чаго становішча праваслаўных насельнікаў усёй Сэрбіі моцна пагоршылася. Альбанская шляхта прыняла іслам, што забясьпечыла ёй пасады чыноўнікаў у Атаманскай імпэрыі. На канец XIX стагодзьдзя мусульман у Косаве стала нават больш за праваслаўных. У XIX стагодзьдзі на Балканах прачнуўся этнічны нацыяналізм, і ў Косаве ім стаў альбанскі нацыяналізм.

Увесну 1999 году камандзір Вызваленчай арміі Косава Саліх Мустафа зладзіў забойства 6 зьняволеных ім альбанцаў, двух зь якіх асабіста катаваў. Перад забойствам зьняволеных катавалі агнём і токам, зьбівалі бэйсбольнымі бітамі і марылі голадам. 16 сьнежня 2022 году Спэцыяльны суд Косава ў Гаазе (Нідэрлянды) вырак Саліха Мустафу да 26 гадоў турмы за ваенныя злачынствы[3].

Самая ўплывовая партыя ў Косава — Дэмакратычная Ліга Косава, якая распачала сваю дзейнасьць напачатку 1990-х у якасьці бяззбройнага супраціву палітыцы Мілошавіча.

Косава — адзін з самых слаба разьвітых краёў у Эўропе. У 2004 годзе ВУП Косава складаў усяго каля $1565 на душу насельніцтва. У Югаславіі Косава была самай адсталай часткай.

Этнічны склад Косава ў 2005 паводле АБСЭ

Паводле статыстычнай агенцыі Косава[4], агульная колькасьць насельніцтва Косава складае ад 1 900 000 да 2 200 000 у наступным этнічным складзе:

Пануе іслам (суніцкага кшталту) — галоўным чынам сярод альбанцаў. Ад 100 000 да 120 000 складаюць праваслаўныя (Сэрбскай праваслаўнай царквы).

Некалькі спартовых асацыяцыяў сфармаваныя ў Косава ў 2003 годзе згодна закону пра спорт №2003/24, прынятым косаўскай асамблеяй.

  1. ^ Kosovo (анг.) World factbook. ЦРУ (ліпень 2015). — ацэнка.
  2. ^ Афіцыйна +381; некаторыя правайдэры мабільнай сувязі выкарыстоўваюць +377 (Манака) і +386 (Славенія).
  3. ^ Суд у Гаазе прысудзіў экс-камандзіру арміі Косава 26 гадоў турмы за катаваньні // Беларуская служба Радыё «Свабода», 16 сьнежня 2022 г. Праверана 17 сьнежня 2022 г.
  4. ^ Косава ў лічбах за 2005 год (анг.)