Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
Паўночная Карэя 조선민주주의인민공화국 | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Калі верыць у народ, абапіраесься на яго — сто разоў пераможаш» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Aegukka» | |||||
Афіцыйная мова | карэйская | ||||
Сталіца | Пхэньян | ||||
Найбуйнейшы горад | Пхэньян | ||||
Форма кіраваньня найвышэйшы лідэр
прэм’ер-міністар |
камуністычная дзяржава Кім Чэн Ын Чхвэ Ён Рым | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
98-е месца ў сьвеце 120 540 км² 4,87 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
51-е месца ў сьвеце 24 051 218 198,3/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
95-е месца ў сьвеце $45 млрд $2400 | ||||
Валюта | Паўночнакарэйская вона (KPW) | ||||
Незалежнасьць ад Японіі |
15 жніўня 1945 | ||||
Аўтамабільны знак | KP | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .kp | ||||
Тэлефонны код | +850 | ||||
Карэ́йская Наро́дна-Дэмакраты́чная Рэспу́бліка (Chosŏn Minjujuŭi Inmin Konghwaguk, КНДР, таксама вядомая як Паўно́чная Карэ́я) — камуністычная дзяржава, разьмешчаная на поўначы Карэйскага паўвостраву, узьнікшая пасьля Другой сусьветнай вайны пры падтрымцы савецкіх войскаў. Мяжуе з Расеяй на паўночным усходзе, Кітаем на поўначы, Рэспублікай Карэяй (Паўднёвай Карэяй) на поўдні і аддзелена ад яе дэмілітарызаванай зонай. З захаду мае выхад да Жоўтага мора, з усходу да Японскага мора. Сталіца — Пхэньян. Улада належыць Працоўнай партыі Карэі, узначаленай Кім Чэн Ынам.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2004 году ў Паўночнай Карэі існуюць два гарады дзяржаўнага падпарадкаваньня, тры спэцыяльныя рэгіёны і дзевяць правінцыяў.
Гэтыя 14 адміністрацыйных адзінак дзеляцца на спэцыяльныя гарады (Тукупсі), гарады (Сі), раёны (Кун), падраёны (Гу), акругі. Яны ў сваю чаргу дзеляцца на суседзтвы (Тонг), вёскі (Ры), працоўныя акругі (Радонгуянду).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка Паўночнай Карэі, заснаваная на дактрыне самазабесьпячэньня і цэнтральнага кіраваньня, знаходзіцца ў стане стагнацыі. Урад краіны адмаўляецца ўдзельнічаць у міжнародным гандлі і прадстаўленьня эканамічных паказчыкаў, абмяжоўваючы такім чынам колькасьць інфармацыі на гэту тэму. Дзяржаўныя прадпрыемствы вырабляюць тавары, якія спажываюцца выключна на мясцовым рынку. Цэнтральнае плянаваньне, палітычны тэрор зьяўляюцца прычынамі эканамічнай стагнацыі. Сэрыя экалягічных катастрофаў, карупцыя, зьнікненьне камуністычнага блёку ў Эўропе пагоршылі і так безнадзейны стан. Сельская гаспадарка таксама ў гаротным стане, сваю прадукцыю, яна пастаўляе ў асноўным для патрэбаў дзяржаўнай арміі.
Структура эканомікі выглядае наступным чынам: 30,2% — сельская гаспадарка, 33,8% — прамысловасьць, 36% — паслугі.
З прычыны поўнай самаізаляцыі, недастатковай колькасьці ўгнаеньняў, некалькіх неўраджаяў, вытворчасьць харчовай прадукцыі амаль на мільён тонаў меней за патрэбы краіны.
Паўночная Карэя атрымлівае харчовую дапамогу з боку Кітаю і ЗША за абяцаньне спыненьня дасьледаваньняў ў вобласьці ядзернай зброі. Але гэта дапамога не заўсёды даходзіць да тых, каму яна патрэбная.
Зь ліпеня 2002 году быў распачаты рынкавы экспэрымэнт ў прамысловым рэгіёне Каэсонг, які разьмешчаны амаль на мяжы з Кітаем. Кітай і Паўднёвая Карэя зьяўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнэрамі краіны. За 2003 год гандлёвы абарот з Кітаем узрос на 38% і склаў 1,02 млрд даляраў, а з поўднем на 12% і склаў 724 млн даляраў з пачатку экспэрымэнту. На працягу году, з 2002 да 2003, колькасьць сотавых абанэнтаў павялічылася з 3000 да 20 000. Але з чэрвеня 2004 году сотавыя тэлефоны зноў сталі забароненыя.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карэйскі паўвостраў першапачаткова быў заселены тунгускімі народамі, якія прыйшлі сюды з паўночна-заходняй Азіі. Некаторыя з гэтых плямёнаў засялілі паўночны Кітай (Манчжурыю).
Насельніцтва КНДР аднароднае, але ёсьць невялікія нацыянальныя меншасьці: кітайцы (50 000 чалавек) і японцы (1800 чалавек).
Узроставая структура насельніцтва КНДР выглядае наступным чынам:
- 0—14 гадоў — 24%;
- 15—64 гады — 68%;
- 65 і старэй — 8%.
Прырост насельніцтва складае 0,84%. Нараджальнасьць — 15,54 немаўлятаў на 1000 насельніцтва, сьмяротнасьць — 7,13 сьмерцяў на 1000 насельніцтва, эміграцыя адсутнічае. Сьмяротнасьць сярод немаўлятаў — 23,29 чалавек на 1000, працягласьць жыцьця — 71,65 году. Фэртыльнасьць — 2,1 немаўлятаў на адну жанчыну.
Традыцыйная рэлігія — будызм і канфуцыянства, але рэлігійная дзейнасьць у краіне забароненая.
Дзяржаўны лад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 1972 году дзейнічае Сацыялістычная Канстытуцыя КНДР, якая замяніла першую канстытуцыю КНДР 1948 году і зазнала з 1992 па 2016 год 7 паправак. Паводле 11-га артыкула Сацыялістычнай Канстытуцыі, «КНДР мае ажыцьцяўляць усю дзейнасьць пад кіраўніцтвам Працоўнай партыі Карэі». 13 красавіка 2012 г. Вярхоўны народны сход КНДР унёс папраўку ў прэамбулу канстытуцыі, паводле якой КНДР абвяшчалася ядзернай дзяржавай. Папярэдне Паўночная Карэя правяла ў 2006 і 2009 гадах выпрабаваньні ядзернай зброі[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ КНДР афіцыйна абвясьціла сябе ядзернай дзяржавай // Зьвязда : газэта. — 1 чэрвеня 2012. — № 103 (27218). — С. 1. — ISSN 1990-763x.