Перайсьці да зьместу

Канстанцінаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанцінаўка
лац. Kanstancinaŭka
укр. Костянтинівка
Меская рада
Меская рада
Герб Канстанцінаўкі Сьцяг Канстанцінаўкі
Дата заснаваньня: 1870
Горад з: 1932
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Мэр: Сяргей Давыдаў
Плошча: 66,04 км²
Вышыня: 86 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць:  75 040 чал.[1]
шчыльнасьць: 1136,28 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6272
Паштовыя індэксы: 85100—85129
КОАТУУ: 1412600000
Нумарны знак: AH, КН / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°32′0″ пн. ш. 37°43′0″ у. д. / 48.53333° пн. ш. 37.71667° у. д. / 48.53333; 37.71667Каардынаты: 48°32′0″ пн. ш. 37°43′0″ у. д. / 48.53333° пн. ш. 37.71667° у. д. / 48.53333; 37.71667
Канстанцінаўка на мапе Ўкраіны
Канстанцінаўка
Канстанцінаўка
Канстанцінаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Канстанцінаўская меская рада

Канстанцінаўка (па-ўкраінску: Костянтинівка) — места абласнога падпарадкаваньня на поўначы Данецкае вобласьці Ўкраіны.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адлегласьць да Данецку — 68 км. Плошча — 1172,72 км². Насельніцтва — 75 тыс. асобаў.

Водныя запасы: рэчка Крывы Торэц (вадазбор ракі Северскі Данец). Даўжыня — 8,36 км, плошча вадастоку — 1590 км², забалочанасьць 0,2%. Клебан-Біцкае вадасхавішча плошчаю 520 га. Зямельны фонд места — 6,598 тыс. га. Карысныя выкапні — гліна й пясок.

Час заснаваньня места — 1870 рок. Заснавальнік — памешчык Намікосаў. Названа ў гонар старэйшага сына Канстанціна. У 1926 року Канстанцінаўка стала пасёлкам гарадзкога тыпу. З 1932 року стала местом абласнога падпарадкаваньня.

З 1931 року ў месьце працуе трамвай.

28 красавіка 2014 року расейскае войска падчас расейска-ўкраінскае вайны захапілі будынак мескага выканкаму й міліцыі[2]. 8 ліпеня 2014 року ўкраінскае войска вызваліла места ад захопнікаў. 21 ліпеня 2014 року каля места былі абстраляныя ўкраінскія вайскоўцы. У сярэдзіне верасьня 2014 року ў месьце быў павалены «помнік Леніну»[3].

14 кастычніка 2015 году на Пакроў у Канстанцінаўцы ў храме праваслаўнае царквы была сьвятая літургія[4].

Канстанцінаўка — важны асяродак жалезнае прамыславасьці, а таксама шклярскае прамысловасьці і інш.

Паводле перапісу 2001 году ў месьце жыло 94 886 асобаў, зь іх 20,98% вызначылі родную мову ўкраінскую, 78,06% — расейскую, 0,50% — армянскую, 0,06% — беларускую, 0,02% — малдаўскую мовы[5].

Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[6]

Колькасьць Частка, %
украінцы 56 226 59,3
расейцы 35 762 37,7
армяне 906 1,0
беларусы 485 0,5
азэрбайджанцы 248 0,3
габрэі 186 0,2
Зьмены насельніцтва Канстанцінаўкі
рок насельніцтва,
тыс. чал.
1859 0,029
1923 10,9
1926 25,4
1931 57,5
1937 91,4
1939 95,8
1956 90[7]
1959 88,7
1961 93
1962 94
1968 104
1970 105,4
1977 111
1979 112
1981 114
1986 114
1987 115
1989 108
1994 105,4
1998 98,3
2001 95,1
2004 90,0
2005 88,3
2009 81,4
2011 79,1
2014 76,1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]