Жукава
Жукава лац. Žukava | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Манастыршчанскі |
Сельскае паселішча: | Гогалеўскае |
Насельніцтва: | 106 чал. (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 48148 |
Паштовы індэкс: | 216130, 216134 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°11′47″ пн. ш. 31°49′48″ у. д. / 54.19639° пн. ш. 31.83° у. д.Каардынаты: 54°11′47″ пн. ш. 31°49′48″ у. д. / 54.19639° пн. ш. 31.83° у. д. |
Жукава |
Жукава — вёска ў Расеі, на рацэ Лызе. Уваходзіць у склад Гогалеўскага сельскага паселішча Манастыршчанскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 106 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Манастыршчыны, за 49 км на захад ад чыгуначнай станцыі Васькава (лінія Смаленск — Рослаў); за 43 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Віцебск — Арол.
Жукава — даўняе мястэчка[1] гістарычнай Амсьціслаўшчыны, цэнтар нягродавага староства[2] Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Жукава ўпамінаецца ў 2-й палове XVII ст. як мястэчка ў Амсьціслаўскім ваяводзтва, якое было цэнтрам нягродавага староства. У розныя часы староства трымалі Камінскія, Сясіцкія, Ліндофы і Агінскія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Жукава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Любавіцкай воласьці Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1872 годзе сяло перайшло ў валоданьне Кад’янаў. На 1895 год тут было 12 дамоў, дзеяла царква.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жукава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласьць не вярнулі БССР.
У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да верасьня 1943 году Жукава знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1895 год — 80 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 106 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Мсціслаўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 321.
- ^ Krzywicki J. Żukowo // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 848.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
|