Перайсьці да зьместу

Дукорскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дукорскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дукора
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 3193 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дуко́рскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дукора.

На 2022 год ва Ўборках працавала «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя», якая вырабляла амінакісьлі і камбікармы для жывёлы, а таксама прэміксы да іх і глютэн.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Белае, Вішнёўка, Вясёлае, Горкі, Градзьдзё, Груд, Дрычын, Калінаўка, Капейнае, Каробавічы, Красны Яр, Малінаўка, Маргі, Нізоўка, Ніўкі, Новы Кут, Паддуб’е, Пенякі, Салаўі, Сетча, Станіславова, Шыманаў Кут, Янкава — ліквідаванага Дрычынскага сельсавету[1].