Глен Гэнлан
Глен Гэнлан | ||
---|---|---|
Рост | 183 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Грамадзянства | Канада | |
Дата нараджэньня | 20 лютага 1957 (67 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Брэндан, Манітоба, Канада | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 40, 1977 Ванкувэр Кэнакс | |
Гульнявая кар’ера | 1977—1991 |
Глен Гэ́нлан (па-ангельску: Glen A. Hanlon; нарадзіўся 20 лютага 1957 году, Брэндан, Манітоба, Канада) — канадзкі хакеіст і трэнэр. У мінулым — брамнік клюбаў Нацыянальнай хакейнай лігі, пасьля галоўны трэнэр клюбаў «Вашынгтон Кэпіталз» (НХЛ), «Дынама Менск» (КХЛ), «Ёкерыт» (СМ-Ліга), нацыянальных зборных Беларусі і Славаччыны.
Гульнявая кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэнлан быў абраны ў трэцім коле драфту 1977 року клюбам «Ванкувэр Кэнакс» (пад агульным 40-м нумарам). Гуляў за каманды НХЛ «Ванкувэр Кэнакс», «Сэнт-Луіс Блюз», «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» і «Дэтройт Рэд Ўінгс», а таксама ў Заходняй, Цэнтральнай, Амэрыканскай і Міжнароднай хакейных лігах.
У 1978 атрымаў Трафэй імя Кэна Макензі Цэнтральнай хакейнай лігі для найлепшага навака року.
14 кастрычніка 1979 Глен Гэнлан прапусьціў першую шайбу ў кар’еры ад Ўэйна Грэцкі, які пазьней стане найлепшым бамбардзірам НХЛ усіх часоў.
Трэнэрская кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глен Гэнлан быў памочнікам трэнэра ў «Кэнакс» і «Вашынгтон Кэпіталз», пасьля чаго стаў галоўным трэнэрам «Портлэнд Паерэтс» (АХЛ), а пасьля правальнага старту «Кэпіталз» у сэзоне 2003—2004 гадоў быў прызначаны галоўным трэнэрам вашынгтонцаў замест Бруса Кэсыдзі. Пад ягоным кіраўніцтвам «Кэпіталз» скончылі сэзон з паказьнікам 15—30—9, а ў наступным сэзоне паказалі вынік 29—41—12. У 2005 Гэнлан быў запрошаны ў нацыянальную зборную Беларусі, зь якой заняў 10-е месца на Чэмпіянаце сьвету-2005, а праз год — рэкорднае 6-е месца. Газэта «Прессбол» назвала яго спартоўцам 2006 году[1].
Адначасна «Кэпіталз» пад ягоным кіраўніцтвам скончылі сэзон 2006—2007 гадоў з паказьнікам 28—40—14. У міжсэзонцы мэнэджар клюбу Джордж МакФі прыцягнуў у «Вашынгтон» шмат таленавітых гульцоў, як Мікаэль Нюляндэр, Том Поці, Віктар Казлоў і Ніклас Бэкстрэм, і чакаў паляпшэньня вынікаў. «Вашынгтон Кэпіталз» стартавалі ў чэмпіянаце з трох перамогаў, аднак пасьля саступілі ў 15 гульнях з 18 (3—14—1), пасьля чаго Гэнлан быў звольнены. Адразу пасьля гэтага пад даводзтвам новага трэнэра Бруса Бадро «Кэпіталз» перамаглі амбіцыйныя клюбы «Філадэлфія Флаерз» і «Караліна Гарыкейнз» і скончылі рэшту сэзону з паказьнікам 37—17—7, упершыню з 2000—2001 заняўшы першае месца ў дывізіёне.
На зьмену Гэнлану ў зборнай Беларусі прыйшоў іншы легіянэр — амэрыканец Курт Фрэйзэр. У якасьці ягонага памочніка Глен Гэнлан працаваў на Чэмпіянаце сьвету-2008, пасьля сканчэньня чэмпіянату ізноў стаў галоўным трэнэрам зборнай і браў зь ёй удзел у чэмпіянаце ў наступным року.
Сэзон 2009—2010 рокаў Гэнлан пачаў на посьце галоўнага трэнэра клюбу КХЛ «Дынама Менск», аднак 20 кастрычніка быў звольнены празь нездавальняючыя вынікі[2]. Праз 2 тыдні ён па ўласным жаданьні сышоў і з паста галоўнага трэнэра беларускай зборнай[3].
24 сакавіка 2010 Глен Гэнлан быў пастаўлены галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Славаччыны — упершыню ў гісторыі славацкай зборнай яе ўзначаліў замежны трэнэр. На чэмпіянаце сьвету 2010 року ў Нямеччыне Славаччына заняла 12-е месца, а ў наступным року ў сябе дома — 10-е. Пасьля гэтага кантракт з трэнэрам, пачаткова заключаны да Алімпіяды ў Сочы, быў скасаваны.
У жніўні 2013 року Глен Гэнлан ізноў быў запрошаны ўзначаліць беларускую зборную. Кантракт быў заключаны на два гады з разьлікам на выхад у васьмёрку найлепшых падчас чэмпіянату сьвету 2014 году ў Менску[4]. Беларусь заняла на чэмпіянаце 7-е месца, аднак па ягоным сканчэньні трэнэр завяршыў працу зь беларускай зборнай[5] і ўзначаліў зборную Швайцарыі[6].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгулярны сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Клюб | Ліга | Г | Пр | Пз | Н | Хв | Ш | СМ | КН | АШ, % |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1973-74 | Брэндан Трэвэлэрз | МЮХЛ | 20 | 1059 | 64 | 1 | 3,63 | ||||
1974-75 | Брэндан Ўіт Кінгз | ЗХЛ | 43 | 2498 | 176 | 0 | 4,22 | ||||
1975-76 | Брэндан Ўіт Кінгз | ЗХЛ | 64 | 31 | 25 | 4 | 3523 | 234 | 4 | 3,99 | ,891 |
1975-76 | Нью Ўэстмінстэр Бруінз | МКуб | 4 | 2 | 1 | 0 | 179 | 10 | 0 | 3.35 | |
1976-77 | Брэндан Ўіт Кінгз | ЗХЛ | 65 | 49 | 7 | 7 | 3784 | 194 | 4 | 3,09 | ,906 |
1977-78 | Ванкувэр Кэнакс | НХЛ | 4 | 1 | 2 | 1 | 200 | 9 | 0 | 2,70 | |
1977-78 | Тулса Ойлерз | ЦХЛ | 53 | 25 | 23 | 3 | 3123 | 160 | 3 | 3.07 | ,903 |
1978-79 | Ванкувэр Кэнакс | НХЛ | 31 | 12 | 13 | 5 | 1821 | 94 | 3 | 3,10 | |
1979-80 | Ванкувэр Кэнакс | НХЛ | 57 | 17 | 29 | 10 | 3341 | 193 | 0 | 3,47 | |
1980-81 | Ванкувэр Кэнакс | НХЛ | 17 | 5 | 8 | 0 | 798 | 59 | 1 | 4,44 | |
1980-81 | Далас Блэк Хоўкс | ЦХЛ | 4 | 3 | 1 | 0 | 239 | 8 | 1 | 2,01 | ,895 |
1981-82 | Ванкувэр Кэнакс | НХЛ | 28 | 8 | 14 | 5 | 1610 | 106 | 1 | 3,95 | |
1981-82 | Сэнт-Луіс Блюз | НХЛ | 2 | 0 | 1 | 0 | 76 | 8 | 0 | 6,32 | |
1982-83 | Сэнт-Луіс Блюз | НХЛ | 14 | 3 | 8 | 1 | 671 | 50 | 0 | 4,47 | ,879 |
1982-83 | Нью-Ёрк Рэйнджэрз | НХЛ | 21 | 9 | 10 | 1 | 1173 | 67 | 0 | 3,43 | ,894 |
1983-84 | Нью-Ёрк Рэйнджэрз | НХЛ | 50 | 28 | 14 | 4 | 2837 | 166 | 1 | 3,51 | ,890 |
1984-85 | Нью-Ёрк Рэйнджэрз | НХЛ | 44 | 14 | 20 | 7 | 2510 | 175 | 0 | 4,18 | ,878 |
1985-86 | Нью-Ёрк Рэйнджэрз | НХЛ | 23 | 5 | 12 | 1 | 1170 | 65 | 0 | 3,33 | ,893 |
1985-86 | Нью-Гэйвэн Найтгоўкс | АХЛ | 5 | 3 | 2 | 0 | 279 | 22 | 0 | 4,73 | ,869 |
1985-86 | Эдырондак Рэд Ўінгс | АХЛ | 10 | 5 | 4 | 1 | 605 | 33 | 0 | 3,27 | ,886 |
1986-87 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 36 | 11 | 16 | 5 | 1963 | 104 | 1 | 3,18 | ,893 |
1987-88 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 47 | 22 | 17 | 5 | 2623 | 141 | 4 | 3,23 | ,891 |
1988-89 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 39 | 13 | 14 | 8 | 2092 | 124 | 1 | 3,56 | ,882 |
1989-90 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 45 | 15 | 18 | 5 | 2290 | 154 | 1 | 4,03 | ,867 |
1990-91 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 19 | 4 | 6 | 3 | 862 | 46 | 0 | 3,20 | ,895 |
1990-91 | Сан-Дыега Галс | МХЛ | 11 | 4 | 6 | 0 | 603 | 39 | 0 | 3,88 | |
Агулам | 477 | 167 | 202 | 61 | 26037 | 1561 | 13 | 3,60 |
Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Клюб | Ліга | Г | Пр | Пз | Хв | Ш | СМ | КН | АШ, % |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1974-75 | Брэндан Ўіт Кінгз | ЗХЛ | 5 | 284 | 29 | 0 | 6,13 | |||
1975-76 | Брэндан Ўіт Кінгз | ЗХЛ | 5 | 300 | 33 | 0 | 6,60 | |||
1976-77 | Брэндан Ўіт Кінгз | ЗХЛ | 16 | 913 | 53 | 0 | 3,48 | |||
1977-78 | Тулса Ойлерз | ЦХЛ | 2 | 1 | 1 | 120 | 5 | 0 | 2,50 | |
1979-80 | Ванкувэр Кэнакс | НХЛ | 2 | 0 | 0 | 60 | 3 | 0 | 3,00 | |
1981-82 | Сэнт-Луіс Блюз | НХЛ | 3 | 0 | 2 | 109 | 9 | 0 | 4,95 | |
1982-83 | Нью-Ёрк Рэйнджэрз | НХЛ | 1 | 0 | 1 | 60 | 5 | 0 | 5,00 | |
1983-84 | Нью-Ёрк Рэйнджэрз | НХЛ | 5 | 2 | 3 | 308 | 13 | 1 | 2,53 | ,922 |
1984-85 | Нью-Ёрк Рэйнджэрз | НХЛ | 3 | 0 | 3 | 168 | 14 | 0 | 5,00 | ,859 |
1985-86 | Нью-Ёрк Рэйнджэрз | НХЛ | 3 | 0 | 0 | 75 | 6 | 0 | 4,80 | ,813 |
1986-87 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 8 | 5 | 2 | 467 | 13 | 2 | 1,67 | ,943 |
1987-88 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 8 | 4 | 3 | 431 | 22 | 1 | 3,06 | ,871 |
1988-89 | Дэтройт Рэд Ўінгс | НХЛ | 2 | 0 | 1 | 78 | 7 | 0 | 5,38 | ,851 |
Агулам | 35 | 11 | 15 | 1756 | 92 | 4 | 3,14 |
Трэнэрскія дасягненьні ў НХЛ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Рок | Рэгулярны сэзон | Плэй-оф | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Г | П | Пз | Н | ПзАТ | Пт | Месца | Пк | Пз | Вынік | ||
ВшК | 2003-04 | 54 | 15 | 30 | 9 | 0 | (59) | 5-я ў ПдУ | - | - | Ня выйшлі |
ВшК | 2006-07 | 82 | 28 | 40 | - | 14 | 70 | 5-я ў ПдУ | - | - | Ня выйшлі |
ВшК | 2007-08 | 21 | 6 | 14 | - | 1 | (94) | 5-я ў ПдУ | - | - | звольнены |
Агулам | 157 | 49 | 84 | 9 | 15 |
Трэнэрскія дасягненьні ў СМ-Лізе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Рок | Рэгулярны сэзон | Плэй-оф | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Г | П | ПАТ | Пз | Н | ПзАТ | Пк | Месца | Вынік | ||||
Ёкерыт | 2008-09 | 58 | 28 | 4 | 20 | - | 6 | 98 | 4-е | 1 | 4 | першы раўнд |
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Першая каманда ўсіх зорак Заходняй хакейнай лігі (1976 & 1977)
- Брамнік году ЗХЛ (1977)
- Навак году ЦХЛ (1978)
- Першая каманда ўсіх зорак ЦХЛ (1978)
- «Ганаровы сябра» хакейнае залі славы Манітобы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Глен Хэнлон. Человек! (рас.) Авторские рубрики / «VOX POPULI». Прессбол (29 сьнежня 2006). Праверана 27 жніўня 2013 г.
- ^ Хоккей. Глен Хэнлон вместе со всем тренерским штабом отправлен в отставку с поста главного тренера минского «Динамо» (рас.) Лента новостей. Прессбол (20 кастрычніка 2009). Праверана 27 жніўня 2013 г.
- ^ Хоккей. Глен Хэнлон отказался от работы со сборной Беларуси (рас.) Лента новостей. Прессбол (2 лістапада 2009). Праверана 27 жніўня 2013 г.
- ^ Ігар Карней. (26 жніўня 2013) Хэнлана «засмучаюць» размовы пра перанос хакейнага чэмпіянату сьвету зь Беларусі Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 27 жніўня 2013 г.
- ^ БелТА. Глен Хэнлан завяршыў працу з беларускай хакейнай зборнай // Наша Ніва, 25 траўня 2014 г. Праверана 26 траўня 2014 г.
- ^ Хэнлан скасаваў кантракт са зборнай Беларусі і ачоліў каманду Швайцарыі // Эўрарадыё, 27 траўня 2014 г. Праверана 27 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глен Гэнлан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Канадзкія хакеісты
- Канадзкія хакейныя брамнікі
- Канадзкія хакейныя трэнэры
- Галоўныя трэнэры мужчынскай зборнай Беларусі па хакеі
- Галоўныя трэнэры мужчынскай зборнай Славаччыны па хакеі
- Хакеісты клюбу «Брэндан Трэвэлэрз»
- Хакеісты клюбу «Брэндан Ўіт Кінгс»
- Хакеісты клюбу «Ванкувэр Кэнакс»
- Хакеісты клюбу «Далас Блэк Гоўкс»
- Хакеісты клюбу «Дэтройт Рэд Ўінгс»
- Хакеісты клюбу «Нью-Гэйвэн Найтгоўкс»
- Хакеісты клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз»
- Хакеісты клюбу «Сан-Дыега Галс»
- Хакеісты клюбу «Сэнт-Луіс Блюз»
- Хакеісты клюбу «Тулса Ойлерз»
- Хакеісты клюбу «Эдырондак Рэд Ўінгс»