Ўэйн Грэцкі
Выгляд
| Ўэйн Грэцкі | ||
|---|---|---|
| Рост | 183 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | цэнтравы | |
| Кідок/Ловы | левы | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 21 студзеня 1961 (65 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Выступаў за | СХА Індыянапаліс Рэйсэрз Эдмантан Ойлерз НХЛ Эдмантан Ойлерз Лос-Анджэлес Кінгс Сэнт-Луіс Блюз Нью-Ёрк Рэйнджэрз | |
| Нацыянальная зборная | ||
| Гульнявая кар’ера | 1978—1999 | |
| Заля славы — 1999 | ||
| Вэб-старонка | www.gretzky.com | |
Ўэйн Ду́глас Грэ́цкі (па-ангельску: Wayne Douglas Gretzky; 26 студзеня 1961, Брэнтфард, Антарыё, Канада) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік. Адзін з самых вядомых спартоўцаў XX стагодзьдзя. У 1978—1988 гг. выступаў за клюб «Эдмантан Ойлерз», зь якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самому каштоўнаму гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сэзону). Быў у ліку 5 спартоўцаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкувэры. Увайшоў у сымбалічную зборную стагодзьдзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай.
