Аляксандар Кітараў
Аляксандар Кітараў | ||
---|---|---|
Рост | 190 см | |
Вага | 91 кг | |
Пазыцыя | цэнтравы | |
Кідок/Ловы | левы | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 18 чэрвеня 1987 (35 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Наваполацак, БССР | |
Клюб | Дынама Менск | |
Выступаў за | Хімік-СКА Юнацтва-Менск Юніёр Нафтахімік Ніжнякамск | |
Нацыянальная зборная | ![]() | |
Гульнявая кар’ера | 2004 — цяпер |
Аляксандар Кітараў (нарадзіўся 18 чэрвеня 1987 году, Наваполацак, БССР) — беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік менскага клюбу «Дынама», які гуляе ў КХЛ.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец наваполацкага хакею, пачаў сваю кар’еру ў складзе роднага клюбу «Хімік-СКА» ў 2004 годзе, спачатку выступаючы за фарм-клюб. У галоўнай камандзе правёў тры з паловай гады, зьяўляючыся адным з асноўных гульцоў клюбу. У 2008 годзе перайшоў у склад сталічнага клюбу «Юнацтва-Менск». У новым клюбе не аднойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі, а таксама ўладальнікам Кантынэнтальнага кубка.
2 чэрвеня 2011 году, нягледзячы на некаторыя складанасьці[1], Аляксандар падпісаў аднагадовы кантракт зь менскім «Дынама», які зьяўляецца адзіным прадстаўніком Беларусь у КХЛ[2]. У сэзоне 2011—2012 гадоў Кітараў адразу здолеў замацавацца ў асноўным складзе клюбу, у 57 праведзеных матчах адзначыўшыся 7 (3+4) набранымі пунктамі, усьлед за чым кіраўніцтва «Дынама» прыняло рашэньне падпісаць з гульцом новы двухбаковы кантракт тэрмінам на два гады[3].
Міжнардная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За нацыянальную зборную Беларусі выступае з 2011 году.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Юнацтва-Менск
- Уладальнік Кантынэнтальнага кубка: 2010
- Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2008
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Солонец: Китаров — игрок «Юности» или он хочет дисквалификации? championat.com
- ^ Александр Китаров будет выступать за «Динамо-Минск». hcdinamo.by
- ^ Александр Китаров — в «Динамо-Минск» до 2014 года(недаступная спасылка). hcdinamo.org
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аляксандар Кітараў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на сайце КХЛ
- Старонка на сайце Elite Prospects
|