Перайсьці да зьместу

Раман Грабарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Грабарэнка
Рост 191 см
Вага 100 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 24 жніўня 1992(1992-08-24)[1] (34 гады)
Месца нараджэньня
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Драфт НХЛ незадрафтаваны
Гульнявая кар’ера 20092024

Раман Грабарэнка (нар. 24 жніўня 1992 году, Магілёў) — колішні беларускі хакеіст, абаронца. Раней бараніў колеры нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пачынаў кар’еру ў мінорных лігах Канады і ЗША, гуляў за «Філадэлфія Рэвалюшанз», «Кэймп Брэтан» і «Друманвіль», які выступаў у лізе Квэбэку. У 2012 годзе, дзякуючы пасьпяховай гульні за «Друманвіль», быў запрошаны на трэнінг-кэмп «Олбані Дэвілз», дзе праявіў свае таленты, пасьля чаго яго быў прапанаваны кантракт. 12 ліпеня 2013 году заключыў трохгадовы двубаковы кантракт зь «Нью-Джэрзі Дэвілз». Сэзон 2013/2014 зьявіўся для хакеіста адным з самых пасьпяховых, хакеіст правёў у АХЛ 48 гульняў, у якіх зарабіў 21 пункт — 6 галоў і 15 перадач.

Міжнародная кар'ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2012 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі на чэмпіянаце сьвету 2012 году, у наступным годзе хакеіст таксама адзначыўся ўдзелам у ЧС, дзе, нягледзячы на слабую гульню зборнай увогуле, праявіў сябе няблага й забіў шайбу ў браму зборнай Даніі. Прыняў удзел на хатнім для Беларусі чэмпіянаце сьвету 2014 году.

Рэгулярны сэзон і плэй-оф

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рэгулярны сэзон Плэй-оф
Сэзон Клюб Ліга Гульні Галы Перадачы Пункты Штраф Гульні Галы Перадачы Пункты Штраф
2009–10 Філадэлфія Рэвалюшанз EJHL 3245959
2010–11 Кэймп Брэтан QMJHL 5027968 40008
2011–12 Кэймп Брэтан QMJHL 3015626
2011–12 Друманвіль Вальціжэрз QMJHL 273111429 42136
2012–13 Олбані Дэвілз АХЛ 3414518
2013–14 Эльміра Джэкілз ECHL 50224
2013–14 Олбані Дэвілз АХЛ 486152126
2014–15 Олбані Дэвілз АХЛ 479182726
2014–15 Нью-Джэрзі Дэвілз НХЛ 10000
2015–16 Олбані Дэвілз АХЛ 4754942
2016–17 Дынама Менск КХЛ 1626821 10002
НХЛ увогуле 10000
КХЛ увогуле 1626821 10002

Міжнародная статыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Год Каманда Зборная Вынік Гульні Галы Перадачы Пункты Штраф
2008 Беларусь ЮЧС18 9 месца 6 0 0 0 2
2009 Беларусь ЮЧС18 11 месца 5 0 0 0 4
2012 Беларусь ЮЧС20-Д1 13 месца 5 2 2 4 2
2012 Беларусь ЧС 14 месца 7 0 1 1 0
2013 Беларусь ЧС 14 месца 7 1 0 1 2
2014 Беларусь ЧС 7 месца 8 0 2 2 2
Юнацкія ўвогуле 16 2 2 4 8
Дарослыя ўвогуле 22 1 3 4 4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]