Андрэй Мезін
Андрэй Мезін | ||
---|---|---|
Рост | 183 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | Беларусь | |
Дата нараджэньня | 8 ліпеня 1974 (50 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Чалябінск, РСФСР, СССР | |
Выступаў за | Хімік Наваполацак Раанок Экспрэс Флінт Джэнэралз Форт-Ўэйн Комэтс Лас-Вэгас Тандэр Рочэстэр Амэрыканз Дэтройт Вайпэрз Нюрнбэрг Айз Тайгерз Бэрлін Кэпіталз Ак Барс Чэске-Будэёвіцэ СКА Салават Юлаеў Мэталюрг Магнітагорск Дынама Менск Трактар Чалябінск Авангард Омск | |
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Гульнявая кар’ера | 1993—2014 |
Андрэй Мезін (нарадзіўся 8 ліпеня 1974 году, Чалябінск, РСФСР) — беларускі хакеіст расейскага паходжаньня. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана і Солт-Лэйк-Сіці, чэмпіянатаў сьвету 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізыён 1), 2003, 2004 (дывізіён 1), 2005, 2006, 2007 і 2009 гадоў у складзе зборнай Беларусі.
Найлепшы брамнік Лігі Антарыё (1995) і Каляніяльнай лігі (1996). Чэмпіён CoHL (1996) і IHL (1997). Срэбны прызэр чэмпіянату Нямеччыны (1999). Найлепшы хакеіст Беларусі (1998, 1999, 2005, 2006).
На алімпійскім турніры 2002 году нягледзячы на перамогу ў гульні на групавым этапе Беларусь выбіла зборную Швэцыі ў чвэрцьфінале. Мезін у той дзень правёў свой зорны матч, прапусьціўшы толькі тройчы з 50 стрэлаў скандынаўскім хакеістаў. У выніку Беларусь скончыла гульню перамогай зь лікам 4:3, калі швэдзкі брамнік Томі Салё фактычна паспрыяў узяцьцю ўласнай брамы. Беларусь у выніку фінішавала на чацьвертым месцы, якая і на сёньня зьяўляецца рэкорднай для каманды.
Паводле вынікаў чэмпіянату сьвету 2006 году ў Рызе Андрэй Мезін увайшоў у склад сымбалічнай зборнай. Ягонымі партнэрамі па сымбалічнай шасьцёрцы сталі абаронцы Пэтэры Нумэлін (Фінляндыя) і Нікляс Кронваль (Швэцыя), а таксама нападнікі Сыдні Кросьбі (Канада), Давід Выбарны (Чэхія) і Аляксандар Авечкін (Расея). На 1 кастрычніка 2008 году, Мезін і «Мэталюрг» Магнітагорск сустрэліся зь «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» у першым Кубку Вікторыі. Мезін зрабіў 40 сэйваў з 44 стрэлаў, але клюб пацяпеў паразу зь лікам 4:3[2].
Паводле вынікаў чэмпіянату сьвету 2009 году ў Бэрне і Клётэне Андрэй Мезін прызнаны дырэктаратам чэмпіянату найлепшым галкіпэрам турніру. Таксама, паводле вэрсіі журналістаў, якія асьвятлялі турнір, беларускі брамнік увайшоў у склад сымбалічнай зборнай. На гэты раз ягонымі партнэрамі па сымбалічнай шасьцёрцы сталі абаронцы канадзец Шы Ўэбэр і швэд Кені Юнсан, форварды — канадцы Мартэн Сэн-Люі і Стыў Стэмкас, а таксама расеец Ільля Кавальчук.
За зборную Беларусі правёў 100 матчаў, прапусьціў 240 шайбаў, набраў 1 (0+1) бамбардзірскі бал, атрымаў 20 хвілін штрафу (па стане на 10 траўня 2009 году).
У пачатку 2015 году завяршыў прафэсійную кар’еру[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэй Мезін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце «Мир хоккея Беларуси»
- Статыстыка на сайце hockeydb.com
- Статыстыка выступаў у чэмпіянаце Расеі на сайце «Глобал Спорт Консалтинг»
- Статыстыка на сайце www.eurohockey.net
|
|
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Чалябінску
- Беларускія хакеісты
- Хакеісты зборнай Беларусі
- Беларускія хакеісты і хакеісткі на Алімпійскіх гульнях
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 году
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 году
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году
- Хакеісты клюбу «Хімік» Наваполацак
- Хакеісты клюбу «Раанок Экспрэс»
- Хакеісты клюбу «Флінт Джэнэралз»
- Хакеісты клюбу «Форт-Ўэйн Комэтс»
- Хакеісты клюбу «Лас-Вэгас Тандэр»
- Хакеісты клюбу «Рочэстэр Амэрыканз»
- Хакеісты клюбу «Дэтройт Вайпэрз»
- Хакеісты клюбу «Нюрнбэрг Айз Тайгерз»
- Хакеісты клюбу «Бэрлін Кэпіталз»
- Хакеісты клюбу «Ак Барс» Казань
- Хакеісты клюбу «Чэске-Будэёвіцэ»
- Хакеісты клюбу СКА Санкт-Пецярбург
- Хакеісты клюбу «Салават Юлаеў» Уфа
- Хакеісты клюбу «Мэталюрг» Магнітагорск
- Хакеісты клюбу «Дынама» Менск
- Хакеісты клюбу «Трактар» Чалябінск
- Хакеісты клюбу «Авангард» Омск