Іван Вусенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Вусенка
Рост 184 см
Вага 89 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 12 лютага 1983 (40 гадоў)
Месца нараджэньня Горкі, РСФСР
Клюб Дынама Менск
Выступаў за Тарпэда
Сўіфт-Карэнт Бронкас
Тарпэда
ТХК
Алімпія
Сароў
Віцебск
Гомель
Юнацтва-Менск
Нёман
Шахцёр Салігорск
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 1999 — цяпер

Іван Вусенка (нарадзіўся 12 лютага 1983 году, Горкі, РСФСР) — беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, абаронца клюбу «Дынама Менск», які гуляе ў КХЛ, і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван зьяўляецца выхаванцам ніжагародзкага хакею, выступаў за шэраг расейскіх клюбаў, непрацяглы час правёў у канадзкім клюбе «Сўіфнт-Карэнт Бронкас». Ад 2005 году выступае за беларускія каманды, пачаўшы з клюбаў беларускай экстралігі, «Віцебск», «Гомель», «Юнацтва-Менск» і «Нёман». У 2010 годзе разам з «Гомлем» стаўся ўладальнікам бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі, а на наступны год ужо ў складзе сталічнага клюбу «Юнацтва-Менск» стаў уладальнікам Кантынэнтальнага кубка.

У 2013 годзе быў запрошаны ў менскае «Дынама», якое зьяўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў КХЛ.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 годзе згуляў 5 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце сьвету ў Швайцарыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]