Перайсьці да зьместу

Дынама Менск (хакейны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынама Менск
Заснаваны 1992
Адкуль Менск, Беларусь
Пляцоўка Менск-Арэна
Зьмяшчальнасьць: 15 086
Генэральны дырэктар Анатоль Курылец
Чэмпіянат КХЛ
Канфэрэнцыя Заходняя
Дывізіён Тарасава
Клюбныя колеры               
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hcdinamo.by (рас.) (анг.)

«Дынама» — беларуская каманда па хакеі з шайбай зь Менску. Выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе.

Менская хакейная каманда «Дынама» была створана ў 1966 годзе. Выступала ў чэмпіянатах БССР. У сэзонах 1967/1968 і 1969/1970 была чэмпіёнам рэспублікі, у сэзоне 1968/1969 — срэбраным прызэрам. Пасьля каманда спыніла існаваньне.

Улетку 1976 году менскае «Тарпэда», якое выступала да таго часу ў заходняй зоне другой групы клясы «А» (трэці паводле сілы дывізіён чэмпіянату СССР), перайшло пад юрысдыкцыю ФСТ «Дынама». Спартовае таварыства, заснаванае сілавымі ведамствамі, стварыла ўмовы для іншагародніх гульцоў, вырашыла многія жыльлёвыя і матэрыяльныя пытаньні, наладзіла сувязі з маскоўскімі аднаклюбнікамі. Каманду ўзначаліў аўтарытэтны новасыбірскі спэцыяліст Віталь Стаін, якому дапамагаў былы брамнік «Тарпэда» Юры Ніканаў. Добрай дапамогай для будучага «Дынама» стала адкрыцьцё крытага катка ў парку Горкага, які быў пабудаваны ў 1976 годзе. На базе катка была створана СДзЮШАР «Юнацтва», выхаванцы якой пасьля склалі касьцяк «Дынама».

Колішні лягатып клюбу.

Ужо ў год дэбюту «Дынама» заваявала пуцёўку ў першую групу чэмпіянату СССР, а праз тры сэзоны, у 1980 годзе, дамаглося выхаду ў найвышэйшую лігу. У найвышэйшай лізе каманда замацавацца ня здолела і, заняўшы апошняе 12 месца, вылецела ў клясу «А». У 1982 і 1983 гадох «Дынама» ўдзельнічала ў пераходных турнірах за права гуляць у найвышэйшай лізе, аднак прабіцца туды зноўку не сталася магчымым.

Вяртаньне ў эліту савецкага хакею адбылося ў 1988 годзе, калі новае пакаленьне выхаванцаў «Юнацтва» на чале з Уладзімерам Крыкуновым здолела нарэшце пераадолець бар’ер пераходнага турніру. Лепшага выніку ў чэмпіянатах СССР «Дынама» дамаглося ў сэзоне 1989—1990 гадоў, калі адзіны раз у сваёй гісторыі камандзе атрымалася правесьці другі этап розыгрышу чэмпіянату вышэйшай лігі ў дзясятцы наймацнейшых каманд. Хакеісты, якія гулялі ў канцы 1980-х гадоў у складзе «Дынама» пасьля склалі аснову зборнай Беларусі, у зборную СССР выклікаліся Юры Крывахіжа і Андрэй Кавалёў.

Каманда адроджаная ў 2003 годзе. Чэмпіён Беларусі ў сэзоне 2006/2007, срэбраны прызэр у сэзоне 2005/2006. З 2008 году ўдзельнік міжнароднай хакейнай лігі — КХЛ, прадстаўнік Дывізіёну Баброва, з 2010 — Дывізіёну Тарасава. Уладальнік Кубка Шпэнглера 2009.

На пачатку верасьня 2010 г. клюб займеў новы беларускамоўны гімн у суправаджэньні беларускіх традыцыйных інструмэнтаў. Музыку напісаў і выканаў гурт «Палац» на чале Алегам Хаменкам. Тэкст 2 куплетаў напісаў паэт Алесь Камоцкі. Прэзэнтацыя гімна прайшла ў спартовым комплексе «Менск-Арэна» перад 7 тысячамі заўзятараў[1]. 24 студзеня 2012 году заўзятары клюбу падалі прашэньне да кіраўніцтва «Менск-Арэны» аб беларускамоўным дыктарскім і дыджэйскім суправаджэньні хатніх гульняў «Дынама»[2].

Паводле стану на 31 студзеня 2026 году

Брамнікі
22 Сьцяг Беларусі Яўген Прохараў 2006 35 Сьцяг Беларусі Антон Крупавец 2006
60 Сьцяг Канады Закары Фукале Edit this on Wikidata 1995 94 Сьцяг Расеі Васіль Дземчанка Edit this on Wikidata 1994
Абаронцы
5 Сьцяг Канады Робэрт Гэмілтан 1994 10 Сьцяг Канады Нікаля Мэлёш Edit this on Wikidata 1997
18 Сьцяг Беларусі Крыстыян Гэнкель 1995 24 Сьцяг Канады Тай Сьміт Edit this on Wikidata 2000
27 Сьцяг Канады Джош Брук Edit this on Wikidata 1999 33 Сьцяг Канады Брэйдзі Лайл Edit this on Wikidata 1999
36 Сьцяг Беларусі Данііл Крыштофік 2005 38 Сьцяг Беларусі Павал Воранаў Edit this on Wikidata 2000
44 Сьцяг Казахстану Дарэн Дыц Edit this on Wikidata 1993 61 Сьцяг Канады Ксаўе Ўэле Edit this on Wikidata 1993
Нападнікі
7 Сьцяг ЗША Сэм Энас Edit this on Wikidata 1993 9 Сьцяг Беларусі Данііл Ліпскі 2004
12 Сьцяг ЗША Алекс Лімож Edit this on Wikidata 1997 13 Сьцяг Беларусі Вадзім Мароз Edit this on Wikidata 2003
14 Сьцяг Беларусі Сяргей Кузьняцоў 2002 23 Сьцяг Беларусі Андрэй Стась 1988
26 Сьцяг Беларусі Данііл Сацішвілі Edit this on Wikidata 2003 41 Сьцяг Расеі Кірыл Варонін Edit this on Wikidata 1994
52 Сьцяг Беларусі Дзьмітры Хабян Edit this on Wikidata 2006 56 Сьцяг Беларусі Ягор Карабань 2007
58 Сьцяг Беларусі Мікалай Салыга Edit this on Wikidata 2005 67 Сьцяг Беларусі Ягор Борыкаў Edit this on Wikidata 2005
80 Сьцяг Беларусі Ільля Вусаў Edit this on Wikidata 2001 81 Сьцяг Беларусі Віталь Пінчук Edit this on Wikidata 2002
87 Сьцяг Расеі Вадзім Шыпачоў 1987 91 Сьцяг Беларусі Мікіта Пышкайла Edit this on Wikidata 2000
97 Сьцяг Расеі Станіслаў Галіеў Edit this on Wikidata 1992 Сьцяг Канады Раян Снупэр Edit this on Wikidata 1992

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Менскае «Дынама» стала першым клюбам у гісторыі КХЛ, які зьмяніў галоўнага трэнэра — канадзец Пол Гарднэр быў звольнены 29 ліпеня 2008 году гэтак і не правёўшы ніводнага афіцыйнага матчу.
  • На цырымоніі адкрыцьця зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году ў Ванкувэры два гульцы «Дынама» былі сьцяганосцамі сваіх нацыянальных камандаў — Алег Антоненка нёс сьцяг каманды Беларусі, Віле Пэлтанэн — Фінляндыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]