Мікалай Стасенка
Мікалай Стасенка | ||
---|---|---|
Рост | 195 см | |
Вага | 101 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 15 лютага 1987 (35 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Рошчына, РСФСР | |
Клюб | Северсталь | |
Выступаў за | Юніёр Юнацтва-Менск Амур | |
Нацыянальная зборная | ![]() | |
Гульнявая кар’ера | 2004 — цяпер |
Мікалай Стасенка (нарадзіўся 15 лютага 1987 году, Рошчына, РСФСР) — беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, абаронца расейскага клюбу «Северсталь», які гуляе ў КХЛ.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мікалай пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2004 годзе ў складзе клюбу беларускай экстралігі «Юнацтва-Менск», выступаючы да гэтага за ягоны фарм-клюб, а таксама другую каманду маскоўскага ЦСКА. У складзе менскай каманды правёў 5 сэзонаў, пасьля чаго вярнуўся ў Хабараўск у табар клюбу «Амур».
Перад пачаткам сэзону 2011—2012 гадоў Мікалай падоўжыў сваё пагадненьне з хабараўскім клюбам яшчэ на 2 гады[1], аднак падчас перадсэзонных гульняў кантракт быў скасаваны[2], пасьля чаго Стасенка прыняў рашэньне скласьці пагадненьне з чарапавецкай «Северстальлю»[3].
Міжнардная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За нацыянальную зборную Беларусі выступае з 2010 году.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладальнік Кантынэнтальнага кубка (2007)
- Чэмпіён Беларусі (2005, 2006, 2009)
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі (2008)
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі (2007)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Никулин, Стасенко и Копейкин продлили контракты с «Амуром». hcamur.ru
- ^ Изменения в составе команды(недаступная спасылка). hcamur.ru
- ^ Оборонительные порядки «Северстали» пополнил Николай Стасенко. severstalclub.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка на сайце КХЛ
- Старонка на сайце Elite Prospects
|