Віталь Коваль
| Віталь Коваль | ||
|---|---|---|
| Рост | 188 см | |
| Вага | 98 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | Беларусь | |
| Дата нараджэньня | 31 сакавіка 1980 (46 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | Перм, РСФСР, СССР | |
| Выступаў за | ||
| Нацыянальная зборная | ||
| Гульнявая кар’ера | 1998—2016 | |
Віталь Коваль (нарадзіўся 31 сакавіка 1980 году, Перм, РСФСР) — колішні беларускі хакеіст, брамнік. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў Расеі, але па паходжаньні — беларус, бацька хакеіста з Маладэчна[1].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру пачынаў у 1998 годзе ў пермскім клюбе «Молат-Прыкам'е-2» у першай расейскай лізе і выступаў за яго да 2000 году. У 2000 годзе перайшоў у «Нафтавік Ленінагорск» і стаў выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Пермскі «Молат-Прыкам'е» выяўляла цікавасьць да свайго выхаванца, і ў 2001 годзе Віталь падпісаў кантракт з клюбам і перайшоў у расейскую супэрлігу.
У 2003—2004 ізноў выступаў у расейскай вышэйшай лізе за барнавульскі «Матор». У 2004—2005 адыграў апошні сэзон у чэмпіянаце Расеі за «Молат-Прыкам'е». Па сканчэньні сэзону перайшоў у гарадзенскі «Нёман» і тры сэзоны запар правёў у беларускай экстралізе. У 2008 утварылася КХЛ, і Віталь Каваль з 2008 па 2010 — гулец менскага «Дынама», з 2010 па 2011 — гулец падмаскоўнага «Атлянту». З 2011 году — гулец ніжагародзкага «Тарпэда».
Міжнародная кар'ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў за зборную Беларусі на чэмпіянаце сьвету 2008, у матчы са зборнай Швэцыі. Згуляў шыкоўны матч супраць зборнай Расеі і стаў героем матчу, адбіўшы 53 кідка[2]. Таксама ўдзельнічаў на чэмпіянатах сьвету 2009 і 2010 і на Алімпіядзе 2010, дзе таксама змог нядрэнна выступіць<[3]. Прыняў удзел на хатнім для Беларусі Чэмпіянаце сьвету 2014, але ня змог прыняць удзел у плэй-оф з-за траўмы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Перамога ў вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі (2004-2005).
- Перамога ў кубку Шпэнглера (2009).
- Фіналіст кубка Гагарына (2011). Срэбны прызэр чэмпіянату КХЛ (2010-2011).
- Хакеіст году Беларусі (2012).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на Elite Prospects.
- Старонка на The Internet Hockey Database.
- Статыстыка на сайце eurohockey.net
- Статыстыка на сайце hockeygoalies.org
- Профіль на сайце КХЛ
| |||||
| |||||
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Пермі
- Беларускія хакеісты
- Хакеісты зборнай Беларусі
- Беларускія хакеісты і хакеісткі на Алімпійскіх гульнях
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году
- Хакеісты клюбу Нафтавік» Ленінагорск
- Хакеісты клюбу «Матор» Перм
- Хакеісты клюбу «Матор» Барнавул
- Хакеісты клюбу «Мэталюргс» Ліепая
- Хакеісты клюбу «Нёман» Горадня
- Хакеісты клюбу «Дынама» Менск
- Хакеісты клюбу «Атлянт» Мыцішчы
- Хакеісты клюбу «Тарпэда» Ніжні Ноўгарад
- Хакеісты клюбу «Салават Юлаеў» Уфа
- Хакеісты клюбу «Нафтахімік» Ніжнякамск
- Хакеісты клюбу «Вэстэрос»