Джэф Плат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэф Плат
Platt Geoff Ilves 2008 1.jpg
Рост 175 см
Вага 83 кг
Пазыцыя цэнтравы
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1985 (37 гадоў)
Месца нараджэньня Таронта, Канада
Клюб ЦСКА Масква
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 2005 — цяпер

Джэф Плат (па-ангельску: Geoff Platt; нарадзіўся 10 ліпеня 1985 году, Таронта, Канада) — беларускі хакеіст канадзкага паходжаньня, гулец расейскага клюбу ЦСКА, які выступае ў КХЛ. У сьнежні 2011 году пасьля пяці сэзонаў, праведзеных у складзе менскага «Дынама», атрымаў беларускае грамадзянства, што дало магчымасьць гуляць за нацыянальную зборную Беларусі[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэф пачынаў гуляць у канадзкіх юніёрскіх лігах. У 2005 годзе склаў дамову з клюбам НЛХ «Каламбус Блю Джэкетс», за які правёў два сэзоны, паралельна гуляючы ў клюбе АХЛ «Сырак’юз Кранч». На сэзон 2007—2008 гадоў перайшоў у склад «Анагайм Дакс», аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, правёўшы ў складзе «качак» толькі пяць матчаў.

Наступным клюбам нападніка стала беларуская каманда «Дынама», за якую Джэф выступаў з моманту стварэньня КХЛ. Аднак пасьля 13 праведзеных гульняў Плат перайшоў у «Ільвэс», які прадстаўляў фінскую СМ-Ліігу[2], дзе правёў некаторы час. У 2009 годзе зноўку вярнуўся ў менскі клюб, дзе стаў адным зь лідэраў каманды. За шэсьць сэзонаў ён правёў 277 матчаў, у якіх атрымаў 181 пункт (95+86)[3].

У 2014 годзе перайшоў у склад яраслаўскага «Лякаматыву», зь якім склаў кантракт да 2016 году[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плат гуляў за юніёрскія зборныя Канады. У канцы 2011 году атрымаў беларускае грамадзянства. 2 кастрычніка 2013 году атрымаў афіцыйны дазвол ІІХФ гуляць за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Джэф Платсховішча мультымэдыйных матэрыялаў