Дэйв Льюіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Льюіс.
Дэвід Льюіс
Рост 188 см
Вага 91 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы зьлева
Грамадзянства
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1953 (70 гадоў)
Месца нараджэньня Кіндэрсьлі, Саскачэван, Канада
Выступаў за
Драфт НХЛ 33, 1973
Нью-Ёрк Айлэндэрз
Гульнявая кар’ера 1973—1987

Дэ́йвід Ро́дні Льюіс (па-ангельску: David Rodney Lewis; нарадзіўся 3 ліпеня 1953 году, Кіндэрсьлі, Саскачэван) — канадзкі хакейны абаронца і трэнэр. Былы галоўны трэнэр беларускай зборнай, быў звольнены з гэтай пачады падчас чэмпіянату сьвету па хакеі 2018 году. Найлепшы трэнэр Беларусі 2015 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бабуля і дзядуля Дэйвіда Льюіса па кудзелі былі ўкраінцамі. Дзядуля ў 1905 року пераехаў у Канаду, у пачатку Першай сусьветнай туды пераехала і бабуля[1]. Па мячы дзяды Льюіса паходзяць з Шатляндыі.

Льюіс нарадзіўся ў рабочым пасёлку Кіндэрсьлі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульнявая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хакейную кар’еру Льюіс пачаў абаронцам у «Саскатун Блэйдс» Заходняй канадзкай хакейнай лігі. Па выніках драфту 1973 року быў абраны «Нью-Ёрк Айлэндэрз» у трэцім коле пад 33 агульным нумарам. За 16 сэзонаў выступаў за «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Лос-Анджэлес Кінгс», «Нью-Джэрзі Дэвілз» і «Дэтройт Рэд Ўінгс», закінуў 36 галоў і зарабіў 224 пункты ў 1008 гульнях.

Трэнэрская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыўшы гульнявую кар’еру ў 1987 року, Дэйвід Льюіс застаўся ў «Чырвоных крылах» памочнікам трэнэра. За час ягонага знаходжаньня на пасадзе «Дэтройт» тройчы выйграваў Кубак Стэнлі (1997, 1998 і 2002). У 2002 заступіў на пасаду галоўнага трэнэра пасьля сыходу Скоці Боўмэна. За два сэзоны Льюіс прыводзіў «Чырвоныя крылы» да 48 перамогаў, у тым ліку выйграваў Прэзыдэнцкі трафэй. Аднак у плэй-оф вынік клюбу быў 6-10. Па сканчэньні лякаўту ягоны кантракт быў працягнуты да 30 чэрвеня 2005, а пасьля гэтага тэрміну Льюіс застаўся ў клюбе скаўтам.

29 чэрвеня 2006 Льюіс быў пакліканы на пасаду галоўнага трэнэра «Бостан Бруінз». Ягоны адзіны сэзон зь «Мішкамі» быў непасьпяховым: клюб ня трапіўу плэй-оф, заняўшы апошняе месца ў Паўночна-ўсходнім дывізіёне. У чэрвені 2007 Льюіс быў звольнены.

У сэзоне 2007—2008 рокаў Дэйв Льюіс быў памочнікам трэнэра «Лос-Анджэлес Кінгс».

З восені 2008 року працаваў памочнікам галоўнага трэнэра зборнай Беларусі Глена Гэнлана. Супрацоўнічаў зь ім на Чэмпіянаце сьвету-2009 і з Захаравым на Алімпіядзе-2010, а таксама працаваў памочнікам Гэнлана ў менскім «Дынама» (2008—2009)[2].

5 лістапада 2010 Льюіс, дзядуля і бабуля якога па кудзелі паходзілі з Украіны, падпісаў кантракт са зборнай Украіны[3], аднак гэтае супрацоўніцтва было непрацяглым[4].

7 чэрвеня 2011 Льюіс быў наняты памочнікам трэнэра «Караліны Гарыкейнз»[5]. 5 траўня 2014 ён быў звольнены разам з галоўным трэнэрам Кіркам Мюлерам і яшчэ адным памочнікам Джонам Маклінам.

12 сьнежня 2014 ён стаў галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі[2]. Кантракт заключаны на адзін год з магчымым працягам да Алімпіяды-2018. Па выніках сэзону 2014—2015 гадоў быў названы найлепшым трэнэрам Беларусі[6].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульнявая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    Рэгулярны сэзон   Плэй-оф
Сэзон Клюб Ліга Гульняў Г П Пт Ш Гульняў Г П Пт Ш
1971-72 Саскатун Блэйдс ЗКХЛ 52 2 9 11 69
1972-73 Саскатун Блэйдс ЗКХЛ 67 10 35 45 89
1973-74 Нью-Ёрк Айлэндэрз НХЛ 66 2 15 17 58
1974-75 Нью-Ёрк Айлэндэрз НХЛ 78 5 14 19 98 17 0 1 1 28
1975-76 Нью-Ёрк Айлэндэрз НХЛ 73 0 19 19 54 13 0 1 1 44
1976-77 Нью-Ёрк Айлэндэрз НХЛ 79 4 24 29 44 12 1 6 7 4
1977-78 Нью-Ёрк Айлэндэрз НХЛ 77 3 11 14 58 7 0 1 1 11
1978-79 Нью-Ёрк Айлэндэрз НХЛ 79 5 18 23 43 10 0 0 0 4
1979-80 Нью-Ёрк Айлэндэрз НХЛ 62 5 16 21 54
1979-80 Лос-Анджэлес Кінгс НХЛ 11 1 1 2 12 4 0 1 1 2
1980-81 Лос-Анджэлес Кінгс НХЛ 67 1 13 14 98 4 0 2 2 4
1981-82 Лос-Анджэлес Кінгс НХЛ 64 1 13 14 75 10 0 4 4 36
1982-83 Лос-Анджэлес Кінгс НХЛ 79 2 10 12 53
1983-84 Нью-Джэрзі Дэвілз НХЛ 66 2 5 7 63
1984-85 Нью-Джэрзі Дэвілз НХЛ 74 3 9 12 78
1985-86 Нью-Джэрзі Дэвілз НХЛ 69 0 15 15 81
1986-87 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 58 2 5 7 66 14 0 4 4 10
1987-88 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 6 0 0 0 18
Агулам у ЗКХЛ 119 12 44 56 158
Агулам у НХЛ 1008 36 188 224 953 91 1 20 21 143

Трэнэрская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Рок Рэгулярны сэзон Пасьлясэзоньне
Г П Пр Н ПрАт Пкт Месца П Пр % перамог Вынік
ДЭТ 2002-03 82 48 20 10 4 110 1-я ў Цэнтральным 0 4 .000 Выбылі ў чвэрцьфінале канфэрэнцыі
ДЭТ 2003-04 82 48 21 11 2 109 1-я ў Цэнтральным 6 6 .500 Выбылі ў паўфінале канфэрэнцыі
Агулам у ДЭТ 164 96 41 21 6 219 6 10 .375
БОС 2006-07 82 35 41 - 6 76 5-я ў Паўночна-ўсходнім - - -
Агулам у БОС 82 35 41 - 6 76 - - -
Агулам 246 131 82 21 12 295 2 тытулы ў дывізіёне 6 10 .375 0 кубкаў Стэнлі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Панкавец, Зьміцер (7 траўня 2015) Пяць фактаў пра трэнэра зборнай Беларусі Дэйва Льюіса Хакей. Наша НіваПраверана 12 траўня 2015 г.
  2. ^ а б Канадец Дэйв Льюис назначен главным тренером сборной Беларуси по хоккею (рас.) Спорт. Народная ВоляПраверана 12 траўня 2015 г.
  3. ^ Martin Merk.. [tt_news=5063&cHash=e0a67867278568c9bd03a6498d62dc20 Lewis to coach Ukraine] (анг.) // IIHF, 5 лістапада 2010 г. Праверана 11 траўня 2015 г.
  4. ^ Mike G. Morreale. (7 чэрвеня 2011) 'Canes add Brind'Amour, Lewis to coaching staff (анг.). NHLПраверана 11 траўня 2015 г.
  5. ^ Williams, Terrell (7 чэрвеня 2011) Hurricanes Announce Hockey Operations Changes (анг.) News. Carolina HurricanesПраверана 11 траўня 2015 г.
  6. ^ Тренер года. Дэйв Льюис: тост за Беларусь (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]