Андрэй Сьцяпанаў (хакеіст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Сьцяпанаў
Andrei Stepanov 2012-01-31 2.JPG
Рост 180 см
Вага 94 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 14 красавіка 1986 (36 гадоў)
Месца нараджэньня Масква, РСФСР
Клюб Дынама Менск
Выступаў за Крылы Саветаў
Тарпэда
ЦХК
МУС
Віцязь
Мэталюрг
Дмітраў
Юніёр
Юнацтва-Менск
Амур
Сібір
Амур
Нафтахімік
Шахцёр Салігорск
Дынама Менск
Лада Тальяці
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 2003 — цяпер
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьцяпанаў.

Андрэй Сьцяпанаў (нар. 14 верасьня 1987 году, Масква, РСФСР) — беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, нападнік клюбу «Дынама Менск», які гуляе ў КХЛ, і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2003 годзе ў складзе роднага маскоўскага клюбу вышэйшай лігі «Крылы Саветаў», выступаючы да гэтага за ягоны фарм-клюб, а таксама другую каманду ЦСКА. Правёўшы 2 сэзоны ў складзе «Крылаў», дзе ён набраў 24 (19+5) пункты ў 69 матчах, Андрэю праз запазычанасьць выплаты заробку прыйшлося праз арбітраж пакінуць клюб, і перад самым плэй-оф ён перайшоў у ніжагародзкае «Тарпэда», якое таксама выступала ў другім расейскім дывізіёне.

Пасьля пачатку сэзона 2005—2006 гадоў хакеіст падпісаў кантракт з падмаскоўным клюбам МУС, дзе ён змог дэбютаваць у Супэрлізе. У 2006 годзе Андрэй стаў гульцом чэхаўскага «Віцязю», у складзе якога правёў паўтара сэзону, набраўшы за гэты час толькі 8 (4 +4) пунктаў у 54 матчах. Сэзон 2007—2008 гадоў Сьцяпанаў пачаў у новакузьнецкім «Мэталюргу», аднак, правёўшы ў ягоным складзе толькі 7 матчаў, пакінуў каманду і стаў гульцом клюбу вышэйшай лігі ХК «Дмітраў».

У 2008 годзе Андрэй атрымаў запрашэньне ад клюбу беларускай экстралігі «Юнацтва-Менск»[1], у складзе якога ён тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, а таксама ўладальнікам Кантынэнтальнага кубка ў 2011 годзе. Найбольш пасьпяховым для Сьцяпанава стаў сэзон 2010—2011 гадоў, калі ў 63 матчах ён набраў 93 (49 +44) пункты, стаўшы найлепшым снайпэрам і бамбардзірам беларускага першынства.

26 траўня 2011 году Сьцяпанаў заключыў пагадненьне з хабараўскім «Амурам»[2]

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе зборнай Беларусі Андрэй Сьцяпанаў прымаў удзел у чэмпіянатах сьвету 2011 году і 2012 гадоў, на якіх беларусы абодва разы займалі толькі 14 месца.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]