Перайсьці да зьместу

Вашынгтон Шырлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вашынгтон Шырлі
Washington Shirley
Карціна «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» Джозэфа Райта, Вашынгтон — крайняя фігура зьлева
Род дзейнасьці вайскова-марскі афіцэр, масон, пэр, астраном-аматар
Дата нараджэньня 26 траўня 1722(1722-05-26)[1][2]
Дата сьмерці 1 кастрычніка 1778(1778-10-01) (56 гадоў) або 11 кастрычніка 1778(1778-10-11)[1] (56 гадоў)
Занятак астраном, вайскова-марскі афіцэр
Бацька Лорэнс Шырлі[d][1][3]
Маці Эн Кларджэс[d][1][3]
Узнагароды

Вашынгтон Шырлі, пяты граф Фэрэрс (па-ангельску: Washington Shirley, 5th Earl Ferrers; 26 траўня 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі вайскова-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.

Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley), які ў сваю чаргу быў чацьвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Фэрэрс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 году ён далучыўся да вайскова-марскога флёту Ангельшчыны і пад канец 1741 году даслужыўся да званьня другога лейтэнанта, пад канец 1746 году — да званьня першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 годзе.

Праз два тыдні пасьля казьні яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палацы лордаў і стаў новым графам Фэрэрс. Георг III дараваў яму маёнтак, раней адабраны ў брата.

Вашынгтон захапляўся астраноміяй, ён меў уласны плянэтарый[4]. У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае таварыства за сваю працу аб назіраньнях за праходжаньнем Вэнэры. Джозэф Райт адлюстраваў яго на карціне «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» (самая левая фігура)[4].

Праз тое, што ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасьля ягонай сьмерці тытул перайшоў да яго малодшага брата[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Lundy D. R. Vice-Admiral Washington Shirley, 5th Earl Ferrers // The Peerage (анг.)
  2. ^ Vice-Adm. Washington Shirley // Kindred Britain
  3. ^ а б Kindred Britain
  4. ^ а б A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764—1766), Revolutionary Players, выява з Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі, Дерби, accessed March 2011
  5. ^ Richard Davenport-Hines, Shirley, Washington, fifth Earl Ferrers (1720—1760), Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004, accessed 13 November 2007