Перайсьці да зьместу

Васьнева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васьнева
трансьліт. Vaśnieva
Дата заснаваньня: 17 ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Смалянскі
Насельніцтва: 2 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211398[1]
СААТА: 2236866011
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°39′27″ пн. ш. 29°55′39″ у. д. / 54.6575° пн. ш. 29.9275° у. д. / 54.6575; 29.9275Каардынаты: 54°39′27″ пн. ш. 29°55′39″ у. д. / 54.6575° пн. ш. 29.9275° у. д. / 54.6575; 29.9275
Васьнева на мапе Беларусі ±
Васьнева
Васьнева
Васьнева
Васьнева
Васьнева
Васьнева

Васьнева[2]вёска ў Смалянскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 43 км на паўночны захад ад Воршы, за 3 км ад чыганачнага прыпынку Шыбекі й за 15 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны на лініі ВоршаЛепель, за 5 км на поўнач ад рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі Р15 (ВоршаЛепель), за 97 км ад Віцебску.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска вядома зь 17-га стагодзьдзя як уласнасьць Сангушкаў у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля 1-га (1772) падзелу Рэчы Паспалітай у Расейскай Імпэрыі, у складзе Аршанскай правінцыіі Магілёўскай губэрніі, Копыскі павет (1777—1796), з 1796 году ў Сеньненскім павеце Беларускай губэрніі, з 1802 году да 1861 году Копыскі павет і ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрніі.

У 1880-х Соф'я Багушэўская і Паўліна Гаеўская валодалі 143 дзесяцінамі зямлі фальварку Васьнева[4].

У 1910 годзе ў Расьнянскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні, сялянскай грамадзе належала 192 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Вялікасельскай Прачысьценскай царквы (Сьвята-Усьпенскай)[5] й уваходзілі ў Вялікасельскае сялянскае таварыства. У фальварку Васьнева 160 дзесяцін зямлі належылі Францу Коржанеўскаму[6]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васьнева абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 26 сакавіка 1919 году ў складзе Гомельскай, з 1920 году – Віцебскай губэрняў РСФСР. У сакавіку 1924 году Васьнева вярнулі БССР. 3 20 жніўня 1924 году да 1926 году вёска Васьнева ў Какоўчынскім сельсавеце Багушэўскага раёну Аршанскай акругі. У 1925 годзе годзе далучана да Шыбецкага сельсавету Коханаўскага раёну Аршанскай акругі (26.7.1930 г. акруга скасавана). 3 8 ліпеня 1931 году ў Аршанскім раёне. 3 20 лютага 1938 году ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.

У 1930-х гадах ўлады утварылі калгас «Брыгадзір»[7]. На Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў 1939 годзе быў прадстаўлены лепшы па ўраджайнасьці льновалакна калгас «Брыгадзір» Аршанскага раёна, Віцебскай вобласьці: старшыня калгаса, ардэнаносец Сяргей Фаміч Палітыка й лепшыя зьвенавыя па лёну — арганізатары барацьбы за высокі ўраджай лёну ў брыгадах — Тацяна Іванаўна Буракоўская й Марыя Майсееўна Буракоўская[8]. З ліпеня 1941 году да канца чэрвеня 1944 году акупавана нямецкімі войскамі, за гэты час загінулі 8 вайскоўцаў і мірных жыхароў вёскі. Па вызваленьні, вёска ў 1944 годзе далучана да калгаса «Чырвонае аб'яднаньне» з цэнтарам у вёсцы Шыбекі[9]3 16 ліпеня 1954 году вёска ў Смалянскім сельсавеце. 3 25 сьнежня 1962 Ў Талачынскім і з 12 лютага 1965 году зноў у Аршанскім раёнах.

  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 2 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 7 гаспадарак 11 чалавек; 1959 год — 108 чалавек; 1925 год — 31 двор, 196 чалавек; 1926 год — 34 двары, 184 чалавекі; 1910 год — 21 двор, 76 мужчын, 85 жанчын; фальварак — 2 мужчыны й 3 жанчыны[6]
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 80 чалавек;[10]
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 79
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Г-2), 194. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  4. ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 194, 198. — 329 с.
  5. ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій  Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 127 (№ 175).
  6. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 187 (№ 51), 188 (№ 93). — CXXV,250 с.
  7. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 336, 10 ад. зах., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў «Брыгадзір» , в. Васьнева Шыбекскага сельсавета Аршанскага (з 09 верасьня 1946 да 16 ліпеня 1954 Коханаўскага) раёну Віцебскай вобласьці
  8. ^ Всесоюзная сельскохозяйственная выставка. Павильон. Белорусская ССР: путеводитель / Директор павильона Г. М. Гершман. Старший методист П. П. Брановец. Архитекторы В. И. Симбирцев и Б. Г. Бархин. Главный художник В. В. Алтуфьев.. — Москва: СЕЛЬХОЗОГИЗ, 1939. — С. 23, 26. — 52 с. — 15 000 ас.
  9. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 337, 238 ад. зах., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў «Шыбекі» (СПК «Шыбекі»), вёска Шыбекі Смалянскага сельсавету Аршанскага (з 09 верасьня 1946 да 16 ліпеня 1954 Коханаўскага) раёну Віцебскай вобласьці.
  10. ^ Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 510 (526). — 613 с.