Бітва пры Ведрашы
Бітва пры Ведрашы | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Вялікае княства Маскоўскае | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Канстантын Астроскі | Даніл Васільевіч Шчэня-Патрыкееў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
4000 | 40 000 | ||||||||
Страты | |||||||||
амаль 4000 | Невядомыя | ||||||||
Бітва пры Ве́драшы адбылася 14 ліпеня 1500 году ля Дарагабужу ў цяперашняй Расеі падчас вайны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўшчынай 1500—1503 гадоў. Бітва названая па летапіснай назьве блізкай да месца бою ракі Ведраш (Вядрош, цяпер Сельня), якая ўпадае ў Тросну (цяпер Расна).
Літоўскае войска пад камандаваньнем найвышэйшага гетмана князя Канстантына Астроскага ў ліку блізу 4000 было ўшчэнт разгромлена войскам Вялікага княства Маскоўскага блізу 40 000 на чале з князем Данілам Васільевічам Шчэняй-Патрыкеевым. Хада гэтае бітвы вызначыла вынік вайны.
Нягледзячы на пачатковы посьпех, войска ВКЛ пасьля 6-гадзіннага бою з асноўнымі маскоўскімі сіламі пачало адступаць да сваіх пераправаў праз Тросну, потым павярнулася ў бегства. Аднак пераправы былі яшчэ ў час бітвы зьнішчаныя маскоўскім атрадам, які патаемна выйшаў да іх. Гэта паспрыяла паніцы і вынішчэньню воінаў ВКЛ, якія ў гэты час адступалі. Адзначаецца малая колькасьць войска ВКЛ, якая здолела ўратавацца з поля бітвы. Гетман Астроскі трапіў у палон.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула па гісторыі Расеі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |