Бітва пад Кейданамі
Выгляд
Бітва пад Кейданамі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
нерэґулярны аддзел польскіх (літоўскіх) паўстанцаў | Расейская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Маўрыцы Прозар | генэрал Мікалай Суліма (пяхота), генэрал Іван Офэнбэрґ (кавалерыя), генэрал С. Малінаўскі (артылерыя) | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
100 пяхоты, 80 кавалерыстаў, 100 касынэраў | 3 000 пяхоты, 2 000 кавалерыі, 5 гармат | ||||||||
Страты | |||||||||
20 забітых, 17 параненых | 300 забітых, 100 параненых | ||||||||
|
Бітва пад Кейда́намі — бітва лякальнага ковенскага паўстаньня падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў. Бітва адбылася 29 красавіка 1831 году ў Кейданах паміж нерэґулярным атрадам польскіх (літоўскіх) паўстанцаў пад камандаваньнем Маўрыцага Прозара, з аднаго боку, і большай колькасьці расейскім войскам пад камандаваньнем генэралаў: Мікалая Сулімы, Івана Офэнбэрґа й С. Малінаўскага, з другога боку.
Маўрыцы Прозар цэлы дзень абараняў заняты паўстанцамі горад Кейданы перад расейскімі войскамі й зрабіў ім немалыя страты (300 забітых, 100 параненых), але з-за недахопу амуніцыі змушаны быў адступіць ад гораду.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jacek Feduszka, Powstanie Listopadowe na Litwie i Żmudzi, w: Teka Kom. Hist. OL PAN, 2004, 1, s. 128, у Інтэрнэце (пол.)
- Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, ss. 97-99, у Інтэрнэце (пол.)