Перайсьці да зьместу

Бітва пад Берасьцем (1792)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Берасьцем
Дата: 23 ліпеня 1792
Месца: Берасьце
Прычына: спроба расейцаў не дапусьціць злучэньня літоўскага і кароннага войскаў
Вынік: перамога расейскага войска
Супернікі
Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства ЛітоўскаеРасейская імпэрыя Расейская імпэрыя
Камандуючыя
Шыман ЗабелаІван Ферзэн
Колькасьць
~ 5000 чалавек, 20 гармат5500 чалавек, 13 гармат і батальённая артылерыя
Страты
356 забітых, 66 палонных12 забітых, 43 параненых

Бі́тва пад Бе́расьцем — бітва ў часе вайны Расеі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 23 ліпеня 1792 року.

Вайскавод вялікалітоўскі Міхал Забела, намагаючыся перакрыць дарогу на Варшаву, падзяліў сваё войска. У кірунку Берасьця ён адправіў свайго брата Шымана з 2000 жаўнераў. Па прыбыцьці на месца Шыман Забела злучыўся з гарнізонам места, павялічыўшы колькасьць свайго войска да 5000 (у тым ліку рэкрутаў). Была надзея, што на дапамогу можа пасьпець каронная дывізія генэрала Арнольда Бышэўскага, якая выступіла з Варшавы і 22 ліпеня затрымалася ў Янаве.

Кіраўнік расейскага корпусу генэрал Іван Ферзэн, намагаючыся не дапусьціць аб’яднаньня літоўскага войска ў Берасьці зь сіламі Бышэўскага, 21 ліпеня выступіў з Шарашова. Супраць Шымона Забела на Берасьце выступіў расейскі корпус з двух атрадаў – Ланскога і Кнорынга, пад агульным камандаваньнем генэрал-паручніка Ферзэна, які складаўся з 5 батальёнаў пяхоты, 6 эскадронаў кавалерыі, данскіх казакоў і 13 гармат. Высланы ген. Ферзэнам на разьведку атрад Ланскога на досьвітку 23 ліпеня на ўскрайку Берасьця разьбіў перадавыя часткі суперніка і перасьледваў іх да места. Пасьля падыходу атрада Кнорынга баі перамясьціліся ў места. Літоўскае войска адбіла чатыры атакі суперніка. Толькі пасьля пятай, з-за таго, што ў літвінаў скончыліся боепрыпасы, расейцам удалося захапіць Берасьце і пераправы на рацэ Буг. Літвіны былі адкінутыя за Буг, да Тэрэспалю. Страціўшы 356 жаўнераў, Шыман Забела адышоў у кірунку Варшавы.

  • Mała Encyklopedia Wojskowa. — I. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967. — Т. 2.