Перайсьці да зьместу

Ашчад Банк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БПС-Сбербанк»)

Каардынаты: 53°54′48″ пн. ш. 27°35′3″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.58417° у. д. / 53.91333; 27.58417

«Ашчад Банк»
рас. Сбер Банк
Тып ААТ[d]
Дэвіз Захоўваем традыцыі — ствараем будучыню!
Заснаваная 28 сьнежня 1991[1]
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, Савецкі раён, бульв. Мулявіна, д. 6
Ключавыя фігуры Сяргей Інюшын, Пётар Пракаповіч
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя аплатная картка, банкаўскі рахунак, грашовы перавод, пазыка, уклад
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Ашчадбанк Расеі (96,73%)
Даччыныя кампаніі ЗАТ «БПБ-лізінг»
ЗАСТ «ТАСК»
УП «Кіпарыс—2»
ТАА «Нарачанская Ніва 2004»
ТАА «АўтаТрансГарант»[3]
Аўдытар «Дэлойт і Туш»

«Ашча́д Банк»камэрцыйны банк Беларусі, заснаваны ў 1991 годзе пад назвай «Белпрамбудбанк»[4].

Адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых банкаў краіны. Адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасьці банку ёсьць фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў прадпрыемстваў разнастайных формаў уласнасьці.

БІК — 153001369. S.W.I.F.T. — BPSBBY2X. АКПА — 00040583. УНП — 100219673[5].

Сетка філіяў улучае: 2 прадстаўніцтвы, 7 філіяў, 28 аддзяленьняў, 6 аддзяленьняў філіяў, 74 разьлікова-касавых цэнтраў (РКЦ), 12 цэнтраў банкаўскіх паслугаў (ЦБП), 48 бюро банкаўскіх паслугаў (ББП).

На 1 кастрычніка 2010 актывы банку складалі 7,3 трлн беларускіх рублёў, статутны фонд — 416,5 млрд рублёў[6].

У верасьні 1991 году быў заснаваны акцыянэрны камэрцыйны банк «Белпрамбудбанк». У кастрычніку 1999 году перайменаваны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белпрамбудбанк»[8]. У сьнежні 2009 году прададзены расейскаму «Ашчадбанку» за 280 млн даляраў і крэдытную лінію ў $2 млрд[9].

У сакавіку 2011 перайменаваны ў «БПБ-Банк», у кастрычніку таго ж году — у «БПБ-Ашчадбанк»[8]. 24 кастрычніка 2017 году «БПБ-Ашчадбанк» ажыцьцявіў першы ў Беларусі міжнародны разьлік з выкарыстаньнем разьмеркаванага рэестра (блёкчэйн) ў выглядзе акрэдытыва[10]. 27 жніўня 2021 году «Белпрамбудбанк-Ашчадбанк» («БПБ-Ашчадбанк») скараціў сваю назву да «Ашчад Банк»(рас. Сбер Банк)[11].

Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў; зь лютага 2022 году)[12], Канады (з красавіка 2023 году)[13], Новай Зэляндыі (са жніўня 2023 году)[12].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б https://www.sber-bank.by/page/revealing
  2. ^ а б https://www.sber-bank.by/files/up/29974/2.pdf
  3. ^ Состав банковского холдинга Банка (рас.) О банке. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ «БПБ-Ашчадбанк» з 1 лютага лімітуе выдачу наяўных сродкаў па картках да бягучых рахункаў у рублях // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 28 студзеня 2016 г. Праверана 31 жніўня 2021 г.
  5. ^ Реквизиты (рас.) О банке. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ Баланс ОАО «БПС-Банк» на 01.10.2010 года (рас.) Бухгалтерский баланс. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
  7. ^ О банке. Основные услуги, оказываемые банком (рас.). «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
  8. ^ а б О банке (рас.). «БПС-Сбербанк». Праверана 24 кастрычніка 2011 г.
  9. ^ «Белинвестбанк» готовы продать за 530 млн долларов (рас.). TUT.BY (9 сакавіка 2010). Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
  10. ^ У Беларусі рэалізавана першая міжнародная ўгода па тэхналёгіі блёкчэйн // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 24 кастрычніка 2017 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2017 г. Праверана 14 лістапада 2017 г.
  11. ^ Аб змяненні назвы адкрытага акцыянернага таварыства "БПС-Сбербанк"
  12. ^ а б Відкрите акціонерне товариство «Сбер Банк»
  13. ^ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]