Астравы Піткейрна
Астравы Піткейрна Pitkern Ailan Pitcairn Islands | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Come ye Blessed» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, піткейрнская | ||||
Сталіца | Адамзтаўн | ||||
Найбуйнейшы горад | Адамзтаўн | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Jonathan Sinclair | ||||
Плошча • агульная |
47 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
223-е месца ў сьвеце 50 1/км² | ||||
СУП • агульны |
Сьпіс краінаў паводле СУП $ 217 000 | ||||
Валюта | Новазэляндзкі даляр (NZD) | ||||
Часавы пас | UTC-8 (UTC-8) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pn | ||||
Тэлефонны код | +64 | ||||
Астравы Піткейрн (па-ангельску: Pitcairn Islands) — група зь пяці астравоў, якія знаходзяцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінэзіі, паміж Аўстраліяй і Паўднёвай Амэрыкай. Да астравоў адносяцца: Піткейрн (4,53 км²), Хендэрсан, Дзьюсі, Аэна, Сэндзі (апошнія чатыры незаселеныя), агульнай плошчай каля 47 км². Гэта адзіная калёнія Вялікабрытаніі ў Ціхім акіяне.
Колькасьць насельніцтва астравоў падае, ў 1994 годзе тут жыло 70 чалавек, а ў 2007 толькі 48. Адзіным паселішчам на астравох зьяўляецца Адамзтаўн.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Востраў Піткейрна быў адкрыты ў 1767 годзе ангельскім мараком Філіпам Картэрэтам. У 1790 годзе на востраў высадзілася паўстаўшая каманда ангельскага карабля «Баўнці» разам з прывезенымі з Таіці жанчынамі. Пасьля высадкі карабель быў спалены. Яго рэшткі былі знойдзеныя ў 1957 годзе ў затоцы Баўнці Бэй. У 1793 годзе адбылося сутыкненьне паміж маракамі, у выніку якога большасьць мужчынаў загінула. У 1808 годзе, калі выжылі толькі адзін мужчына і 9 жанчынаў (разам зь дзецьмі), на востраў прыбыў амэрыканскі кітабойны карабель «Тапаз».
З 1838 году востраў Піткейрн трапіў пад брытанскую ўладу. У 1856 годзе жыхары былі пераселеныя на востраў Норфалк, аднак большасьць зь іх хутка вярнуліся. У 1937 годзе насельніцтва вострава дасягнула вышэйшай адзнакі, тут жыло 235 чалавек. З гэтага моманту колькасьць насельніцтва зьніжалася, у асноўным з-за міграцыі ў Новую Зэляндыю.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіраўніком тэрыторыі зьяўляецца каралева Элізабэта ІІ, якая кіруе праз губэрнатара. Губэрнатарам астравоў Піткейрн зьяўляецца пасол Вялікабрытаніі ў Новай Зэляндыі. Пасол ня мае магчымасьці кіраваць усімі бягучымі справамі астравоў, таму традыцыйна непасрэдным кіраўніцтвам займаецца магістрат, які ўзначальвае Раду Астравоў, якая складаецца з 10 дэпутатаў. Згодна з канстытуцыяй гэтыя абавязкі ў 1999 годзе былі перанесеныя на бурмістра Піткейрна. Выбары на гэтую пасаду адбываюцца кожныя тры гады.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самая высокая кропка на астравах уздымаецца на 347 мэраў над узроўнем мора. На астравах пануе субэкватарыяльны вільготны клімат, які фарміруецца пад узьдзеяньнем паўднёва-ўсходніх пасатаў. Гадавая тэмпэратура вагаецца ад 18 °C у жніўні да 24 °C у лютым, гадавая колькасьць ападкаў складае 2000 мм.
Востраў Піткейрн мае вульканічнае паходжаньне, Хендэрсан — каралавы востраў, Дзьюсі, Сэндзі і Аэна зьяўляюцца атоламі.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва астравоў займаецца вырошчваньнем бульбы, апэльсінаў, ананасаў, бананаў, какосаў і рыбнай лоўляй. Вядомасьць атрымаў піткейрнскі мёд. Значнай крыніцай прыбытку зьяўляецца экспарт паштовак вострава. Адзіным зьнешнегандлёвым партнэрам астравоў зьяўляецца Новая Зэляндыя. У нашы дні на астравах вядзецца будова невялікага гатэля і аэрадрома каб абудзіць турызм. Гэтыя дзеяньні павінны павялічыць насельніцтва вострава.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астравы Піткейрна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў