World of Tanks

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
World of Tanks
Выдавец Wargaming.net
Распаўсюднікі Гейм Стрым (Менск)
Новы Дыск
KongZhong Corp
Кіраўнік Міхаіл Жывец
Дызайнэр Сяргей Буркатоўскі
Рухавік BigWorld Technology
Плятформа Microsoft Windows, Xbox 360
Дата выпуску 12 жніўня 2010 (Расея)
Дата анансаваньня 24 красавіка 2009 (Расея)
Апошняя вэрсія і дата апошняй вэрсіі 9.10 (верасень 2015)
Жанры MMO-экшэн, аркадны танкавы сымулятар
Носьбіт DVD
Сыстэмныя патрабаваньні
Кіраваньне Клявіятура, мыш
Працэсар 2,2 ГГц

World of Tanks (па-беларуску: Сьвет танкаў) — кампутарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая онлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага танкавага сымулятару ў гістарычным сэтынгу Другой сусьветнай вайны, распрацаваная беларускім прадпрыемствам «Гейм Стрым» і выдадзеная сумеснай беларуска-кіпрскай студыяй Wargaming.net. Распрацоўнікамі гульня пазыцыянуецца як MMO-экшэн з элемэнтамі ролевай гульні, шутэру і стратэгіі. Канцэпцыя «World of Tanks» грунтуецца на масавых камандных танкавых бітвах у рэжыме PvP. Он-лайн-рэліз расейскай вэрсіі гульні адбыўся 12 жніўня 2010 году. Он-лайн-рэліз World of Tanks на тэрыторыях Эўропы і Паўночнай Амэрыкі адбыўся 12 красавіка 2011 году.

Гульня грунтуецца на схеме Free2Play; самі распрацоўнікі дэкляруюць толькі бясплатную запампоўку кліента і бясплатны ўваход у гульню. Для амэрыканскіх, кітайскіх і эўрапейскіх гульцоў працуюць асобныя сэрвэры[1]. Распрацоўкай гульні — праграмаваньнем, гульнявым працэсам, маляваньнем і стварэньнем гульнявых мадэляў — займалася больш за 300 чалавек у Беларусі, пераважна выпускнікі БДУІР, БДУ і Беларускай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнікі з Амэрыкі, Кітаю ды Эўропы ажыцьцяўлялі прасоўваньне, рэкляму і тэхпадтрымку[2]. У лютым 2012 году колькасьць гульцоў перасягнула 18 мільёнаў[3], зь якіх 250 тыс. былі зь Беларусі[4].

Геймплэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «World of Tanks» гульцы ўключаюцца ў бітвы адразу ж, без папярэдніх гульняў у адзінкавым рэжыме, што дазваляе параўноўваць гульню з Battlefield Heroes. Першапачаткова гулец атрымлівае ў сваё распараджэньне лёгкі танк зь ненавучаным экіпажам. Удзельнічаючы ў бітвах, гулец зарабляе «крэдыты», трэніруе экіпаж і назапашвае пункты досьведу для атрыманьня доступу да новых вузлоў і баявых машынаў. Кожная мадэль бронетэхнікі мае шэраг вузлоў — гармату, вежу, хадавую частку, рухавік і радыёстанцыю — якія можна замяніць на больш «прасунутыя». Апгрэйды тэхнікі вырабляюцца ў «ангары» ў прамежках паміж баямі. «Крэдыты» ідуць на рамонт пашкоджанага танка, набыцьцё боепрыпасаў, расходных матэрыялаў і дадатковага абсталяваньня; на іх таксама набываюцца ўдасканаленыя вузлы і новыя баявыя машыны. Ад абсталяваньня, боепрыпасаў і танкаў, якія не выкарыстоўваюцца, можна пазбавіцца, выбавіўшы частку іх першапачатковага кошту. У будучыні плянуецца ўвесьці магчымасьць нутрагульнявога гандлю паміж гульцамі.

Гульнявы працэс у «World of Tanks» засноўваецца на бітве дзьвюх выпадкова падабраных камандаў па 15 гульцоў. Абмежаваньняў на выбар танкаў для ўдзелу ў бітвах няма: у адной камандзе могуць спалучацца танкі розных краінаў, розных гадоў выпуску, рэальныя танкі і экспэрымэнтальныя мадэлі. Умова перамогі ў бітве — поўнае зьнішчэньне каманды суперніка альбо захоп яго базы, для чаго адзін або некалькі танкаў павінны знаходзіцца ў адзначанай зоне некаторы час, не атрымліваючы пры гэтым пашкоджаньняў. У хуткім часе чакаецца ўводзіны рэжымаў «штурм-абарона» (адна з камандаў павінна, адбіўшы напад каманды суперніка, утрымаць зададзеную кропку) і «сустрэчны бой» (каманды спрабуюць захапіць адзіны на мапе кантрольны пункт).

Зносіны паміж гульцамі падчас баёў і каардынацыя дзеяньняў ажыцьцяўляюцца праз тэкставы чат альбо голасам (паміж гульцамі ў складзе ўзвода або роты).[5] Гулец, танк якога зьнішчаны, у бой не вяртаецца і можа назіраць за бітвай у рэжыме вольна пераключаючайся камэры, альбо пакінуць поле бою і вярнуцца ў ангар, адкуль неадкладна адправіцца ў іншую бітву на іншым танку, або дачакацца вяртаньня пашкоджанага танка з бою. Маецца рэйтынгавая сыстэма, якая адлюстроўвае статыстыку перамог і параз і фіксуе дасягненьні асобнага гульца.

Вялікае значэньне ў «World of Tanks» надаецца гістарычнай пэўнасьці баявых машын. Гэта тычыцца іх вонкавага выгляду, блізкага да рэалістычнасьці браняваньня, разьмяшчэньня ўнутраных і вонкавых агрэгатаў і экіпажу.[6] Пры стварэньні мадэляў танкаў распрацоўнікі кансультаваліся з вайсковымі гісторыкамі і экспэртамі ў вобласьці танкабудаваньня.

У гульні рэалізаваная складаная мадэль пашкоджаньняў, якая ўлічвае тып і таўшчыню брані, хуткасьць снарада і кут яго сустрэчы з бранёй, тып боепрыпасу і шэраг іншых фактараў. Стан танка таксама не вычэрпваецца адзіным парамэтрам «здароўя»: у канструкцыю кожнай машыны закладзеныя аб’екты, якія адпавядаюць рухавіку, хадавой частцы, гармаце, бояўкладцы, паліўным бакам і іншым найболей важным у функцыянальным пляне вузлам, а таксама чальцам павозкі; пры гэтым кожны такі аб’ект можа быць пашкоджаны індывідуальна, што адбіваецца на паводзінах танка: пашкоджаньне рухавіка спыніць рух танка, прабіты бак можа выклікаць пажар, а кантужаны камандзір ня зможа эфэктыўна выяўляць замаскіраваныя варожыя танкі.

Бронетэхніка ў гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гульні прадстаўлена больш за 150[7] тыпаў танкаў і самаходных гаўбіц, якія складаліся на ўзбраеньні СССР, Трэцяга Райха, Вялікабрытаніі і Францыі, Кітая, Японіі і ЗША альбо распрацоўваліся ў гэтых краінах. У будучыні плянуецца таксама прадставіць тэхніку іншых краінаў.[8] У цэлым гульня ахапляе гісторыю танкабудаваньня з 1930-х па 1950-я гады.

Варта адзначыць, што ў гульні прысутнічаюць як танкі, якія рэальна ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях, так і экспэрымэнтальныя мадэлі, якія існавалі толькі на чарцяжах або ў прататыпах (адным з прыкладаў служыць звышцяжкі танк «Маўс», які быў узьведзены ўсяго ў двух асобніках); акрамя таго, дапушчаюцца неаўтэнтычныя мадыфікацыі баявой тэхнікі — гарматы, вежы, рухавікі і г. д., якія ў рэальнасьці ніколі на дадзены танк не ўсталёўваліся.

Прадстаўленая ў гульні бронетэхніка ўмоўна дзеліцца на пяць клясаў (лёгкія, сярэднія і цяжкія танкі, а таксама процітанкавыя і гаўбічныя САУ) і 10 узроўняў.

Мапы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вэстфілд»
  • «Запаляр’е»
  • «Карэлія»
  • «Камарын»
  • «Ласьвіль»
  • «Лінія Зыгфрыда»
  • «Манастыр»
  • «Мураванка»
  • «Перавал»
  • «Пяшчаная рака»
  • «Прохараўка»
  • «Рэдшыр»
  • «Руднікі»
  • «Руінбэрг»
  • «Рыбацкая бухта»
  • «Стэпы»
  • «Уцёс»
  • «Хімэльсдорф»
  • «Эль-Халуф»
  • «Энск»
  • «Эрленбэрг»

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшая кліенцкая он-лайн-гульня КРИ-2010[9]
  • Прыз за найлепшую гульнявую канцэпцыю («Best New Concept») ад парталу Massively.com на E3 2010[10]
  • Узнагарода «Карона» ад часопіса «Лепшыя Кампутарныя Гульні»[11]
  • «Выбар Рэдакцыі» ад выданьня «Хатні ПК»[12]
  • «Выбар Рэдакцыі» ад гульнявога парталу Gameguru
  • Найлепшая бясплатная MMORPG гульня («Best Free MMORPG») па меркаваньні супольнасьці MMO парталу MMORPG CENTER[13]
  • Самая чаканая бясплатная MMORPG гульня («Most Anticipated Free MMORPG») па меркаваньні супольнасьці MMO парталу MMORPG CENTER
  • Самая чаканая MMO гульня 2010 году («Most Anticipated MMO in 2010») па выніках карыстацкага галасаваньня на MMO партале MMOSITE[13]
  • Найлепшая стратэгічная MMO гульня 2010 году («Favorite Strategy MMO in 2010») па выніках карыстацкага галасаваньня на MMO партале MMOSITE
  • Найлепшая MMO гульня 2010 году па меркаваньні чытачоў і рэдакцыі парталу Stopgame.ru[14]
  • Рэкорд па адначасовым знаходжаньні гульцоў на адным гульнявым ММО-сэрвэры па вэрсіі Кнігі рэкордаў Гінэса
  • Найлепшая MMO-гульня 2010 году па меркаваньні чытачоў і рэдакцыі газэты «Віртуальныя радасьці»[15]
  • «Gold Award» ад гульнявога парталу Gamers Daily News
  • Найлепшая гульня КРИ-2011[16]
  • Прыз глядацкіх сымпатыяў КРИ-2011
  • «Best „Game that Needed the Award“ Award» па вэрсіі часопіса Gamepro па выніках E3 2011[17]
  • «Rising Star Award for E3 2011» па вэрсіі mmorpg.com[18]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Сьвет танкаў» трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Беларуская кампутарная гульня зьбірае ашаламляльную колькасьць геймераў Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (27 сакавіка 2011). Праверана 16 верасьня 2011 г.
  2. ^ Ганна Гарустовіч (24 лютага 2012) Кароль Ярданіі падсеў на беларускія танчыкі. ЗьвяздаПраверана 24 лютага 2012 г.
  3. ^ Вячаслаў Будкевіч (9 лютага 2012) У Горадні пройдзе адкрыты Кубак Беларусі па кібэрспорце Грамадзтва. БелаПАНПраверана 24 лютага 2012 г.
  4. ^ Алесь Пілецкі (24 лютага 2012) Брэд Піт ганяе на танку па беларускіх вёсках. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 27 лютага 2012 г.
  5. ^ Vivox, Inc. падасць магчымасць зносін у гульні World of Tanks(рас.) Wargaming.net Праверана 13 лістапада 2014 г. Архіўная копія ад 22 лістапада 2010 г.
  6. ^ Рэцэнзія для гульні World of Tanks
  7. ^ Алёна Крывянкова (10 ліпеня 2011) Патрыёт у рэжыме анляйн. Газэта «Раніца». Праверана 16 верасьня 2011 г.
  8. ^ [1]
  9. ^ КРИ 2010. Дзень трэці
  10. ^ [2]
  11. ^ [3]
  12. ^ [4](недаступная спасылка)
  13. ^ а б [5]
  14. ^ [6]
  15. ^ [7]
  16. ^ [8]
  17. ^ [9]
  18. ^ [10]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]