VK1602 Leopard
| VK1602 Leopard | |
|---|---|
| Тып танка: | лёгкі танк |
| Краіна-вытворца: | Трэці Райх |
| Павозка (экіпаж), чал.: | 4 чалавекі |
| Гісторыя: | |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Час стварэньня: | 1942 |
| Усяго выраблена: | 1 (ці 2 па розных зьвестках) |
| Памеры: | |
| Маса, т: | 26 |
| Даўжыня, мм: | 6450 |
| Шырыня, м: | 3270 |
| Вышыня, м: | 2800 |
| Браня: | |
| Лоб корпусу, мм: | 60 |
| Борт корпусу, мм: | 20 |
| Карма корпусу, мм: | 20 |
| Дах корпусу, мм: | 10 |
| Дно корпусу, мм: | 6—10 |
| Лоб вежы, мм: | 80 |
| Борт вежы, мм: | 60 |
| Карма вежы, мм: | 14,5 / 22° |
| Дах вежы, мм: | 10 |
| Узбраеньне: | |
| Марка гарматы і калібр: | 50 мм KwK 39 |
| Тып гарматы: | наразная |
| Боекамплект гарматы: | 50 |
| Вэртыкальны нахіл: | −9,5…+20 |
| Прыцэл: | тэлескапічны T.Z.F.4 |
| Кулямёт: | 1 × 7,92-мм MG-34 |
| Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
| Тып рухавіка: | 12-цыліндравы карбюратарны |
| Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 550 |
| Хуткасьць па шашы, км/г: | 60 |
| Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 50 |
| Тып падвескі: | індывідуальная на ліставых рысорах |
| Удзельны ціск на грунт, кг/см²: | 0,58 |
| Выявы ў Вікісховішчы | |
VK 1602 «Leopard» (Gefechts Aufklarer Versuchskraftfahrzeug 1602) — экспэрымэнтальны выведвальны нямецкі танк часоў Другой сусьветнай вайны.
Унікальны ў сваім родзе танк для вядзеньня выведкі боем. Ствараўся як замена PzKpfw II Ausf.L «Luchs» і як далейшае разьвіцьцё ідэі выведвальнага танка тыпу PzKpfw II Ausf.J (VK1601). Машына распрацоўвалася пад відавочным уплывам танка «Пантэра». Патрабавалася распрацаваць выведвальны хуткаходны танк, здольны весьці выведку ў цяжкіх баявых умовах. Таму, у адрозьненьне ад PzKpfw II Ausf.L і Ausf.J, «Леапарду» нарасьцілі браню, у шкоду хадавым якасьцям. Першыя спэцыфікацыі на распрацоўку выведвальнага танка выдаваліся яшчэ ў 1941 годзе, але канчаткова тэхнічнае заданьне было выдадзена ў 1942 годзе фірмам MIAG і Daimler-Benz. Праграмай было прадугледжана стварэньне 105 машын з красавіка па сьнежань 1943 году і яшчэ 150 машын да сярэдзіны 1944 году, але праект быў закрыты на карысьць «Пантэры», паколькі «Леапард» ужо ня мог змагацца з асноўным танкам суперніка (Т-34) і экспэрымэнтальны ўзор быў здадзены на злом. Баявую вежу распрацаваную для «Леапарда» пазьней выкарыстоўвалі ў бронеаўтамабілі Sd.Kfz.234/2 Puma.