Перайсьці да зьместу

Статыстыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Статыстыка (па-лацінску: status — стан рэчаў) — навука, прадметам вывучэньня якой зьяўляюцца мэтады атрыманьня і аналізу зьвестак, якія тычацца масавых зьяваў.

У асноўным, статыстыка займаецца вывучэньнем навакольнага сьвету, а так сама выкарыстоўваецца навукоўцамі для пацьверджаньняў сваіх тэорый. Такія дасьледаваньні, звычайна, праводзяцца па схеме: збор зьвестак, іх аналіз і інтэрпрэтацыя. Для правядзеньня дасьледаваньняў неабходныя інструмэнты — спраўджаныя мэтады, якія робяць магчымымі апэрацыі з вялікімі масівамі зьвестак. Стварэньнем такіх інструмэнтаў і займаецца статыстыка.

Свой пачатак статыстыка вядзе ад стварэньня разнастайных сьпісаў, ці збору інфармацыі аб людзях. Першыя сьляды такіх сьпісаў можна знайсьці ў Кнізе Лічбаў (Стары Запавет), калі Майсей выводзіў народ Ізраіля з Эгіпту. Розныя сьпісы сыстэматычна ствараліся на тэрыторыі старажытнага Рыму. З атрыманьнем інфармацыйных сьпісаў аб людзях дала пачатак вывучэньню трэндаў і пляніраваньню. Да сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя тэрмін «статыстыка» меў значэньне як прадстаўлены ў выглядзе збору зьвестак аб стане краіны. Верагодна ў пэўны момант валоданьне такімі базавымі зьвесткамі стала недастатковым, асабліва з паскарэньнем разьвіцьця сусьветнай гаспадаркі. Наступным крокам разьвіцьця статыстыкі стала ня толькі ўдасканаленьне збору інфармацыі, яле і ўзьнікненьне аналізу зьвестак. Гэта супала з хуткім разьвіцьцём матэматычных мэтадаў, а менавіта тэорыі верагоднасьці.

Нават базавыя статыстычныя мэтады дазваляюць нам зарыентавацца, што іх неад’емным атрыбутам зьяўляецца выпадковасьць. Перш за ўсё гэта выцякае з выпадковай прыроды вывучаемых велічыняў. На прыклад узрост чалавека вызначаецца некалькімі прычынамі: генэтыка, харчаваньне, навакольнае асяродзьдзе, пры гэтым некаторыя зь іх так сама маюць выпадковы характар.

Аднак важным зьяўляецца той факт, што часам не існуе мажлівасьці ці сродкаў каб вывучыць увесь масіў. Напрыклад каб атрымаць зьвесткі аб сярэднім узросьце насельніцтва краіны, дасьледаваньне кожнага чалавека робіць усё дасьледаваньне немэтазгодным з эканамічнага пункту гледжаньня, лягчэй вывучыць выбраную групу людзей, разумеючы, што астатняя частка насельніцтва адрозьніваецца нязначна. У гэтым выпадку, ашчаджаючы на зборы інфармацыі, мы сьвядома згаджаемся з невялікай пагрэшнасьцю.

Такім чынам, выпадковасьць зьяваў упісана ў вызначэньне статыстычных мэтадаў. З-за гэтага статыстыка вельмі шчыльна ўзаемадзейнічае з тэорыяй адноснасьці, падзеле матэматыкі, дзякуючы якому можна пагадзіцца з невялікай недакладнасьцю.

Статыстыка як навука ўтрымлівае наступныя падзелы: тэарэтычная статыстыка, прыкладная статыстыка, матэматычная статыстыка, эканамічная статыстыка, прававая статыстыка, дэмаграфія, мэдыцынская статыстыка, тэхнамэтрыка, мэмамэтрыка, біямэтрыка, навукамэтрыка, эканамэтрыка і г. д.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў