Till Lindemann Tour 2023
| Till Lindemann Tour 2023 | ||||
Лягатып Tour 2023 | ||||
| Канцэртны тур Till Lindemann | ||||
|---|---|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Эўропа · Цэнтральная Амэрыка | |||
| Зьвязаныя альбомы | Skills in Pills · F & M · Zunge · «Entre dos tierras» | |||
| Дата пачатку | 8 лістапада 2023 | |||
| Дата сканчэньня | 4 студзеня 2024 | |||
| Колькасьць этапаў | 2 | |||
| Колькасьць шоў | 41 | |||
| Вэб-сайт | https://www.till-lindemann.com/ | |||
| Храналёгія канцэртаў | ||||
| ||||
Till Lindemann Tour 2023 (зь ням. — «Тур Тыля Ліндэмана 2023», «Тур Till Lindemann 2023») — канцэртны тур нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана ў ягоным сольным праекце. Пачаўся 8 лістапада 2023 году[1].
У туры музыка ўпершыню выконвае песьні з свайго дэбютнага альбома. Тур прайшоў ў Нямеччыне, Чэхіі, Славаччыне, Польшчы, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Швэцыі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Нідэрляндах, Францыі[1].
11 лістапада былі абвешчаныя тры дадатковыя канцэрты ў Мэксыцы[2][1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тур быў заплянаваны на 2022 год яшчэ ў 2021 годзе пад назвай Ich hasse Kinder Tour (паводле назвы аднайменнага самотніка Тыля)[3].
З-за эпідэміялягічнай сытуацыі канцэрты Ich hasse Kinder Tour 2022, заплянаваныя на студзень, былі перанесены на лістапад і сьнежань[4].
14 лістапада 2022 году тур быў перанесены на 2023 год. Тагды ж былі абвешчаныя першыя дзьве даты: 22 лістапада (Прага) й 24 лістапада (Браціслава).
З-за незалежных ад нас прычынаў і з надзвычай цяжкім сэрцам мы вымушаныя абʼявіць аб пераносе нашага тура на восень 2023 году.Наш плян прадставіць канцэрты як мага ў большай колькасьці местаў за гэты кароткі прамежак часу, на жаль, аказаўся невыканальным з-за ўсіх раней адкладзеных тураў на працягу ўсёй эпідэміі COVID. Цяпер проста не хапае свабодных пляцовак у гэтыя тэрміны.
Мы вырашылі перанесьці Наш тур на восень 2023 году, таму што хочам даць вам лепшыя канцэрты TL за ўсю гісторыю.
— Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана
У красавіку 2023 сталі вядомыя краіны й колькасьць шоў у туры: 14 краінаў і 27 шоў. Тур быў анансаваны як Till Lindemann Tour 2023, Tour 2023 ці European Tour[1][5].
Тур павінен быў пачацца 8 верасьня 2023 году ў ЗША, але з-за захворваньня Тыля канцэрт быў скасаваны 5 верасьня:
З-за хваробы мы з жалем паведамляем, што Тыль Ліндэман, на жаль, вымушаны адмяніць свой выступ на Blue Ridge Rock Festival 2023. Мы будзем старанна працаваць з фэстывалем, каб вярнуць яго ў 2024 годзе.
— Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана
17 лістапада канцэрт у Касэлі (18 лістапада) быў скасаваны. Прычынамі таму сталі адсутнасьць дазволу ад мясцовых уладаў на ўстаноўку ўласнае сцэны й халатнасьць мясцовых супрацоўнікаў, якія працавалі з дакумэнтамі[6].
Тур быў завершаны 4 студзеня 2024 году канцэртам у Мэксыцы.
Шоў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чырвоным колерам вылучаныя скасаваныя шоў.
| Дата | Краіна | Места | Месца |
|---|---|---|---|
| Этап 1 — Эўропа | |||
| 8 верасьня 2023 | Элтан | Blue Ridge Rock Fest | |
| 8 лістапада 2023 | Ляйпцыг | Quarterback Immobilien Arena | |
| 10 лістапада 2023 | Дусэльдорф | Mitsubishi Electric Halle | |
| 12 лістапада 2023 | Мюнстэр | Messe und Congress Centrum Halle Münsterland | |
| 14 лістапада 2023 | Бамбэрг | brose ARENA | |
| 15 лістапада 2023 | Лінген | EmslandArena | |
| 17 лістапада 2023 | Франкфурт-на-Майне | Jahrhunderthalle | |
| 18 лістапада 2023 | Касэн | Eissporthalle Kassel | |
| 20 лістапада 2023 | Трыр | Arena Trier | |
| 22 лістапада 2023 | Прага | Tipsport Arena | |
| 24 лістапада 2023 | Браціслава | EXPO-Aréna | |
| 26 лістапада 2023 | Катавіцы | Spodek | |
| 28 лістапада 2023 | Коўна | Žalgiris arena | |
| 30 лістапада 2023 | Рыга | Arēna Rīga | |
| 02 сьнежня 2023 | Талін | Tondiraba Ice Hall | |
| 03 сьнежня 2023 | Хэльсынкі | Helsinki Ice Hall | |
| 05 сьнежня 2023 | Стакгольм | Hovet | |
| 06 сьнежня 2023 | Мальмё | Malmö Arena | |
| 08 сьнежня 2023 | Гамбург | Sporthalle Hamburg | |
| 10 сьнежня 2023 | Антвэрпэн | Lotto Arena | |
| 12 сьнежня 2023 | Лёндан | OVO Arena Wembley | |
| 14 сьнежня 2023 | Ратэрдам | RTM Stage | |
| 16 сьнежня 2023 | Штутгарт | Porsche Arena | |
| 18 сьнежня 2023 | Мюнхэн | Zenith | |
| 20 сьнежня 2023 | Парыж | Accor Arena | |
| Этап 2 — Цэнтральная Амэрыка | |||
| 31 сьнежня 2023 | Канкун | Plaza de Toros Cancùn (NYE show) | |
| 01 студзеня 2024 | Мантэрэй | Showcenter | |
| 04 студзеня 2024 | Сан-Люіс-Патосі | San Luis Potosí — Centro de las Artes | |
Сэтліст
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 Tour 2023 (анг.). Till-Lindemann.com (афіцыйны сайт музыкі). Праверана 17 лістапада 2023 г.
- ↑ THREE EXCLUSIVE CONCERTS IN MEXICO. Lindemann World (11 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
- ↑ ICH HASSE KINDER TOUR 2022. Lindemann World (18 кастрычніка 2021). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
- ↑ POSTPONEMENT OF THE «ICH HASSE KINDER TOUR 2022». Lindemann World (13 студзеня 2022). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
- ↑ 2023 TOUR. Lindemann World (26 красавіка 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
- ↑ Lindemann kommt nicht nach Kassel (ням.). MMkonzerte.de (17 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г.