Перайсьці да зьместу

Le jardin des larmes

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Le jardin des larmes»
Вокладка самотніку «Le jardin des larmes». Zaz і Till Lindemann. 2021.
Самотнік Zaz і Till Lindemann
з альбому Isa
Выдадзены 15 кастрычніка 2021
Жанр аркестравы поп · францускі поп[1]
Лэйбл Lable Parlophone[1] · Warner Music France[1]
Фармат CD · стымінгавыя плятформы · спампаваньне
Працягласьць 4:01
Мовы француская мова
Аўтар словаў Тыль Ліндэман[2]
Храналёгія самотнікаў Zaz
«Imagine»
(2021)
«Le jardin des larmes»
(2021)
«Animaux fragiles»
(2022)
Храналёгія самотнікаў Till Lindemann
«Ich hasse Kinder»
(2021)
«Le jardin des larmes»
(2021)
«Child of Sin»
(2023)
Відэакліп
 Кліп на самотнік «Le jardin des larmes»

«Le jardin des larmes» (з франц. — «сад сьлёз») — 21-шы самотнік францускай сьпявачкі Zaz, які быў запісаны сумесна зь нямецкім музыкай Тылем Ліндэманам. Самотнік выдадзены 15 кастрычніка 2021 году, запісаны ў 2018 годзе, у La Fabrique, Сен-Рэмі-дэ-Праванс, Францыя[3].

Падчас інтэрвію прэсе ў 2018 годзе для свайго новага альбома Effet Mirroir Zaz сказала, што яна запісала дуэт з Тылем Ліндэманам. Пра гэта паведамляе францускі сайт Le Parisien[4]:

А Zaz прызнаецца, што нядаўна запісала «варʼяцкі» дуэт з… Тылем Ліндэманам, сьпеваком мэтал-гурта Rammstein. «Падчас канцэрту ў Нямеччыны ягоны візажыст сказаў мне, што яму падабаюцца мае песьні», — распавядае Zaz. Сапраўды, падчас апошняга канцэрту Rammstein у Парыжы ён запрасіў мяне й майго піяніста ў сваю грымэрку. Было сюррэалістычна бачыць яго калі ён танчыць пад «Je veux».

Арыгінальны тэкст  (фр.)
Et Zaz confie avoir enregistré récemment un duo «fou» avec… Till Lindemann, le chanteur du groupe métal Rammstein. «Lors d’un concert en Allemagne, sa maquilleuse m’avait dit qu’il aimait bien mes chansons, raconte Zaz. Effectivement, lors du dernier concert de Rammstein à Paris, il m’a invité avec mon pianiste dans sa loge. C’était surréaliste de le voir danser sur Je veux.»

— Le Parisien

«Le jardin des larmes» стала 11 песьняй на альбоме Zaz Isa. Абмежаванае выданьне зьмяшчае другі дыск з інструмэнтальнымі кампазыцыямі й бонус-трэкам. Вінілавыя плястынкі сталі даступныя 5 лістапада[5].

Тэкст быў цалкам напісаны Ліндэманам на нямецкай мове, а затым перакладзены на францускую мову піяністам Цьеры Форам разам зь ягонай жонкай Мірыям Перэс[2].

Кліп да песьні быў зьняты ў Бухары, Узбэкістан[6]. Зьніманьне праходзіла пры падтрымцы Міністэрства турызму й спорту Ўзбэкістану. Над кліпам працавалі здымачная група з Расеі, акторы з Бухары й каскадэры з Ташкенту. Рэжысэрам кліпа зьяўляецца Зоран Біхач, а песьня напісаная на францускай мове зь некаторымі нямецкімі фразамі[7].

  1. ^ а б в Le jardin des larmes (feat. Till Lindemann) — Single (анг.) Apple Music. Aplle. Праверана 06 сьнежаня 2023 г.
  2. ^ а б Rammstein-Sänger Till Lindemann auf neuem Zaz-Album (ням.). Norddeutscher Rundfunk. Праверана 6 сьнежня 2023 г.
  3. ^ «Si tu veux du changement, il faut y aller» (фр.). Blick (20 кастрычніка 2021). Праверана 6 сьнежня 2023 г.
  4. ^ Zaz : «Je suis plus en paix avec moi-même et donc avec les autres» (фр.). Le Parisien (18 лістапада 2018). Праверана 06 сьнежаня 2023 г.
  5. ^ «LE JARDIN DES LARMES» WILL BE RELEASED ON OCTOBER 22 ON ZAZ’S NEW ALBUM. Lindemann World (27 жніўня 2021). Праверана 7 сьнежня 2023 г. (анг.) (фр.)
  6. ^ Zaz und Till Lindemann veröffentlichen spektakuläres Video zu «Le Jardin des Larmes» (ням.). WARNER MUSIC CENTRAL EUROPE (5 лістапада 2021). Праверана 6 сьнежня 2023 г.
  7. ^ TILL IS SHOOTING THE VIDEO FOR THE FEATURING WITH ZAZ. Lindemann World (25 ліпеня 2021). Праверана 7 сьнежня 2023 г. (анг.) (фр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]