Zunge (самотнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Zunge»
Вокладка самотніку «Zunge». Till Lindemann. 2023.
Самотнік Till Lindemann
з альбому Zunge
Выдадзены8 верасьня 2023
Жанр(ы)Neue Deutsche Härte
ЛэйблTill Lindemann[1]
Фарматзагрузка музыкі[d] і патокавая музыка[d]
Працягласьць4:36[2]
ПрадусарДаніэль Карэлі[3], відэакліп — Ганна Цуканова-Кот[4]
Мованямецкая
Храналёгія самотнікаў Till Lindemann
«Child of Sin»
(2023)
«Zunge»
(2023)
«Nass»
(2023)
Відэакліп
 Кліп на самотнік «Zunge»

«Zunge» (зь ням. «язык») — дзясяты[5] самотнік нямецкага мэталёвага NDH-гурта Till Lindemann. Выйшаў 8 верасьня 2023 году[6][7][8][1][9].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Песьня зьяўляецца вынікам супрацоўніцтва Ліндэмана з прадусарам Даніэлем Карэлі й адрозьніваецца ў асноўным мэлядычным гучаньнем, з больш устойлівым прыпевам і перавагай скажоных гітар і аркестроўкі[3].

Відэакліп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа да песьні зьнятае ў красавіку 2021 году ў Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку[7].

Тыль Ліндэман хацеў, каб у кліпе здымаліся тыгры й каб адзін зь іх на яго напаў:

… Ён [Тыль] удакладніў: «А тыгр мог бы на мяне напасьці?». Гэта значыць, ён хацеў, каб тыгр напаў на яго, і, магчыма, нават пашкодзіў [для выключнага праўдападабенства].
<…>
Ён разумеў, што гэта тыгр. Я перапытаў: «Пачакайце, вы разумееце, што пры нападзе тыгр, хутчэй за ўсё, нанясе вам калецтвы?». Нават калі яны будуць мінімальнымі, гэта будуць траўмы. «Так, я ўсё разумею, я ня супраць», — адказаў ён.

— Інтэрвію Эдгарда Запашнага[4].

Ліндэман паказвае гастраскоп з камэрай, яму зашываюць рот жалезным дротам, ён сядзіць у клетцы, рызыкуе жыцьцём, знаходзячыся ў сьмяротнай блізкасьці ад жывых тыграў, корміць іх мясам з рота й нават дазваляе ім аблізваць сябе скрываўленага[10][11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]