Meine Welt (самотнік)
| «Meine Welt» | ||||
| Самотнік Till Lindemann | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 20 сьнежня 2024¹ | |||
| Жанр | ||||
| Лэйбл | Out of Line Music[3] | |||
| Фармат | ||||
| Працягласьць | 7:43[4] | |||
| Прадусар | Нікалас Робэрт Людвіг[1] | |||
| Мова | нямецкая | |||
| Аўтар словаў | Тыль Ліндэман[3] | |||
| Кампазытар | Нікалас Робэрт Людвіг[5][1] | |||
| Храналёгія самотнікаў Till Lindemann | ||||
| ||||
| Відэакліп | ||||
| Відэа на YouTube | ||||
| ¹ Двухтрэкавы самотнік з рэміксам замяніў аднатрэкавы на стрымінгавых пляцоўках 20 лютага 2025 году. | ||||
«Meine Welt»[a] (зь ням. — «Мой сьвет»[6]) — чатырнаццаты самотнік у сольнай кар’еры фронтмэна нямецкага гурта Rammstein Тыля Ліндэмана[7]. Рэліз самотніка адбыўся 20 сьнежня 2024 году[8] на нямецкім лэйбле Out of Line Music[9]. Кампазытарам і прадусарам песьні выступіў Нікалас Робэрт Людвіг[5].
Пакуль невядома, ці «Meine Welt» ёсьць самастойным самотнікам альбо самотнікам да альбома[10]. Словы на вокладцы («Kill Till»), можна зразумець як даніну павагі фільму Квэнтына Тарантына Забіць Біла, і як рэфэрэнс да тэндэнцыяў актывістаў адмяніць музы́ку[11]. ![]()
Назва самотніка стала назвай будучага аднайменнага канцэртнага тура Ліндэмана[12][13], які пройдзе ў 2025 годзе[14]. «Meine Welt» была ўключаная часопісам Revolver у сьпіс «6 best new songs right now: 12/20/24» («6 найлепшых новых песьняў цяпер: 20 сьнежня 2024»)[15].
«Meine Welt» была ўключаная ў сьпіс «Aktuelle Bullets» у катэгорыі самотнікаў Нямецкіх Альтэрнатыўных Чартаў (Deutsche Alternative Charts)[16].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Празь некалькі месяцаў пасьля завяршэньня стадыённана канцэртнага тура Rammstein і фэстывальнага тура Ліндэмана, быў абвешчаны новы эўрапейскі аднайменны тур музыкі[17][18][19]. Ён павінен пачацца 29 кастрычніка 2025, у Ляйпцыге, і скончыцца 16 сьнежня таго ж году ў Штутгарце[18][19]. Празь некалькі дзён пасьля абвяшчэньня тура, 29 лістапада 2024 году, у базе зьвестак GEMA зьявілася інфармацыя пра новую песьню музыкі — «Meine Welt»[5].
Зьвесткі пра выхад самотніка зьявіліся ў сетцы ў неафіцыйнай суполцы мэксыканскіх фанатаў Rammstein у Facebook 5 сьнежня 2024 году[20], за 15 дзён да афіцыйнага рэлізу песьні.
18 сьнежня (за два дні да рэлізу) ў Instagram музыкі зьявіўся тызер самотніка, у якім быў паказаны чалавечы эмбрыён на пустым чорным фоне[21] й назва самотніка з надпісам «Soon» (з анг. — «хутка»)[22].
19 сьнежня быў апублікаваны другі тызер самотніка, які зьмяшчаў надпіс «tomorrow» («заўтра») і надпіс «КИЛЛ ТИЛЛ» кірыліцай[23] (трансьлітарацыя ангельскага «KILL TILL», літ. «забей Тыля»)[24], што адсылала да футболкі, у якую апрануўся Тыль[25] у адказ на плякат, які выкарыстоўваўся падчас абвінавачваньняў музыкі ў згвалтаваньні ў 2023 годзе[26]; Ліндэман быў прызваны невінаватым Бэрлінскай пракуратурай[27].
Рэліз самотніка адбыўся 20 сьнежня 2024 году на ўсіх стрымінгавых пляцоўках і ў фарматах вінілавых пласьцінак і CD[9][28]. ![]()
20 лютага 2025 году лічбавы аднатрэкавы самотнік быў заменены новым двухтрэкавым[4]. Другой кампазыцыяй стаў рэмікс «Meine Welt (Megabot Remix feat. Zacky Vengeance)», анансаваны 19 лютага[29].
Тэма
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэкст песьні можа адсылаць да абвінавачваньняў музыкі ў сэксуальным гвалце ў 2023 годзе. Лірычны герой песьні паказвае сябе як ізгоя: «Niemand weiß, wie es ist, wenn die Nacht so endlos ist / Einzig Freund die Einsamkeit, Dunkelheit» («Аніхто ня ведае, што ёсьць бясконцая ноч / Адзіны сябар — адзінота, цемра»)[11].
Лірычны герой прапануе слухачу ўвайсьці ў ягоны сьвет, пабачыць усё ягонымі вачыма: «Ich zeig’ dir meine Welt / Ein Ort für verirrte Seelen» («Я пакажу табе свой сьвет / Месца для страчаных душ»)[11].
Даступныя выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ніжэй прыведзены сьпіс выданьняў «Meine Welt». Лічбавыя выданьні сталі даступныя 20 сьнежня 2024 году (вэрсія з рэміксам — 20 лютага 2025). Фізычная прадукцыя стала даступная 28 сакавіка 2025 году (13 лютага лэйбл Out of Line Music паведаміў, што дата рэлізу фізычных выданьняў перанесеная з 14 сакавіка на 28 праз «тэхнічныя прычыны»[30]), аднак перадзаказ быў даступны ўжо 20 сьнежня[31][32].
Лічбавыя фарматы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фізычныя фарматы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даступныя вінілавыя пласьцінкі й кампакт-дыскі, у прыватнасьці[35]:
- Лімітаваы фан-пакет зь лімітаваным 7-цалевым фотавінілам, лімітаваным празрыстым CD, футболкай, баваўняным шопэрам, паштоўкай і вінілавай налепкай; (Limited Fan Bundle with limited 7” picture vinyl, limited transparent CD, t-shirt, cotton bag, postcard & vinyl sticker);
- Лімітаваны 7-цалевы фотавініл і звычайны 7-цалевы вініл (Limited 7” picture vinyl & regular 7” vinyl);
- Лімітаваны празрысты кампакт-дыск і звычайны кампакт дыск (Limited transparent CD & regular CD).
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вініл |
CD |
Лічбавае спампаваньне, стрымінг
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аднатрэкавы самотнік |
Двухтрэкавы самотнік |
Трохтрэкавы самотнік |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Till Lindemann — «Meine Welt» Lyrics (анг.). Genius.com. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- 1 2 «Meine Welt» — Single. Till Lindemann (анг.). Apple Music (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- 1 2 Till Lindemann [@TillLindemann_official] (19 сьнежня 2024) «Meine Welt» · Till Lindemann. Provided to YouTube by Out of Line Music (анг.). YouTube. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- 1 2 3 «Meine Welt (Megabot & Zacky Vengeance Remix)» (анг.). Spotify (20 лютага 2025). Праверана 20 лютага 2025 г.
- 1 2 3 Repertoire Search: «title: contains: „Meine Welt“»; «performing artist: contains: „Till Lindemann“» (ням.). Gema Database. — У полі «Titel» — «Meine Welt», у полі «Interpert» (зьмяніць «Auswählen [optional]» на «Interpert») — «Till Lindemann», для пошуку націснуць «Suchen». Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Mein, f. meine («мой»), die Welt («сьвет»). verbum.by. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Benedetta Baldin. News. Till Lindemann releases new single «Meine Welt» (анг.) // Chaoszine, 21 сьнежня 2024 г. Праверана 1 студзеня 2025 г.
- ↑ Arthur.. News: Till Lindemann veröffentlicht neue Single «Meine Welt» (ням.) // Metalglory, 20 сьнежня 2024 г. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- 1 2 TILL LINDEMANN :: Neue Single «Meine Welt» (ням.). Amboss-Mag.de (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann: Rammstein-Frontmann mit neuer Single «Meine Welt» zur Tour 2025 (ням.). Sonic Seducer (20 сьнежня 2024). Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- 1 2 3 Stefan Hochgesand. (20 сьнежня 2024) Neues Lied von Till Lindemann: «Unbefriedigt, ungeschickt, ungeschminkt und ungef***t» (ням.). Berliner Zeitung. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Spencer Kaufman. (20 сьнежня 2024) Rammstein’s Till Lindemann Unveils New Single «Meine Welt»: Stream (анг.). Consequence. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann (Rammstein) premieres new song «Meine Welt» (анг.). Lambgoat (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ wookubus. (20 сьнежня 2024) Rammstein’s Till Lindemann Debuts New Track «Meine Welt» (анг.). Theprp. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ Gregory Adams, Revolver Staff. (20 сьнежня 2024) 6 best new songs right now: 12/20/24. King Diamond, Till Lindemann and more (анг.). Revolver. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ Aktuelle Bullets — Kategorie: Single. Aktuelle Bullets für diese Woche (ням.). Deutsche Alternative Charts. Праверана 1 студзеня 2025 г. Архіўная копія ад 1 студзеня 2025 г.
- ↑ Till will do two solo tours in 2025 (анг.). Lindemann World (11 лістапада 2024). Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- 1 2 Hesher Keenan. (13 лістапада 2024) Till Lindemann Announces 2025 European Tour (анг.). Metal Sucks. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- 1 2 Greg Kennelty. (13 лістапада 2024) Tour Dates. TILL LINDEMANN Announces Late 2025 European Tour Dates (анг.). Metal Injection. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ u/Chewbacca122. (5 сьнежня 2024) New Single «Meine Welt» — December 20th (анг.) r/Tilllindemann (неафіцыйная суполка фанатаў Тыля Ліндэмана). Reddit. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Sebastian. (18 сьнежня 2024) Till Lindemann: «Meine Welt» — Hinweise auf neues Album oder Single zur Tour 2025 (ням.). lifad.world. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann [@till_lindemann_official]. (18 сьнежня 2024) Гісторыя ў Instagram (№ 1) (анг.). Instagram. Праверана 20 сьнежня 2024 г. Глядзець гісторыю ў Reddit.
- ↑ Sebastian. (19 сьнежня 2024) Till Lindemanns neues Single-Cover: Provokation oder künstlerische Reflexion? (ням.). lifad.world. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann [@till_lindemann_official]. (19 сьнежня 2024) Гісторыя ў Instagram (№ 2) (анг.). Instagram. Праверана 20 сьнежня 2024 г. Глядзець гісторыю ў Reddit.
- ↑ Reeder. (31 ліпеня 2023) RAMMSTEIN’s TILL LINDEMANN Trolls Critics By Wearing «Kill TILL» Shirt (анг.). Metal Addicts. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann reagiert auf Kritiker. Nur die nächste Provokation? (ням.). t-online.de (31 жніўня 2023). Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Christopher F. Schuetze. (29 жніўня 2023) Rammstein Singer Till Lindemann Is Cleared of Sexual Assault Allegations (анг.). New York Times. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Joel Barrios. (20 сьнежня 2024) RAMMSTEIN’s TILL LINDEMANN Streams New Solo Single «Meine Welt» (анг.). Metal Injection. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann [@TillLindemann_official]. (19 лютага 2025) Meine Welt — Megabot Remix feat. Zacky Vengeance (Публікацыя ў супольнасьці) (анг.). YouTube. Праверана 19 лютага 2025 г.
- ↑ u/Rasputin1493. (13 лютага 2025) Physical «Meine Welt» postponed to 28 March (анг.) r/Tilllindemann (неафіцыйная суполка фанатаў Тыля Ліндэмана). Reddit. Праверана 13 лютага 2025 г.
- ↑ TILL LINDEMANN präsentiert neue Single «Meine Welt» und kommt Dezember ’25 in die Schweiz (ням.). Metal Factory (21 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ Christophe Droit. (20 сьнежня 2024) Till Lindemann. «Meine Welt» un nouveau single (фр.). Hard Force. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ «Meine Welt». Till Lindemann (анг.). Amazon Music (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- 1 2 Афіцыйны акаўнт Тыля Ліндэмана на bandcamp.com. «Meine Welt» by Till Lindemann · 1 track, 4 minutes (анг.) bandcamp.com Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann [@TillLindemann_official]. (20 сьнежня 2024) New single «Meine Welt» + vinyl, CD & merchandise now available! (Публікацыя ў супольнасьці) (анг.). YouTube. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann. • «Meine Welt» Самотнік • 2024 • 1 трэк • 4 хвіліны 3 сэкунды. YouTube Music. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann. • «Meine Welt» Самотнік • 2025 • 2 трэкі • 7 хвілінаў 44 сэкунды. YouTube Music. Праверана 20 лютага 2025 г.