Тыль Ліндэман
Тыль Ліндэман | |
па-нямецку: Till Lindemann | |
Дата нараджэньня | 4 студзеня 1963[1] (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Нямеччына |
Прафэсія | |
Гады дзейнасьці | 1981 — цяпер |
Сябра ў | Rammstein, Lindemann і First Arsch[d] |
Жанры | |
Вакал | бас-барытон |
Інструмэнты | ударная ўстаноўка |
Гурты |
|
Лэйблы |
|
Бацька | Вэрнэр Ліндэман[d] |
Дзеці | Нэле Ліндэман[d] |
Узнагароды |
|
Сайт | till-lindemann.com |
Тыль Лі́ндэман (па-нямецку: Till Lindemann, нар. 4 студзеня 1963, Ляйпцыг, НДР[4]) — нямецкі вакаліст, аўтар тэкстаў песень і фронтмэн гуртоў Rammstein, Till Lindemann і Na Chui, паэт. Браў удзел у запісе некаторых песень гуртоў Apocalyptica, Puhdys і Emigrate. Аўтар складанак вершаў «Messer», «In stillen Nächten», «100 Gedichte» і «Am Sonntag muss ich sterben», зьняўся ў 8 фільмах. Мае адукацыю піратэхніка.
3 студзеня 2025 году Тыль Ліндэман быў аб’яўлены найлепшым мэтал-вакалістам-2024 паводле вэрсіі Інтэрнэт-парталу Metal Award (Male Metal Singer of 2024 Metal Award)[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тыль Ліндэман нарадзіўся 4 студзеня 1963 году ў Ляйпцыгу. Вэрнэр Ліндэман (бацька) — мастак, пісьменьнік, паэт (напісаў 43 кнігі). У месьце Ростак у яго гонар была названая школа[5].
У Тыля з бацькам былі вельмі напружаныя адносіны. У сваёй кнізе «Майк Олдфілд у крэсьле-качалцы» («Mike Oldfield im Schaukelstuhl») Вэрнэр Ліндэман, як у дзёньніку, апісвае канфлікт са сваім 19-летнім сынам Тылем (у кнізе героя клічуць Тым). Маці Тыля (Брыгіта Гільдэгард) была журналісткай і ў 1992—2002 гадох працавала на радыё, акрамя таго, яна добра малявала.
Дзіцячыя гады Тыль правёў у Швэрыне на паўночным усходзе Нямеччыны. Калі Тылю было 12 гадоў, а яго сястры — 6, бацькі разьвяліся й маці выйшла другі раз замуж — за грамадзяніна Злучаных Штатаў Амэрыкі[5].
Тыль стаў паэтам, як і хацеў ягоны бацька: вакаліст ня толькі зьяўляецца аўтарам песен групы Rammstein, але й аўтарам зборнікаў вершаў: «Messer» («Нож», 2002 год) і «In stillen Nächten» («У ціхай начы», 2013 год).
Паколькі Тыль правёў палову свайго дзяцінства ў вёсцы Вэндыш-Рамбаў, ён засвоіў многія тыповыя вясковыя прафэсіі. Яго працоўна-сялянская карʼера пачалася задоўга да спартыўнай з вывучэньня сталярнай справы, пасьля ён засвоіў спэцыяльнасьці цесьляра й кашолачніка.
Зь юных гадоў Тыль захапляўся спортам, у прыватнасьці, займаўся плаваньнем: у 10 гадоў ён паступіў у спартыўную школу, якая падрыхтоўвала рэзэрв для зборнай НДР, і бліскуча скончыў яе ў 1980 году. У 1978 году Тыль быў членам зборнай НДР на чэмпіянаце Эўропы па плаваньню сярод юніёраў. Ён павінен быў выступать на Алімпіядзе’80 у Маскве, але гэта не атрымалася. Яго карʼера плыўца скончылася неўзабаве пасьля таго, як, прыехаўшы ў Італію на спаборніцтвы, ён пакінуў гасьцініцу, у якой знаходзілася каманда, разам са сваёй знаёмай дзяўчынай з мэтай паглядзець сталіцу Італіі — Рым, бо раней Тыль ня маў магчымасьці вольна выяжджать за мяжу. Аднойчы ён выйшаў па пажарнай лесьвіцы з гатэля сярод начы толькі па адной мэце — наведаць сэкс-шоп. На наступны дзень ён вярнуўся ў гасьцініцу, але непрыемнасьцяў пазьбегнуць не ўдалося — яго неаднаразова выклікалі ў Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі НДР на допыты.
У мяне былі тады вялікія непрыемнасьці! Па вяртаньні мяне выклікалі ў Штазі на працяглыя допыты. Тое, што я зьдзейсьніў, для іх было злачынствам. У той момант я ўпершыню задумаўся над тым, у якой, усё-ткі, несвабоднай краіне са шпіёнскай сыстэмай мы жывём. Пасьля гэтай паездкі ў мяне ўжо не было сумневаў на гэты конт…
— Тыль Ліндэман.
Але Тыль перастаў займацца плаваньнем ня толькі па гэтаму: асноўнай прычынай была траўма мышцаў жывата падчас трэнаваньня[5].
Тыль Ліндэман разьведзены, мае 2 дачкі — Нэле й Марыю-Люізу. У 2007 году старшая дачка Нэле нарадзіла Тылю ўнука, Фрыца Фідэля[6].
Бацька Тыля памёр у 1993 годзе. У той час Ліндэман сябраваў з Рыхардам Круспэ, менавіта ён і прапанаваў Тылю пець у новым гурце, які даўно хацеў стварыць. Але Тыль гэткай просьбе вельмі зьдзівіўся, нібы ён ніколі не заўважаў сваіх асаблівых вакальных здольнасьцяў, аднак Рыхард сказаў, што часта чуў, як Ліндэман пяе, валодае музыкальнымі інструмэнтамі, і ўпэўнены, што зь яго выйдзе выдатны вакаліст. Ад прапановы Тыль не адмовіўся. Гэтак ён стаў франтмэнам гурта Rammstein.
У канцы верасьня 2011 году здымаўся ў кліпе гурта Knorkator «Du Nich». У 2015 годзе Ліндэман стварыў музыкальны праект Lindemann супольна з швэдзкім прадусарам і музыкам Пэтэрам Тэгтгрэнам[7]. У гэтым жа годзе ў праекта Lindemann выходзіць дэбютны альбом «Skills In Pills», песьні якога былі напісаны Тылем на ангельскай мове. Гучаньне адрозьніваецца ад музыкі Rammstein, але пры гэтым альбом быў станоўча ацэнены крытыкамі й стаў пасьпяховым. У 2019 годзе быў выдадзены апошні студыйны альбом Lindemann — «F & M».
У 2019 годзе Ліндэман разам з Rammstein выпусьцілі сёмы студыйны альбом, празь дзесяць гадоў з выхаду мінулага. У 2022 годзе адбыўся рэліз восьмага й апошняга на гэты момант альбома — Zeit.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — Пола Ікс (Pola X, у ролі музы́кі)
- 1999 — Rammstein Live aus Berlin DVD (відэа)
- 2002 — Тры іксы — камэа
- 2003 — Rammstein Lichtspielhaus DVD (відэа)
- 2003 — Amundsen der Pinguin — Віктар
- 2004 — Vinzent (у ролі барацьбіта за правы жывёлаў)
- 2006 — Anakonda im Netz (ТВ) — камэа
- 2006 — Rammstein Volkerball DVD (відэа)
- 2012 — Rammstein Videos 1995—2012 DVD (відэа)
- 2015 — Rammstein in Amerika (відэа)
- 2017 — Rammstein: Paris
- 2021 — Live in Moscow (канцэртны фільм праекта Lindemann)
- 2021 — Ich hasse Kinder (кораткамэтражны фільм)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе Rammstein
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1995 — Herzeleid
- 1997 — Sehnsucht
- 2001 — Mutter
- 2004 — Reise, Reise
- 2005 — Rosenrot
- 2009 — Liebe ist für alle da
- 2011 — Made in Germany 1995—2011
- 2019 — # 7
- 2022 — Zeit
У складзе First Arsch
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1992 — Saddle Up
У складзе Lindemann
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2015 — Skills in Pills
- 2019 — F & M
Сольны праект Till Lindemann
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2020 — «Alle tage ist kein Sonntag (feat. David Garrett)»
- 2021 — «Любимый город», «Ich hasse Kinder»
- 2023 — Zunge
- 2024 — «Entre dos tierras», «Übers Meer (Radio Edit)», «Übers Meer (Remix)», «Meine Welt»
У складзе Na Chui
- 2020 — «Till The End»
Бізнэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2005 году Тыль зьяўляецца саўладальнікам гішпанскай фірмы-вытворцы моднага абутку New Rock.
У сьнежні 2019 году Ліндэман сумесна з францускай кампаніяй Ovin Pion Vodka выпусьціў лімітаваную калекцыю гарэлкі пад брэндам Doctor Dick, які адначасова зьяўляецца яго псэўданімам. Тыраж у 1000 бутэлек быў адразу ж раскуплены[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Till Lindemann // filmportal.de — 2005.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #124182054 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б RAMMSTEIN’s Frontman Wins Male Metal Singer of 2024 Metal Award (анг.). Metal Awards (3 студзеня 2025). Праверана 5 студзеня 2025 г.
- ^ Katalog der Deutschen Nationalbibliothek. Till Lindemann (ням.). filmportal.de. Праверана 30 лістапада 2024 г.
- ^ а б в . — 2010. — ISBN 978-5-367-01306-1
- ^ Вокалист Rammstein Тильль Линдеманн признался, что ненавидит шум — СМИ (рас.)
- ^ Bad English (2015-01-05) Peter Tägtgren — Launches Project With Till Lindemann. Metal Storm. Праверана 2015-01-05 г. Архіўная копія ад 2015-01-05 г.
- ^ Солист Rammstein анонсировал выпуск собственной водки Праверана 2021-02-24 г. Архіўная копія ад 2021-01-27 г. (рас.)