Entre dos tierras (самотнік Тыля Ліндэмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Entre dos tierras»
Вокладка самотніку «Entre dos tierras». Till Lindemann. 2023.
Самотнік Till Lindemann
Выдадзены25 сьнежня 2023
Жанр(ы)гатычны рок · хард рок · рок[1]
Фарматспампаваньне музыкі
Працягласьць03:45[2]
Мовагішпанская
Аўтар словаўHéroes del Silencio
Аўтар музыкіHéroes del Silencio
Храналёгія самотнікаў Till Lindemann
«Sport frei»
(2023)
«Entre dos tierras»
(2023)
Відэакліп
 Кліп да самотніка «Entre dos tierras»

«Entre dos tierras» (з гішп. «паміж дзьвюма землямі») — самотнік нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана, 14-ты самотнік у дыскаграфіі ягонага сольнага праекту. Песьня ёсьць кавэрам на аднайменны самотнік гурта Héroes del Silencio[3] . «Entre dos tierras» выйшла 25 сьнежня 2023 году[4][5][6].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2015 годзе Тыль назваў «Entre dos tierras» гурта Héroes del Silencio адной з сваіх улюбёных песьняў[7]. Існаваньне кавэр-вэрсіі самотніка было падцьверджана гішпанскай газэтай Heraldo 21 студзеня 2022 году[8].

Паводле зьвестак 2022 году, песьня была выкананая Rammstein і павінна была ўвайсьці ў іхны альбом Zeit[9][10][11]. Самотнік пратачыўся ў сетку 29 красавіка 2022 году, у дзень выхаду альбома Rammstein[12].

«Яны магутны гурт, і мы вельмі радыя, што ім так спадабалася песьня, што яны зрабілі яе кавэр…»

— Хуан Вальдзівія, інтэрвію RockFM[13]

У 2023 годзе стала вядома, что кавэр зрабілі не Rammstein, а Тыль Ліндэман. Ён ня першы раз выконвае песьню на гішпанскай мове: раней ён выканаў песьню «Te quiero puta!» на альбоме Rammstein Rosenrot 2005 году[14][15].

Вядома, што Ліндэман гадамі спрабаваў зрабіць сваю вэрсію «Entre Dos Tierras», але сутыкаўся зь цяжкасьцямі пры вымаўленьні некаторых словаў, асабліва тых, што ўтрымліваюць літару «r»[14][16].

Тыль шмат рыхтаваўся, каб выканаць гэтую песьню практычна ідэальна, таму паміж навіной пра песьню й ейным рэлізам прайшоў прамежак часу[15].

Відэакліп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэліз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэакліп быў анансаваны 9 студзеня 2024 году ў афіцыйным Instagram Тыля Ліндэмана[17].

Кліп быў выпушчаны 12 студзеня 2024 году[18]. У канцы відэакліпу паказаная частка папярэдняга кліпу музыкі «NSL» (гл. таксама Zunge § NSL).

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа было зьнятае ў Мэксыцы ў лістападзе 2020 году[5]. Кліп здымаў мэксыканскі фатограф Фелікс Бара[19][20].

Здымкі праходзілі ў лесе, недалёка ад Канкуна. Мастак Хасэ Роша таксама распрацаваў для відэа маскі, натхнёныя тымі, што насілі чумныя лекары[19].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На самотніку прысутнічае адна кампазыцыя[1]:

Назва
1. «Entre dos tierras» (паміж дзьвюма землямі) 03:45

Ужывую[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыль Ліндэман дэбютую з самотнікам на канцэртах у Мэксыцы ў рамках свайго канцэртнага тура ў канцы 2023 — пачатку 2024 году (31 сьнежня 2023, 1 і 4 студзеня 2024)[15][21][22][23].

Інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Песьня выкананая Тылем Ліндэманам. Тэкст і музыка — гурт Héroes del Silencio: Банберы, Хуан Вальдзівія, Хаакін Кардыэль і Пэдра Андрэў[24].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэрсія «Entre dos tierras» Тыля Ліндэмана мае некаторыя элемэнты, якія характарызуюць музыку Rammstein, такія як цяжкія гітары й электронныя аранжыроўкі[25][22]. Вакальная мэлёдыя з своеасаблівым акцэнтам Тыля[25].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Entre dos tierras — Single — Till Lindemann (ням.). Apple Music (25 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  2. ^ Entre dos tierras — Till Lindemann (анг.). Spotify (25 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  3. ^ Тилль Линдеманн спел «Entre dos tierras» на испанском языке (рас.). Наше Радио (26 сьнежня 2023). Праверана 27 сьнежня 2023 г.
  4. ^ Till Lindemann. «Entre dos tierras» (анг.). DistroKid. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  5. ^ а б ENTRE DOS TIERRAS — 25 DECEMBER 2023. Lindemann World (23 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г. (анг.) (фр.)
  6. ^ When will Till Lindemann release «Entre dos tierras»? (анг.). Genius.com. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  7. ^ Entrevista con Till Lindemann sobre su nueva banda Lindemann (гішп.). rafabasa.com. Праверана 25 сьнежаня 2023 г.
  8. ^ La banda alemana Rammstein graba una versión de «Entre dos tierras» y proclama de nuevo su devoción por Héroes del Silencio (гішп.). Heraldo (21 студзеня 2022). Праверана 25 сьнежаня 2023 г.
  9. ^ Cover of «Entre dos Tierras» by Rammstein may be in a new Album (анг.) Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  10. ^ Rammstein versionará «Entre dos tierras» de Héroes del Silencio (гішп.). Rolling Stone en Español (2 лютага 2022). Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  11. ^ Томас Зондэр (24 студзеня 2022) Rammstein: Cover-Version von «Entre dos Tierras» (ням.) Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  12. ^ Till Lindemann versiona «Entre Dos Tierras» (Héroes Del Silencio (гішп.) Праверана 25 сьнежаня 2023 г.
  13. ^ La versión de «Entre Dos Tierras» de Till Lindemann (Rammstein) se habría filtrado: así suena (гішп.). RockFM (5 траўня 2022). Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  14. ^ а б Till Lindemann de Rammstein lanza cover de «Entre Dos Tierras» de Los Héroes del Silencio (VIDEO) (гішп.). Reporte Indigo (25 сьнежня 2023). Праверана 26 сьнежня 2023 г.
  15. ^ а б в Alejandra Moncada (27 сьнежня 2023) Literalmente Entre dos tierras: Till Lindemann hace cover de Héroes del Silencio (гішп.). Chilango. Праверана 27 сьнежня 2023 г.
  16. ^ El cover que Till Lindemann, vocalista de Rammstein le hizo a los Héroes del Silencio (гішп.). La Prensa (27 сьнежня 2023). Праверана 27 сьнежня 2023 г.
  17. ^ Тыль Ліндэман (Till Lindemann / till_lindemann_official (09 студзеня 2024) Entre dos tierras. Instagram.com. Праверана 09 студзеня 2024 г.
  18. ^ Till Lindemann — Entre dos tierras (Official Video) на YouTube
  19. ^ а б NEW SHOOTING IN MEXICO. Lindemann World (20 лістапада 2020). Праверана 25 сьнежня 2023 г. (анг.) (фр.)
  20. ^ Фелікс Бара. fbarraphoto. Best time so far, thank you very much for the trust.I hope to reach your expectations.for us this work brands a before and after in our careers. even in the shalow… 😁 (анг.). Instagram.com.
  21. ^ Till Lindemann debutará cover de Héroes del SIlencio en México (гішп.). Summa Inferno (22 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  22. ^ а б Till Lindemann lanza cover de «Entre dos Tierras». ¿Se escucha mejor que Héroes del Silencio? (гішп.). La Razón (26 сьнежня 2023). Праверана 27 сьнежня 2023 г.
  23. ^ Till Lindemann se atrevió e hizo cover a «Entre dos tierras» de Héroes del Silencio; así suena (гішп.). sdpnoticias (26 сьнежня 2023). Праверана 27 сьнежня 2023 г.
  24. ^ Who wrote «Entre dos tierras» by Till Lindemann? (анг.). Genius.com. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  25. ^ а б Till Lindemann versiona «Entre Dos Tierras» de Héroes Del Silencio (гішп.). RockZone (27 сьнежня 2023). Праверана 27 сьнежня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]