Übers Meer (Radio Edit)
| «Übers Meer (Radio Edit)» | ||||
| Самотнік Till Lindemann і Burak Yeter | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 3 траўня 2024 (2 гады таму)[1][2] | |||
| Жанр | танцавальная музыка[3] | |||
| Лэйбл | незалежны рэліз[3] | |||
| Фармат | стрымінгавыя мэдыя | |||
| Працягласьць | 08:12[4] | |||
| Прадусар | Бурак Етэр | |||
| Мова | нямецкая | |||
| Аўтар словаў | Тыль Ліндэман | |||
| Аўтар музыкі | Люі Кас · Ольсэн Інвальтыні[5][6][2] | |||
| Распаўсюднік | DistroKid[2] | |||
| Храналёгія самотнікаў Till Lindemann | ||||
| ||||
| Храналёгія самотнікаў Burak Yeter | ||||
| ||||
«Übers Meer (Radio Edit)» (зь ням. — «Над морам (Radio Edit)[a]») — самотнік нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана, рэмікс песьні «Übers Meer» з альбому Zunge[7], спрадусаваны турэцкім дыджэям Буракам Етэрам. Рэліз самотніка адбыўся 3 траўня 2024 году[1][2][3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]8 сакавіка 2024 году ў Instagram-акаўнце Эрдынка Атылы (мэнэджара Бурака Етэра) зьявілася фота з Тылем Ліндэманам і подпісам: «Neues Lied unterwegs», зь ням. — «Новая песьня ў дарозе»[8][9].
1 траўня ў афіцыйных акаўнтах Тыля Ліндэмана зьявіліся дзьве выявы. На адной выяве быў намаляваны змрочны, хмарны пэйзаж, а над ім зьмешчаны надпіс «SOON» (з анг. — «хутка»)[10][11].
На другім малюнку, які быў апублікаваны толькі ў Instagram, намаляваны касманаўт з двума кулявымі адтулінамі ў шлеме, зь якіх ліецца вада. У шлеме адлюстроўваецца хмарны пэйзаж[9][12].
Ідэнтычныя публікацыі зьявіліся ў афіцыйных Instagram-акаўнтах Бурака Етэра й Эрдынка Атылы[9][13][14].
Рэліз самотніка адбыўся 3 траўня, а 1:00 па беларускім часе[15].
Рэмікс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| «Übers Meer (Remix)» | ||||
| Самотнік Till Lindemann | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 17 верасьня 2024 | |||
| Жанр | рэмікс | |||
| Працягласьць | 6:19[16] | |||
| Прадусар | Till Lindemann | |||
| Мова | нямецкая | |||
| Аўтар словаў | Тыль Ліндэман | |||
| Распаўсюднік | DistroKid[17] | |||
| Храналёгія самотнікаў Till Lindemann | ||||
| ||||
«Übers Meer (Remix)» (зь ням. — «над морам (рэмікс)») — самотнік праекту, якія быў выдадзены 17 верасьня 2024 году[18]. Самотнік зьмяшчае дзьве кампазыцыі: вэрсію «Übers Meer», выкананую на піяніна й рэмікс ад гурта Phantom Vision, зь якім, у пачатку верасьня 2024, Тыль Ліндэман запісаў сумесную песьню («Allein Bin Ich In Guter Gesellschaft»)[19].
Вокладка самотніка вельмі падобная на вокладку «Übers Meer (Radio Edit)», аднак яна намаляваная ў больш змрочным стылі: асноўнай тэмай зьяўляецца чырвоная, а ня сіняя, а з скафандру замест вады цячэ кроў.
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пазыцыі ў чартах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Краіна | Найвышэйшая пазыцыя |
|---|---|
| 49 | |
| 162 |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Radio Edit — альтэрнатыўная вэрсія запісанага выкананьня, якая была паўторна зьмікшаваная й адрэдагаваная так, каб лепш падыходзіць да арыґіналу для прайграваньня на камэрцыйным радыё.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Übers Meer Pre-Save (анг.). DistroKid (2 траўня 2024). Праверана 3 траўня 2024 г.
- 1 2 3 4 Till Lindemann & Burak Yeter — Übers Meer (Radio Edit) — Single. Genius. Праверана 3 траўня 2024 г.
- 1 2 3 Übers Meer (Radio Edit) — Single — Till Lindemann, Burak Yeter (ням.). Apple Music (3 траўня 2024). Праверана 3 траўня 2024 г.
- 1 2 Übers Meer (Radio Edit) — Till Lindemann і Burak Yeter. YouTube Music (3 траўня 2024). Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann (3 траўня 2024) Übers Meer (Radio Edit). Spotify. Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ Till Lindemann (3 траўня 2024) Übers Meer (Extended Edit). Spotify. Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ Michael Scharsig (6 траўня 2024) Türkischer EDM-Star droppt Remix für Rammstein-Frontmann Till Lindemann (ням.). FAZE Music & Verlags GmbH. Праверана 7 траўня 2024 г.
- ↑ @edi_atila (8 сакавіка 2024) Афіцыйны Instagram Erdinc Atila
Neues Lied unterwegs 😎
(анг.). Instagram. Праверана 3 траўня 2024 г.
@burakyeter @rammsteinofficial @till_lindemann_official - 1 2 3 Susanne Lenz (1 траўня 2024) Till Lindemann: Rammstein-Frontmann deutet Zusammenarbeit mit türkischem Musiker an (ням.). Berliner Zeitung. Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ @till_lindemann_official (1 траўня 2024) Афіцыйны Instagram Тыля Ліндэмана (анг.). Instagram. Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ @tilllindemann (1 траўня 2024) Афіцыйны Facebook Тыля Ліндэмана (анг.). Facebook. Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ @till_lindemann_official (1 траўня 2024) Афіцыйны Instagram Тыля Ліндэмана (анг.). Instagram. Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ @burakyeter (1 траўня 2024) Афіцыйны Instagram Бурака Етэра (анг.). Instagram. Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ @edi_atila (1 траўня 2024) Афіцыйны Instagram Erdinc Atila (анг.). Instagram. Праверана 3 траўня 2024 г.
- ↑ Stefan Hochgesand (3 траўня 2024) Till Lindemann mit neuem Mix von «Übers Meer»: «Wunderschönes Lied ruinert»? (ням.). Berliner Zeitung. Праверана 17 верасьня 2024 г.
- 1 2 «Übers Meer (Remix)» (анг.) Праверана 17 верасьня 2024 г.
- ↑ «Übers Meer (Remix)» (анг.). DistroKid (16 верасьня 2024). Праверана 17 верасьня 2024 г.
- ↑ «Übers Meer (Remix)» (анг.). DistroKid (16 верасьня 2024). Праверана 17 верасьня 2024 г.
- ↑ Phantom Vision. (15 ліпеня 2024 году) Допіс у афіцыйным Facebook-акаўнце (анг.). Facebook. — Цытата: «It’s with indescribable pleasure and pride that we announce that the collaboration and partnership with friend and fellow partner, Till Lindemann, continues.». Праверана 17 верасьня 2024 г.
- ↑ Austria iTunes Top Songs (анг.). Kworb. Праверана 5 траўня 2024 г.
- 1 2 Till Lindemann Burak Yeter | 2024-05-05 08:20 EDT (анг.). Kworb. Праверана 5 траўня 2024 г.
- ↑ Germany iTunes Top Songs (анг.). Kworb. Праверана 5 траўня 2024 г.