Перайсьці да зьместу

Schweiss

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Schweiss»
Самотнік Till Lindemann
з альбому Zunge
Выдадзены 29 верасьня 2023
Жанр рок-музыка[1]
Лэйбл Till Lindemann[1]
Фармат
Працягласьць 11:25 (4:01)[1][2]
Прадусар Скай Ван Хоф[3]
Мова нямецкая
Аўтар словаў Тыль Ліндэман
Аўтар музыкі Скай Ван Хоф[4]
Храналёгія самотнікаў Till Lindemann
«Nass»
(2023)
«Schweiss»
(2023)
«Lecker»
(2023)
Відэакліп
Відэа на YouTube

«Schweiss» (зь ням. — «Пот») — восьмы (трэці на альбоме Zunge)[5][6] самотнік нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана ў ягоныс сольным праекце; другі самотнік з трайнога рэлізу «Nass», «Schweiss», «Lecker». Рэліз адбыўся 29 верасьня 2023 году[7].

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Назва
1. «Schweiss» (Пот) 04:х1
2. «Nass» (Мокры; Вільготны; Вільгасьць) 03:53
3. «Lecker» (Смачна) 03:31
11:25

Гэтая песьня гучыць крыху больш сымфанічна, чым «Nass», але, мае такі ж двухбаковы сэнс. Песьня кажа аб поце. Да канца трэку здаецца, што гэта ўсё, што ў ім ёсьць, але ў outro Тыль пяе, што пот цячэ нават з вачэй, потым называючы яго сьлёзамі[8]:

…Я пацею нават з вачэй
Я дакладна павінен саромецца
Кажу тады, што то былі сьлёзы


Арыгінальны тэкст  (ням.)

…Ich schwitze sogar aus den Augen
Ich muss mich wirklich dafür schämen
Erzähle dann, es wären Tränen

 Тыль Ліндэман, «Schweiss».

У кліпе NSL самалёт Тыля падае ў пустэльні, ён вылазіць з самалёту, за ім ідзе чалавек у чырвонай маске з тварам Ліндэмана[4].

Тыль п’е вадкасьць з шыі чалавека, а потым нясе яго да бліжэйшага места, шукаючы дапамогі[4].

Даўжыня кліпу да песьні — 18:51. Кліп зьняты адразу да трох самотнікаў[9] , таму мае назву зь першых літараў назваў самотнікаў: «Nass», «Schweiss» і «Lecker» NSL[4].

  1. 1 2 3 «Schweiss» — Single (анг.). Apple Music (29 верасьня 2023). Праверана 24 сьнежня 2024 г.
  2. Single «Schweiss» (анг.). Lindemann World. Праверана 24 сьнежня 2024 г.
  3. Songview/ace/ascap100% Repertory — Till Lindemann — «Schweiss» (анг.). ASCAP. Праверана 22 сьнежня 2024 г.
  4. 1 2 3 4 Кліп да самотніка «NSL» на YouTube (анг.)
  5. Till Lindemann’s Discography (анг.). Lindemann World. Праверана 24 сьнежня 2024 г.
  6. Till Lindemann: drei neue Songs angekündigt (ням.). Metal1.info (25 верасьня 2023). Праверана 24 сьнежня 2024 г.
  7. «Schweiss» (анг.). Distrokid.com. Праверана 24 сьнежня 2024 г.
  8. Danae Vaes (29 верасьня 2023) Nieuwe singles Till Lindemann — «Nass», «Schweiss» & «Lecker» (нід.). Dansende Beren. Праверана 3 студзеня 2025 г.
  9. Тилль Линдеманн Анонсировал Сольный Альбом 19-минутным Клипом На Три Новых Песни (рас.). Rock.fm (29 верасьня 2023).