Lindemann

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Lindemann
Інфармацыя
Гады2015—2020 (рэарг. у Till Lindemann)
АдкульНямеччына Нямеччына
Швэцыя Швэцыя
Моваангельская, нямецкая
Жанр(ы)індастрыял-мэтал, Neue Deutsche Härte
ВыдавецWarner Bros. Records
Зьвязаныя праектыTill Lindemann
Іншыя праектыRammstein
УдзельнікіТыль Ліндэман
Былыя ўдзельнікіПэтэр Тэгтгрэн
https://lindemann.band/

Lindemann — мэталёвы праект, які быў створаны Тылем Ліндэманам і Пэтэрам Тэгтгрэнам 4 студзеня 2015 году. Назва гурта — прозьвішча Тыля Ліндэмана, жанр — індастрыял-мэтал.

У 2020 годзе, пасьля канца калябарацыі Тэгтгрэна й Ліндэмана, гурт быў рэарганізаваны ў сольны праект Тыля «Till Lindemann» зь іншым складам[1][2][3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак і Skills in Pills (2013—2016)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліндэман і Тэгтгрэн пазнаёміліся прыкладна ў 2000 годзе ў рок-пабе ў Стакгольме, калі ўдзельнікі Clawfinger прадставілі іх адзін аднаму[4]. у 2013 годзе, калі Rammstein былі гэдлайнэрамі фэстывалю ў Швэцыі, нямецкі сьпявак запрасіў на яго свайго швэдзкага калегу па гурту. Там ён сказаў Тагтгрэну, што возьме адпачынак на два гады й хоча напісаць зь ім якую-небудзь музыку[5][4][6]. Першапачаткова яны плянавалі запісаць толькі адну ці дзьве песьні, але Тэгтгрэн адчуў, што песьні «занадта добрыя», і захацеў напісаць больш[5].

Назва гурта «была адзіным, чаго мы не змаглі прыдумаць»[4]. Усе назвы, разгледжаныя групай, ужо былі прыняты іншымі групамі, таму ў рэшце рэшт яны прынялі прапанову кагосьці іншага й проста назвалі яго «Ліндэман», хаця Тагтгрэн першапачаткова быў незадаволены гэтым[4].

28 траўня 2015 году гурт выпусьціў свой дэбютны самотнік «Praise Abort». Іхны дэбютны студыйны альбом пад назвай Skills in Pills выйшаў 19 чэрвеня 2015 году. Калі яго спыталі пра магчымыя будучыя жывыя выступы, Тагтгрэн сказаў, што гэта будзе залежаць ад рэакцыі фанатаў на праект[5][4]. у лістападзе 2016 году на старонцы Pain у Facebook зьявілася інфармацыя, што канцэрт адбудзецца 9 лістапада. Ліндэман далучыўся да Тагтгрэна на сцэне, каб прасьпяваць «Praise Abort».

F & M, адыход Тэгтгрэна, Live in Moscow (2018—2021)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2018 годзе дуэт напісаў музыку да экранізацыі пʼесы «Hänsel und Gretel», у якой таксама зьявіўся Тыль Ліндэман[7]. Таксама ў верасьні Ліндэман і Тэгтгрэн абвясьцілі тур па Расеі, Украіне й Казахстану ў падтрымку кнігі Ліндэмана «Messer» (па-беларуску: «Нож»)[8][9].

16 жніўня 2019 году Пітэр Тагтгрэн абвясьціў, што новы альбом гатовы, зьведзены й спрадусіраваны. 10 верасьня 2019 году ў сацыяльных сетках быў апублікаваны тызер новага самотніка «Steh auf», у якім паведамлялася, што музычнае відэа выйдзе 13 верасьня 2019 году. У музычным кліпе зьняўся швэдзкі актор Пітэр Стормаре. Альбом F & M выйшаў 22 лістапада 2019 году. Ліндэман абвясьціў пра свой тур 2020 году 4 лістапада 2019 году праз свае плятформы сацыяльных мэдыя. Група гастралявала ў лютым і сакавіку 2020 году, але тур быў перапынены з-за пандэміі.

У лістападзе 2020 году дуэт абвясьціў, што яны больш ня будуць запісваць музыку разам. Іх апошнім сумесным рэлізам стане канцэртны фільм пра іх шоў у Маскве ў 2020 годзе. Тыль Ліндэман плянаваў працягнуць запіс у будучыні пад назвай «Till Lindemann» у іншым складзе[1][2][3].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Lindemann
 Сьпіс студыйных альбомаў Lindemann 
Год Назва альбома
2015 Skills in Pills
2019 F & M
Гл. таксама Дыскаграфію Till Lindemann

Узнагароды і намінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Намінацыя Узнагарода Вынік
2015 Lindemann Найлепшы нямецкі гурт Намінацыя
Skills in Pills Найлепшы дэбютны альбом Намінацыя

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

https://lindemann.band/ — афіцыйны сайт Lindemann