Перайсьці да зьместу

Till Lindemann

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Till Lindemann

Выступ гурта ў 2022 годзе
Гады 2020 — цяпер
Месца ўтварэньня Нямеччына Нямеччына, Бэрлін
Мова нямецкая
Жанр
Выдавец
Дыскаграфія Дыскаграфія Till Lindemann
Зьвязаныя праекты
Удзельнікі
  • Тыль Ліндэман
  • Эмілі Рудзівіч
  • Джэс Пэйдж
  • Эйсі Слэйд
  • Джо Летц
  • Канстанс Дэй
  • Дэні Лонер
till-lindemann.com

Till Lindemann (зь ням. — «Тыль Ліндэман») NDH- індастрыял-мэтал-гурт, які быў створаны нямецкім музыкай і фронтмэнам гурта Rammstein Тылем Ліндэманам, як працяг супэргурта Lindemann, які скончыў існаваньне у 2020 годзе.

У 2021 годзе быў выдадзены чацьвёрты самотнік праекту — «Ich hasse Kinder».

3 і 17 лістапада 2023 году Тыль Ліндэмар выпусьціў свой дэбютны альбом Zunge і некалькі самотнікаў да яго.

Па стварэньні гурта Ліндэман правёў чатыры канцэртныя туры ў Расеі, Эўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках, а таксама ў Ізраілі й ААЭ. Яшчэ два туры пройдуць у Эўропе ў 2025 годзе.

Утварэньне гурта (2020)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2020 годзе, пасьля канца калябарацыі Пэтэра Тэгтгрэна й Ліндэмана, гурт Lindemann быў рэарганізаваны ў сольны праект Тыля пад назвай «Till Lindemann» зь іншым складам[1][2][3].

«Ich hasse Kinder» (2021)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

1 чэрвеня 2021 году, у Дзень аховы дзяцей, быў выдадзены самотнік «Ich hasse Kinder»[4]. Тады ж быў выдадзены відэакліп да самотніка, дзеяньні якога разгортваюцца ў 1989 годзе ў савецкай Маскве. Відэа зьнятае ў стылі позьняга СССР і ўтрымлівае шматлікія сцэны гвалту.

8 верасьня 2023 быў выпушчаны самотнік «Zunge»[5][6], тагды ж быў анансаваны альбом. 6 верасьня 2023 году на афіцыйным ютуб-канале гурта зьявілася новае відэа (кліп да «Zunge»), прэм’ера якога адбылася а 8 верасьня 2023 году ў 16:00 па Менску[7][8]. 29 верасьня выйшаў трайны самотнік «NSL» з трыма самотнікамі: «Nass», «Schweiss» і «Lecker»[9][10][11].

23 кастрычніка ў RammsteinShop была абноўленая выява ўпакоўкі скрынкі (гл. Zunge § Даступныя выданьні).

27 кастрычніка выйшаў пяты самотнік з альбома — «Sport frei»[12][13]. і было абвешчана пра перанос рэлізу фізычных выданьняў альбома з 3 на 17 лістапада для кампакт-дыскаў і Fanbox і на 1 сьнежня для вінілавых пласьцінак. Для стрымінгавых плятформаў дата рэлізу не зьмянілася. Трэсліст альбома стаў вядомы 2 лістапада 2023.

3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах стаў даступны дэбютны студыйны альбом гурта Zunge[14][15][16]. На фізычных выданьнях альбом будзе даступны 17 лістапада для CD і Fanbox, 1 сьнежня для вініла.

«Entre dos tierras» (2023)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

«Entre dos tierras» — 14-ты самотнік у дыскаграфіі праекту. Песьня ёсьць кавэрам на аднайменны самотнік гурта Héroes del Silencio. «Entre dos tierras» выйшла 25 сьнежня 2023 году[17][18][19].

Тыль Ліндэман дэбютаваў з самотнікам на канцэртах у Мэксыцы ў рамках свайго канцэртнага тура ў канцы 2023 — пачатку 2024 году (31 сьнежня 2023, 1 і 4 студзеня 2024)[20].

«Übers Meer (Radio Edit)» (2024)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

8 сакавіка 2024 году ў Instagram-акаўнце Эрдынка Атылы (мэнэджара турэцкага дыджэя Бурака Етэра) зьявілася фота з Тылем Ліндэманам і подпісам: «Neues Lied unterwegs», зь ням. — «Новая песьня ў дарозе»[21][22].

1 траўня 2024 стала вядома, што Тыль Ліндэман сумесна з Буракам Етэрам запіша новы трэк.

3 траўня на стрымінгавых плятформах выйшаў рэмікс песьні «Übers Meer» з альбому Zunge[23][24].

29 лістапада 2024 году ў базе зьвестак Gema зьявілася інфармацыя пра новую песьню музыкі — «Meine Welt» (назва супадае з назвай другога тура 2025 году).

«Meine Welt» была выдадзеная 20 сьнежня 2024 году. Кампазытарам песьні выступіў Нікалас Робэрт Людвіг[25].

Пакуль невядома, ці «Meine Welt» ёсьць самастойным самотнікам альбо самотнікам да альбома[26]. Словы на вокладцы («Kill Till»), можна зразумець як даніну павагі фільму Квэнтына Тарантына Забіць Біла, і як рэфэрэнс да тэндэнцыяў актывістаў адмяніць музы́ку[27].

Канцэртныя туры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З пачатку сольнай кар’еры Тыль Лінднэман правёў чатыры канцэртныя туры: тур з выступамі ў Расеі, Tour 2023, Mexico Shows 2023/2024 і Tour 2024 (Ich hasse Kinder тур быў скасаваны). У 2025 годзе будуць праведзеныя два новыя туры — фэстывальны паўночнаамэрыканскі й тур «Meine Welt».

Till Lindemann Tour 2023 (2023—2024)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Тур быў заплянаваны на 2022 год яшчэ ў 2021 годзе пад назвай Ich hasse Kinder Tour (паводле назвы аднайменнага самотніка Тыля)[28].

У пачатку 2022 году Тыль Ліндэман абвясьціў аб пачатку канцэртнага тура пад з новым складам: Джэс Пэйдж (гітара), Эмілі Рувідзіч (гітара), Эйсі Слэйд (бас) і Джо Летц (ударныя)[29]. Даты будучага тура былі абвешчаныя, але пазьней яны былі адкладзены з-за пандэміі COVID-19[30][31]. 29 кастрычніка было абвешчана, што ўвесь тур будзе адкладзены на год, за выключэньнем Расеі, дзе тур быў скасаваны[32]. 14 лістапада 2022 году тур быў перанесены на 2023 год.

З-за незалежных ад нас прычынаў і з надзвычай цяжкім сэрцам мы вымушаныя абʼявіць аб пераносе нашага тура на восень 2023 году.

Наш плян прадставіць канцэрты як мага ў большай колькасьці местаў за гэты кароткі прамежак часу, на жаль, аказаўся невыканальным з-за ўсіх раней адкладзеных тураў на працягу ўсёй эпідэміі COVID. Цяпер проста не хапае свабодных пляцовак у гэтыя тэрміны.

Мы вырашылі перанесьці Наш тур на восень 2023 году, таму што хочам даць вам лепшыя канцэрты TL за ўсю гісторыю.

 Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана

У красавіку 2023 сталі вядомыя краіны й колькасьць шоў у туры: 14 краінаў і 27 шоў. Тур быў анансаваны як Till Lindemann Tour 2023, Tour 2023 ці European Tour[33][34].

Тур павінен быў пачацца 8 верасьня 2023 году ў ЗША, але з-за захворваньня Тыля канцэрт быў скасаваны.

17 лістапада канцэрт у Касэлі (18 лістапада) быў скасаваны. Прычынамі таму сталі адсутнасьць дазволу ад мясцовых уладаў на ўстаноўку ўласнае сцэны й халатнасьць мясцовых супрацоўнікаў, якія працавалі з дакумэнтамі[35].

23 траўня 2024 году быў абвешчаны новы паўночнаамэрыканскі тур музыкі, які пачаўся 17 верасьня году й скончыўся 20 кастрычніка[36]. Большасьць канцэртаў была праведзеная ў ЗША, яшчэ два канцэрты — у Канадзе й Бразыліі.

Летам 2025 году будзе праведзены фэстывальны тур, пасьля якога, восеньню, музыка адправіцца ў тур «Meine Welt»[37]. Канцэрты пройдуць у наступных краінах: Фінляндыя, Бэльгія, Гішпанія, Партугалія, Нямеччына, Італія, Чэхія[38].

11 лістапада 2024 году Тыль Ліндэман анансаваў новы тур на 2025 год — «Meine Welt Tour 2025» (зь ням. — «Тур „Мой сьвет“ 2025»)[37].

З пачатку кар’еры ў 2020 годзе Till Lindemann выпусьціў 14 самотнікаў. У 2023 годзе адбыўся рэліз дэбютнага альбома праекту Zunge[39] («Язык»).

  1. Rammstein side-project Lindemann have broken up
  2. Lindemann Split, But Till Lindemann Retains Band Name
  3. TILL LINDEMANN // Projects Lindemann World (анг.)
  4. Ich hasse Kinder (ням.). Apple Music. Праверана 30 лістапада 2024 г.
  5. Till Lindemann’s Shocking Solo Music Video: «Zunge» and Visual Transformation (анг.). Byohosting. Праверана 30 лістапада 2024 г.
  6. «Zunge» — Single (анг.). Apple Music. Праверана 30 лістапада 2024 г.
  7.  Кліп на сынгл «Zunge»
  8. Till Lindemann will be releasing a new single «Zunge» («Tongue») on September 8, 2023 on the usual streaming platforms (анг.). Lindemann World. Праверана 30 лістапада 2024 г.
  9. Nass. Distrokid.com
  10. Schweiss. Distrokid.com
  11. Lecker. Distrokid.com
  12. Lindemann will release new song on 27th october 2023 — Sport Frei (анг.). Affenknecht.com (25 кастрычніка 2023). Праверана 30 лістапада 2024 г.
  13. Sport frei. Distrokid.com
  14. Till Lindemann will release his first solo album, «Zunge» («Tongue»), on November 3, 2023. — Lindemann World (анг.)
  15. TILL LINDEMANN ZUNGE — RammsteinShop
  16. Zunge (анг.) Till Lindemann. DistroKid (29 кастрычніка 2023). Праверана 30 лістапада 2024 г.
  17. Till Lindemann. «Entre dos tierras» (анг.). DistroKid. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  18. ENTRE DOS TIERRAS — 25 DECEMBER 2023. Lindemann World (23 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г. (анг.) (фр.)
  19. When will Till Lindemann release «Entre dos tierras»? (анг.). Genius.com. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  20. Till Lindemann debutará cover de Héroes del SIlencio en México (гішп.). Summa Inferno (22 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  21. @edi_atila (8 сакавіка 2024) Афіцыйны Instagram Erdinc Atila
    Neues Lied unterwegs 😎
    @burakyeter @rammsteinofficial @till_lindemann_official
     (анг.). Instagram. Праверана 3 траўня 2024 г.
  22. Susanne Lenz (1 траўня 2024) Till Lindemann: Rammstein-Frontmann deutet Zusammenarbeit mit türkischem Musiker an (ням.). Berliner Zeitung. Праверана 3 траўня 2024 г.
  23. Übers Meer Pre-Save (анг.). DistroKid (2 траўня 2024). Праверана 3 траўня 2024 г.
  24. Till Lindemann & Burak Yeter — Übers Meer (Radio Edit) — Single. Genius. Праверана 3 траўня 2024 г.
  25. Repertoire Search: «title: contains: „Meine Welt“»; «performing artist: contains: „Till Lindemann”» (ням.). Gema Database. У полі «Titel» — «Meine Welt», у полі «Interpert» [зьмяніць «Auswählen (optional)» на «Interpert»] — «Till Lindemann», для пошуку націснуць «Suchen». Праверана 29 лістапада 2024 г.
  26. Till Lindemann: Rammstein-Frontmann mit neuer Single «Meine Welt» zur Tour 2025 (ням.). Sonic Seducer (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  27. Stefan Hochgesand. (20 сьнежня 2024) Neues Lied von Till Lindemann: «Unbefriedigt, ungeschickt, ungeschminkt und ungef***t» (ням.). Berliner Zeitung. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  28. ICH HASSE KINDER TOUR 2022. Lindemann World (18 кастрычніка 2021). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  29. Lindemann World — Concert in Tel Aviv — Line-up and setlist
  30. Ich hasse Kinder tour 2022
  31. Concerts scheduled
  32. Cancellation of Russian concerts
  33. Tour 2023 (анг.). Till-Lindemann.com (афіцыйны сайт музыкі). Праверана 17 лістапада 2023 г.
  34. 2023 TOUR. Lindemann World (26 красавіка 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  35. Lindemann kommt nicht nach Kassel (ням.). MMkonzerte.de (17 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г.
  36. North America Tour 2024 (анг.). Lindemann World (23 траўня 2024). Праверана 30 лістапада 2024 г.
  37. 1 2 Till will do two solo tours in 2025 (анг.). Lindemann World (11 лістапада 2024). Праверана 30 лістапада 2024 г.
  38. Concerts scheduled. Festivals Tour 2025 (анг.). Lindemann World. Праверана 30 лістапада 2024 г.
  39. Singles // Till Lindemann’s discography (анг.). Lindemann World. Праверана 30 лістапада 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]