Rammstein
Rammstein | |
![]() Лягатып гурта й надпіс «Rammstein» гарнітурай гурта | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | з 1994 — цяпер |
Адкуль |
![]() ![]() |
Мова | нямецкая, ангельская |
Жанр | індастрыял-мэтал, Neue Deutsche Härte |
Выдавец | Motor Music, Republic, Slash, Universal, Vagrant |
Зьвязаныя праекты | Emigrate, Feeling B, First Arsch |
Афіцыйная старонка | www.rammstein.de |
Удзельнікі |
Тыль Ліндэман Рыхард Круспэ Паўль Ляндэрс Олівэр Рыдэль Крыстоф Шнайдэр Крысьціян Лёрэнц |
«Rammstein» (Рамштайн) — нямецкі рок-гурт. Зьяўляецца адным з найбольш вядомых рок-гуртоў Нямеччыны, добра вядомы ва ўсім сьвеце.
Музычны стыль Rammstein аб’ядноўвае элемэнты індастрыял-мэталу й электроннае музыкі. Характэрным для гурта зьяўляецца стыль Neue Deutsche Härte. Большасьць песень напісаная на нямецкай мове. Rammstein таксама добра вядомыя сваімі сцэнічнымі шоў і эпатажнымі тэкстамі.
Назва гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва «Rammstein» паходзіць ад назвы амэрыканскай вайсковай базы Рамштайн (па-нямецку: Ramstein), якая знаходзіцца на тэрыторыі Нямеччыны ля аднайменнага гораду. 28 жніўня 1988 году на базе падчас авіяшоў з удзелам італьянскай авіяцыйнай групы найвышэйшага пілятажу «Фрэчэ трыкалёры» (па-італьянску: Frecce Tricolori) адбылося паветранае сутыкненьне трох самалётаў, у выніку якога загінулі 70 чалавек і больш за 300 былі параненыя (гэтай трагедыі прысьвечана аднайменная песьня гурта)[1]. Першая вэрсія назвы гурта нават выглядала як «Rammstein-Flugschau» («Авіяшоў Рамштайн»), прычым з падвойнай літарай «M».
Ідэя назвы належыць Рыхарду Круспэ, Паўлю Ляндэрсу ды Крысьціяну Лёрэнцу (на той час — удзельнікам гурта «Feeling B»). Паўль Ляндэрс казаў[2]:
Падчас нашых падарожжаў з «Feeling B» мы ўжо мелі дзьве новыя назвы дзеля гурту. Аднойчы мы напісалі на сьцяне нашага аўтобусу «Авіяшоў Рамштайн» (па-нямецку: Rammstein Flugschau). Неяк недарэчна… Мы напісалі «Рамштайн» зь дзьвумя літарамі «М», бо ня ведалі, што ў назове таго месца павінна быць толькі адна.
Rammstein з падвойным «M» па-нямецку азначае «Таранны камень» (бэтонны блёк, якім у Нямеччыне адгарожваюць тратуар ад праезнай часткі). Музыкі лічаць, што гэтае слова гучыць даволі магутна і цьвёрда, а значыць — адпавядае стылю іх песьняў.
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Herzeleid», 14 верасьня 1995
- «Sehnsucht», 22 жніўня 1997
- «Mutter», 4 сакавіка 2001
- «Reise, Reise», 27 верасьня 2004
- «Rosenrot», 28 кастрычніка 2005
- «Liebe ist für alle da», 16 кастрычніка 2009
- «Rammstein», 28 сакавіка 2019
- «Zeit», 29 красавіка 2022
Зборнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Du riechst so gut, 17 жніўня 1995
- Seemann, 2 студзеня 1996
- Engel, 1 красавіка 1997
- Engel, Fan-Edition, 23 траўня 1997
- Du hast, 21 ліпеня 1997
- Das Modell, 21 лістапада 1997
- Du riechst so gut '98, 25 траўня 1998
- Stripped, 11 жніўня 1998
- Asche zu Asche, 15 студзеня 2001
- Sonne, 12 лютага 2001
- Links 2 3 4, 14 траўня 2001
- Ich will, 10 верасьня 2001
- Mutter, 25 сакавіка 2002
- Ich will UK, 13 траўня 2002
- Feuer frei!, 14 кастрычніка 2002
- Feuer frei! UK, 13 лістапада 2002
- Mein Teil, 26 ліпеня 2004
- Amerika, 13 верасьня 2004
- Ohne dich, 22 лістапада 2004
- Keine Lust, 28 лютага 2005
- Benzin, 7 кастрычніка 2005
- Rosenrot, 16 снежня 2005
- Mann gegen Mann, 3 сакавіка 2006
- Mann gegen Mann UK, 2006
- Pussy, 18 верасьня 2009
- Ich tu dir weh, 15 студзеня 2010
- Haifisch, 28 траўня 2010
- Mein Land, 11 лістапада 2011
Відэакліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На песьні Rammstein зьняты 21 відэакліп, большасьць зь якіх зьяўляюцца пастановачнымі і маюць зьвязны сюжэт. Некаторыя кліпы дэманструюць гвалт і аголеную натуру.
У храналягічным парадку:
- Du riechst so gut (Ты пахнеш так добра)
- Seemann (Марак)
- Rammstein (Рамштайн)
- Engel (Анёл)
- Du hast
- Das Modell (Мадэль) — зьняты, але не апублікаваны, бо не спадабаўся гурту
- Stripped (Аголеная)
- Du riechst so gut’98 (Ты пахнеш так добра)
- Sonne (Сонца)
- Links 2 3 4 (Левай, 2, 3, 4)
- Ich will (Я хачу)
- Mutter (Маці)
- Feuer frei! (Адкрыць вагонь!)
- Mein Teil (Мая частка)
- Amerika (Амэрыка)
- Ohne dich (Безь цябе)
- Keine Lust (Няма жаданьня)
- Benzin (Бэнзін)
- Rosenrot (Ружачка)
- Mann gegen Mann (Мужчына супраць мужчыны, «сам-насам»)
- Pussy (Кіска)
- Ich tu dir weh (Я раблю табе балюча)
- Haifisch (Акула)
- Mein Land (Мая зямля)
- Mein Herz brennt (Маё сэрца гарыць)
- Deutschland (Нямеччына)
- Radio (Радыё)
- Ausländer (Іншаземец)
- Zeit (Час)
- Zick Zack (Цік Цак)
- Angst (Страх)
- Dicke Titten (Вялікія цыцкі)
- Adieu (Да пабачэньня)
Афіцыйныя DVD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Live aus Berlin, 29 лістапада 1999
- Lichtspielhaus, 1 сьнежня 2003
- Völkerball, 17 лістапада 2006
Саўндтрэкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1996 — «Lost Highway» — Rammstein (Edit) & Heirate Mich (Edit)
- 1997 — «Mortal Kombat Annihilation» — Engel
- 1997 — «Wing Commander Prophecy» (гульня) — Eifersucht
- 1999 — «The Matrix» — Du Hast
- 2002 — «Resident Evil» — Hallelujah
- 2002 — «XXX»— Feuer frei!
- 2002 — «La Sirene Rouge» — Sonne
- 2002 — «Lilja 4-Ever» — Mein Herz brennt
- 2002 — «Fear Dot Com» — Sonne
- 2002 — «Achtung! Wir kommen» — канцэртныя запісы
- 2004 — «Resident Evil: Apocalypse» — Mein Teil