Перайсьці да зьместу

Rosenrot (альбом)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rosenrot
Вокладка альбому Rosenrot. Rammstein. 2005
Студыйны альбом Rammstein
Выдадзены 28 кастрычніка 2005
Месца запісу Нямеччына Нямеччына
Гішпанія Гішпанія, Teldex Studio
Жанр Neue Deutsche Härte
Працягласьць 48:08
Прадусар Якаб Хэльнар · Rammstein
Храналёгія Rammstein
Reise, Reise
(2004)
Rosenrot
(2005)
Liebe ist für alle da
(2009)

Rosenrot (зь ням. — «ружачка») — пяты студыйны альбом гурта Rammstein. Быў выпушчаны 28 кастрычніка 2005 году.

Мовы песьняў — нямецкая, ангельская й гішпанская. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.

Запіс альбома праходзіў адначасова з запісам Reise, Reise. Менавіта таму першапачаткова альбом меў назву Reise, Reise Vol. 2 (бел. Reise, Reise частка 2). За час запісу Reise, Reise гурт запісаў 6 песьняў, якія пазьней увайдуць у альбом:

  • «Rosenrot»
  • «Wo bist du?»
  • «Zerstören»
  • «Hilf Mir»
  • «Feuer und Wasser»
  • «Ein Lied»

Таксама былі запісаны некалькі дэма-вэрсіяў песень, якія пазьней былі перазапісаны і выпушчаны на альбоме:

  • «Student» (дэма-вэрсія песьні Benzin)
  • «Spring Jungle & Spring water» (дэма-вэрсіі песьні Spring)
  • «Ich bin» (дэма-вэрсія песьні ¡Te Quiero Puta!)

Песьня Mann gegen Mann была запісана падчас запісу альбома Mutter, аднак не была выпушчана. Адзіная новая песьня на альбоме — «Stirb Nicht Vor Mir» («Donʼt Die Before I Do»), запісаная сумесна з Шарлін Сьпітэры.

Rammstein не займаліся актыўнай рэклямай альбома.

Першы самотнік з альбома, «Benzin», прэмʼера якога адбылася ў Berliner Wuhlheide, быў выпушчаны на CD. На афіцыйным сайце гурта былі прадстаўлены сэмплы шасьці кампазыцыяў з альбома, а таксама лічыльнік даты выпуску альбома.

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва
1. «Benzin» (Бэнзін) 03:46
2. «Mann gegen Mann» (Мужчына супраць мужчыны) 03:51
3. «Rosenrot» (Ружачка) 03:55
4. «Spring» (Прыгай) 05:25
5. «Wo bist du?» (Дзе ты?) 03:56
6. «Stirb nicht vor mir / Dont’t die before I do» (Не памірай перада мной) 04:06
7. «Zerstören» (Руйнаваць) 05:29
8. «Hilf mir» (Дапамажы мне) 04:44
9. «Te quiero puta!» (Я люблю цябе, шлюха!) 03:56
10. «Feuer und Wasser» (Агонь і вада) 05:18
11. «Ein Lied» (Песьня) 03:44
48:08[2]
  • Удзельнікі гурта часта казалі пра тое, што гэты альбом не варта разглядаць як самастойны, а толькі як працяг папярэдняга — Reise, Reise:
    • Вокладка альбома, а менавіта фатаграфія ледакола «USS Atka», як і афармленьне ў цэлым, ужо была выкарыстаная ў якасьці вокладкі японскага выданьня Reise, Reise.
    • На носе карабля можна заўважыць дзьве рысы, узятыя з вокладкі Reise, Reise — намёк на ўзаемасувязь двух альбомаў.
    • Да выхаду Rosenrot называўся Reise, Reise Vol. 2 і Reise, Reise II.
    • Сем з адзінаццаці песьняў былі напісаны падчас запісу Reise, Reise, аднак не ўвайшлі на яго й былі выкарыстаны ў гэтым альбоме.
  • У буклеце зь песьняй Mann gegen Mann ёсьць памылка — у апошнім прыпеве замест «Mann gegen Mann» напісана «Mann gaygen Mann». Гэта наўмысная трансфармацыя слова «gegen» з дапамогай слова «gay» (па-беларуску: гей)[3].
  • Rosenrot — адзіны альбом, у падтрымку якога не было канцэртнага тура.