Liebe ist für alle da
Liebe ist für alle da | ||
---|---|---|
![]() | ||
Альбом Rammstein | ||
Выдадзены | 16 кастрычніка 2009 | |
Запісаны | 2007—2009 | |
Месца запісу |
| |
Жанры | ||
Працягласьць | 46:06 | |
Колькасьць кампазыцыяў |
| |
Мова | ||
Выдавец | Universal | |
Фармат | ||
Прадусар |
| |
Храналёгія Rammstein | ||
Völkerball (2006) |
Liebe ist für alle da (2009) |
Made in Germany 1995—2011 (2011) |
Сынглы да Liebe ist für alle da | ||
|
Liebe ist für alle da[a] (зь ням. — «Каханьне для ўсіх»), часта LIFAD[b] — шосты студыйны альбом нямецкага Neue-Deutsche-Härte-гурта Rammstein. Выйшаў 16—20 кастрычніка 2009 году на лэйбле Universal. Канцэртны тур у падтрымку альбома пачаўся 8 лістапада 2009 году. У Нямеччыне забаранілі продаж альбома, і музыкі падалі ў суд на ўрад краіны[1][2].
Альбом заняў першыя месцы у гіт-парадах Нямеччыны, Швайцарыі, Аўстрыі, Даніі, Нідэрляндаў, Славаччыны, Фінляндыі й Чэхіі. Ён дасягнуў нумара 2 у францускіх чартах, нумара 16 у ангельскіх і нумара 13 у чартах Злучаных Штатаў Амэрыкі[3].
Liebe ist für alle da быў намінаваны на чатыры ўзнагароды й атрымаў дзьве зь іх. Ён стаў апошнім альбомам гурта на амаль дзесяцігодзьдзе, пакуль яны ня выдалі свой сёмы студыйны безыменны альбом у траўні 2019 году[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас запісу альбома было запісана як мінімум 19 песьняў. Пазьней на альбоме былі выпушчаны 16 песьняў, а на самотніках былі выпушчаны тры іншыя:
- «Gib mir deine Augen» (самотнік «Mein Herz brennt»);
- «Mein Land» (самотнік «Mein Land»);
- «Vergiss uns nicht» (самотнік «Mein Land»).
Песьня «Mein Land» запісвалася для гэтага альбома, але паколькі была яшчэ недапрацаванай, не ўвайшла ў яго. Аднак гурт выпусьціў гэтую песьню пазьней 11 лістапада 2011 на аднайменным самотніку й 2 сьнежня 2011 у складанцы найлепшых песьняў Made in Germany 1995—2011. 11 чэрвеня 2011 году ў сетцы зьявілася недапрацаваны дэмазапіс гэтай песьні; на песьню быў зьняты кліп, прэмʼера якога адбылася 11 лістапада 2011 году. Гурт выконваў «Mein Land» толькі двойчы на закрытых канцэртах у Бэрліне ў 2011.
Трэк «Gib mir deine Augen» таксама запісваўся для Liebe ist für alle da, і ён таксама апынуўся недапрацаваным. 20 кастрычніка 2011 году ў Інтэрнэце зьявілася гэтая дэмавэрсія ў дрэннай якасьці. «Gib mir deine Augen» выйшаў у сьвет на сынгле «Mein Herz brennt» ён абапіраецца на іншую дэма-песьню — «Schenk mir was».
«Was ich liebe» была запісаная ў выглядзе дэма-песьні, але пазьней была цалкам зьмененая й выдадзеная на наступным альбоме. Таксама «Eisenmann», запісаная падчас запісу Reise, Reise і Rosenrot была перазапісаная, але так і не была выдадзеная.
Назва альбома была канчаткова пацьверджаная 1 верасьня 2009 году ў прома-відэа новага самотніка «Pussy», а таксама ў апошнім інтэрвію з Паўлем Ляндэрсам часопісу RockOne.
У ліпені 2009 году, загалоўны трэк, «Liebe ist für alle da», пратачыўся ў Інтэрнэт, разам з рознымі промаматэрыяламі.
14 жніўня 2009 году фатаграфіі, зробленыя падчас запісу альбома, былі выкладзеныя на афіцыйным сайце Rammstein. У тым жа месяцы назва «Freud und Leid» (зь ням. — «радасьць і смутак»), якая зьявілася на некалькіх сайтах як назва новага альбома, была аспрэчаная Рыхардам Круспэ.
8 назваў песьняў былі апублікаваныя 13 жніўня 2009 году, а 19 жніўня ўсе 11 загалоўкаў сталі вядомыя.
Гісторыя рэлізу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй прыведзеная табліца з гісторыяй рэлізу альбома ў розных рэґіёнах. Падрабязнасьці пра склад спэцыяльнага выданьня глядзіце ў разьдзеле § Бонусныя кампазыцыі для Liebe ist für alle da (Special Edition).
Рэґіён(ы) | Дата / даты рэлізу | Фарматы | Лэйбл | Кр. |
---|---|---|---|---|
![]() |
23 кастрычніка[Н 1] |
|
Universal Music | [5] |
![]() |
19 кастрычніка | |||
![]() |
4 лістапада | |||
![]() |
20 кастрычніка | |||
![]() | ||||
![]() |
19 кастрычніка | |||
![]() |
23 кастрычніка | |||
![]() |
21 сьнежня | вініл (цэнзураванае спэцыяльнае выданьне) | [6] | |
![]() |
23 кастрычніка |
|
[5] | |
![]() |
19 кастрычніка | |||
![]() |
16 кастрычніка | |||
![]() |
16 і 19 кастрычніка | [7] | ||
4 сьнежня 2015 | вініл (вэрсія remastered, як частка альбома XXI) | [8] | ||
8 сьнежня 2017 | вініл (вэрсія remastered, самотны рэліз) | [9] | ||
![]() |
16 сьнежня |
|
Нататкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прасоўваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы самотнік з альбома, «Pussy», дапоўнены песьняй «Rammlied», выйшаў 18 верасьня 2009 году ў Эўропе й 19 верасьня ў ЗША. Самотнік суправаджаўся кліпам на песьню «Pussy», які зьяўляецца вельмі скандальным: у канцы кліпа паказваюцца ґеніталіі ўдзельнікаў гурта. Рыхард Круспэ ў адным з інтэрвію наконт гэтага сказаў: «без камэнтароў». У цэлым, асноўная ідэя кліпа — высьмейваньне нямецкіх ідэалаў, стэрэатыпаў, порнаіндустрыі й іншага. Аднак пасьля выхаду «Making of Pussy» стала вядома, што ў кліпе былі выкарыстаныя дублёры.
Працягваючы эпатаваць грамадзкасьць, гурт заявіў пра выпуск абмежаванага выданьня альбома, забясьпечанага скрыняй з прыстасаваньнямі для інтымных гульняў.
21 сьнежня выйшаў кліп на песьню «Ich tu dir weh», прэмʼера якога прайшла на сайце visit-x.net. Рэжысэрам выступіў Ёнас Акерлунд. 8 лютага 2010 году ў Эўропе й 9 лютага ў Амэрыцы выйшаў другі самотнік з альбома — «Ich tu dir weh».
23 красавіка 2010 году прайшла вэб-прэзентацыя трэцяга самотніка з альбома — «Haifisch», разам з кліпам да яго.
Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Pussy» (18 верасьня 2009)
- «Ich tu dir weh» (5 лютага 2010)
- «Haifisch» (28 траўня 2010)
- «Waidmanns heil» (16 красавіка 2011)
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе кампазыцыі напісаныя й выкананыя Rammstein[10][11]:
- Тыль Ліндэман — лід-вакал;
- Рыхард Круспэ — лід-гітара, бэк-вакал;
- Олівэр Рыдэль — бас-гітара;
- Паўль Ляндэрс — рытм-гітара, бэк-вакал;
- Крысьціян «Фляке» Лёрэнц — клявішныя;
- Крыстаф «Дум» Шнайдэр — ударныя.
Альбом спрадусаваны Якабам Гэльнарам і Rammstein[10][11].
Нататкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Паводле Рыхарда Круспэ, «B********» расшыфроўваецца як «Bückstabü»; гэта штучнае слова, выдуманае гуртом для абазначэньня таго, што хоча пачуць слухач[12].
- У песьні «Frühling in Paris» выкарыстоўваюцца словы зь песьні Эдыт Піяф 1960 году «Non, je ne regrette rien»: «Oh non rien de rien / Oh non, je ne regrette rien».
- У нямецкай цэнзурнай вэрсіі альбома кампазыцыя «Ich tu dir weh», замененая чатырма сэкундамі маўчаньня[13]. На футарале стаіць пазнака: «
Ich tu dir weh* *Entfernt nach Zensur durch die Behörden der Bundesrepublik Deutschland» (зь ням. — «Выдалена пасьля цэнзуры ўладамі Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына»)[13].
Эксклюзіўнае выданьне Apple Music
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нататка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У выданьні для Apple Music прысутнічае 12 трэк-рэмікс на песьню «Rammlied», які зрабіў Роб Флін[14].
Бонусныя кампазыцыі для Liebe ist für alle da (Special Edition)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нататкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гэты трэкліст мае бокс-сэт, выпушчаны абмежаваным накладам 21 сьнежня 2009 году, які ўключае ў сябе непасрэдна спэцыяльнае выданьне альбома (як з цэнзурай, гэтак і безь яе), кайданкі, змазку й шэсьць ружовых фалаімітатараў у алюмінавым кейсе.
- Японскае выданьне мае амаль ідэнтычны сьпіс кампазыцыяў; у ім адустнічае аркэстровая вэрсія песьні «Roter Sand»[c].
Узнагароды і намінацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Намінант / Праца | Узнагарода | Вынік |
---|---|---|---|
2010 | Liebe ist für alle da | Echo 2010: Album des Jahres National / International | Намінацыя[15] |
Echo 2010: Best Rock / Alternative National | Перамога[15][16] | ||
Metal Hammer Awards: Best German album | Перамога[17][18] | ||
2009 | Žebřík Music Awards: Zahraniční část (Albums) | Намінацыя[19] |
Чарты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах | |
---|---|
![]() | 9 |
![]() | 1 |
![]() |
|
![]() | 10 |
![]() | 5 |
![]() | 1 |
![]() | 15 |
![]() | 14 |
![]() | 29 |
![]() | 4 |
![]() | 1 |
![]() | 15 |
![]() | 1 |
![]() | 4 |
![]() | 2 |
![]() | 2 |
![]() | 1 |
![]() | 1 |
![]() | 2 |
![]() | 1 |
![]() | 1 |
![]() | 3 |
![]() | 165 |
![]() |
|
UK Albums (100) | 16 |
![]() | 14 |
![]() |
|
Billboard 200 | 13 |
Top Rock Albums (50) | 3 |
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Песьня «Ich tu dir weh» была забаронена ў Нямеччыны з-за «хвалы гвалту й садамазахізму». Гурту давялося мяняць тэкст песьні для ўсіх шоў у Нямеччыне ў 2009 годзе, прычым тэкст мяняўся ад канцэрту да канцэрту. Таксама на некаторых канцэртах яна замянялася іншай песьняй, такімі як: «Mein Teil», «Rein Raus» і «Asche zu Asche».
- У 2012 годзе ў сетцы пратачыліся дэма-запісы песьняў, запісаных падчас сэсіі Liebe ist für alle da. Сярод дэма-запісаў апынуліся такія песьні, як: «Eisemann», ангельская вэрсія «Pussy», а таксама дэма-вэрсіі песень «Mein Land», «Was ich liebe», «Gib mir deine Augen» і іншых.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Группа Rammstein подала иск к Германии на €66 тысяч (рас.). ТАСС (16 красавіка 2024). Праверана 00 г.
- ^ Liebe ist für alle da: Album auf dem Index — Rammstein (ням.). Die Welt (4 красавіка 2016). Праверана 00 г.
- ^ Tobias Rapp. (20 лістапада 2009) «Needles, Pliers, a Blunt Saw»: Rammstein Album Riles Censors, Finally (анг.). Spiegel International. Праверана 00 г.
- ^ Rammstein releases first studio album in 10 years (анг.). Deutsche Welle (17 траўня 2019). Праверана 00 г.
- ^ а б LIFAD — Release Dates + (Pre)-Order (анг.). Rammstein. Праверана 00 г.
- ^ Rammstein — Liebe Ist Für Alle Da (анг.). www.discogs.com. Праверана 00 г.
- ^ Спасылкі на сайце www.discogs.com:
- ^ Rammstein — XXI (анг.). www.discogs.com. Праверана 00 г.
- ^ Rammstein — Liebe Ist Für Alle Da (анг.). www.discogs.com. Праверана 00 г.
- ^ а б Liebe ist für alle da — Rammstein (анг.). genius.com. Праверана 00 г.
- ^ а б Liebe ist für alle da (Special Edition) — Rammstein (анг.). genius.com. Праверана 00 г.
- ^ Metal Hammer podcast (анг.). Metal Hammer. Архіўная копія ад 16 жніўня 2009 г.
- ^ а б Album Liebe ist für alle da — zensierte Version (ням.). RammsteinShop. Архіўная копія ад 9 жніўня 2011 г.
- ^ Liebe ist für alle da — Rammstein (ням.). Apple Music. Праверана 00 г.
- ^ а б Nominierte & Gewinner: Suche nach Liebe ist für alle da (ням.). Echo. Праверана 00 г.
- ^ ECHO Awards 2010 (анг.). Rammstein (4 сакавіка 2010). Праверана 00 г.
- ^ Awards (анг.). Rammstein World. Праверана 00 г.
- ^ Metal Hammer Germany — List Of 2010 Award Winners Available, Video Messages From Wendy Dio, Kerry King And Lemmy Online (анг.) // bravewords.com, 11 жніўня 2024 г. Праверана 00 г.
- ^ Hudební ceny Žebřík: hlasování v anketě (чэс.). ireport.cz. Праверана 00 г.