Herzeleid (альбом Rammstein)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Herzeleid»
Студыйны альбом Rammstein
Выдадзены 25 верасьня 1995
Юбілейныя выданьні:я
4 сьнежня 2015 (XXI)
4 сьнежня 2020 (XXV)
Месца запісу Швэцыя Швэцыя, Polar Studios
Жанр Neue Deutsche Härte
Працягласьць 49:22 (арыгінал)
49:42 (юбілейныя выданьні 2015 і 2020)
Прадусар Якаб Хэльнар
Храналёгія Rammstein
«Herzeleid»
(1995)
Sehnsucht
(1997)

Herzeleid (зь ням. «душэўныя пакуты», «смутак») — дэбютны альбом гурта Rammstein, выпушчаны 25 верасьня 1995 году.

Мова песьняў — нямецкая. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.

Вокладка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вокладка альбома адлюстроўвае ўдзельнікаў гурта на фоне велізарнай кветкі па пояс без адзеньня. Гэта прымусіла крытыкаў вінаваціць гурт ў спробе паказаць сябе як «пануючую расу».[1]

«Гэта праўда па-дурному. Гэта проста фота».

— Рыхард Круспэ

Была распрацаваная новая вокладка, дзе былі толькі твары музыкаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запіс праходзіў у Стакгольме, Швэцыя, на студыі Polar Studios. Група была прабыла там тыдзень, толькі каб запісаць барабанныя партыі. Пасьля гэтага яны пераехалі ў прыватную студыю свайго прадзюсара Якаба Хэльнара. Ён працаваў толькі ў дзень на працягу тыдня, так што па вечарах і ў выходныя група была ў студыі адна. Аніхто з удзельнікаў гурта не размаўляў на ангельскай альбо швэдзкай, таму яны нікуды не маглі выйсьці, што прывяло да расчараваньня ўнутры групы. У цэлым запіс усяго альбома заняў у іх тры месяцы. Пасьля гэтага Якаб пачаў мантаваць альбом у адзіночку. Рыхард быў адзіным удзельнікам гурта, які прысутнічаў падчас зьмешваньня, і пасьля таго, як ён зразумеў, што Якаб паняцьця ня меў, як правільна зводзіць альбом, яны пачалі спрачацца, і анічога не было зроблена. Такім чынам, Рыхард заклікаў усіх у Стакгольме: групу, Якаба, кіраўніцтва й лэйбл. Яны вырашылі, што нехта іншы павінен мікшыраваць альбом, і менавіта так яны трапілі да Рональда Прэнта. Зьмешваньне зь ім было зроблена ў Гамбурґу, і хоць у іх былі некаторыя рознагалосьсі зь зьмешваньнем, Рыхард думае, што ён выратаваў альбом.

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Wollt ihr das Bett in Flammen sehen? — 05:17
  • Der Meister — 04:08
  • Weißes Fleisch — 03:35
  • Asche zu Asche — 03:51
  • Seemann — 04:48
  • Du riechst so gut — 04:49
  • Das alte Leid — 05:44
  • Heirate mich — 04:44
  • Herzeleid — 03:41
  • Laichzeit — 04:20
  • Rammstein — 04:25

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]