Neue Deutsche Härte
Выгляд
Neue Deutsche Härte | |
Стылістычнае паходжаньне | індастрыял-мэтал, EBM |
---|---|
Паходжаньне | пачатак 1990-х у Нямеччыне і Аўстрыі |
Роднасныя жанры | |
індастрыял-рок |
Neue Deutsche Härte (па-нямецку: Новы нямецкі цяжар) — музычны напрамак, што узьнік напачатку 1990-х гадоў у Нямеччыне, спалучыўшы элемэнты «electronic body music» i індустрыйнага мэталу. Стылю ўласьцівае спалучэньне глыбокага частага вакалу, пераважна нямецкамоўнай лірыкі, а таксама моцна скажонага гуку гітар і барабанаў.Сустракаецца гук сынтэзатару, сэмплы, драм-машына, элемэнты індастрыялу, гатычны арган, хор, сьпевы. Сам тэрмін трапляе ва ўжытак празь нямецкую прэсу пасьля выхаду дэбютніка Herzeleid (1995) ад Rammstein. За пачынальнікаў NDH зазвычай уважаюць Oomph! (пачынаючы з альбому Sperm 1993 году) і гурт Fleischmann.
- Тыповыя прадстаўнікі: ASP, Der Bote, Die Apokalyptischen Reiter, die!, Eisbrecher, Eisenherz, Fleischmann, Hanzel und Gretyl, Heldmaschine, In Extremo, Joachim Witt, Knorkator, L'Âme Immortelle, Letzte Instanz, Maerzfeld, Megaherz, Omega Lithium, Oomph!, Ost+Front, Raubtier, Rammstein, Ruoska, Stahlhammer, Stahlmann, Tanzwut, Treibhaus, Umbra et Imago, Üebermutter, Unheilig.
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |