Mein Land
«Mein Land» | ||||
Самотнік Rammstein з альбому Made in Germany 1995—2011 | ||||
---|---|---|---|---|
Выдадзены | 11 лістапада 2011[1] | |||
Жанры | ||||
Лэйбл | Universal Music Group[5] | |||
Фармат | ||||
Працягласьць | 3:53 | |||
Прадусары | Rammstein і Якаб Гэльнар[5] | |||
Мова | нямецкая | |||
Кампазытары | Rammstein[5] | |||
Храналёгія самотнікаў Rammstein | ||||
| ||||
Відэакліп | ||||
Відэа на YouTube |
«Mein Land» ([ˈmaɪ̯n ˈlant], зь ням. — «Мая краіна»[К 1]) — дваццаць чацьвёрты самотнік[a] нямецкага NDH-гурта Rammstein. Ён быў выдадзены як першы самотнік са складанкі гурта Made in Germany 1995—2011[8] 11 лістапада 2011 году ў Аўстрыі, Нямеччыне й Швайцарыі; ва ўсім сьвеце — 14 лістапада[9].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэкст валодае правакацыйным патэнцыялам, мы гэта ўсьведамляем. Мы вельмі доўга абмяркоўвалі гэты тэкст <…> Зноў і зноў узьнікалі спрэчкі, ці можна яго няправільна зразумець, бо ён дапускае … шмат інтэрпрэтацыяў.
— Крыстаф Шнайдэр, Official Making Off[10].
Паводле гітарыста Рыхарда Круспэ, першы накід тэксту песьні зьявіўся пасьля таго, як сьпявак Тыль Ліндэман займаўся сэрфінгам на амэрыканскім пляжы, і празь неўстаноўленыя прычыны, трапіў у непрыемнасьці зь мясцовымі «лідарамі»[11]. Паўль Ляндэрс пракамэнтаваў песьню наступным чынам:
Я бачу гэта абсалютна абстрактна: ёсьць чалавек, у якога няма пашпарта <…> і ён прызямляецца дзесьці на Зямлі <…> і ён спрабуе ўвайсьці ў наш сьвет, і яго ніхто не ўпускае. Ён стукаецца ў кожную краіну, і ніхто ня кажа: «заходзь», але ўсе кажуць: «Гэта мая краіна» [Das ist mein Land].
— Паўль Ляндэрс, Official Making Off[10].
Гісторыя рэлізу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэґіён(ы) | Дата | Фармат | Лэйбл | Кр. |
---|---|---|---|---|
11 ліст. 2011 | Universal | [1][9] | ||
Сьвет | 14 ліст. 2011 |
Відэакліп
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Відэакліп для песьні «Mein Land» быў зьняты 23 траўня 2011 году Юнасам Окерлюндам на ўзьбярэжжы Лос-Анджэлесу, Каліфорнія[12]. Гэта ўжо чацьвёрты кліп, зьняты гэтым рэжысэрам. Прэмʼера кліпу адбылася 11 лістапада на афіцыйным сайце гурта[13][14], працягласьць кліпу — 4 хвіліны 24 сэкунды[12].
У пачатку кліп прадстаўлены як фільм 1960—1970-х гадоў[15], зь нязграбнымі спэцэфэктамі. Дзеяньне кліпу адбываецца нібыта ў 1964 годзе, гурт удзельнічае пляжнай вечарынцы, у стылістыцы таго часу.
У канцы кліпу паказваецца ўжо 2011 год: той жа самы пляж, аднак паказаная сучасная пляжная вечарынка й канцэрт Rammstein зь іхнымі сучаснымі спэцэфэктамі (іскры, агнямёты й выбухі)[15][16]. Удзельнікі гурта размаляваныя корпспэйнтам.
19 лістапада 2011 году гурт выпусьціў вэрсію кліпу «за сцэнай» працягласьцю 30 хвілінаў[17].
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крысьціна Хофман з Die Welt піша, што «новае відэа <…> даволі выразна палітычна чытаецца як крытыка культурнай гегемоніі ЗША. На фоне сьветлага й сонечнага Rammstein стварае цяжкае, суровае й змрочнае, менавіта нямецкае»[18].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 студзеня Rammstein былі абвешчаныя пераможцамі прэміі «Відэа году 2011» ад Loudwire Music Awards за кліп на «Mein Land»[19][20]. Іншымі намінантамі былі «Walk» ад Foo Fighters, «Locust» ад Machine Head, «Curl of the Burl» ад Mastodon і «Public Enemy No. 1» ад Megadeth[21][22].
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарамі тэкстаў песьняў і музыкі зьяўляюцца Rammstein.
Чарты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах | |
---|---|
АЎТ | 9[25] |
БЭЛ | 28 (Фляндрыя)[26] |
НІД | 88[27] |
НЯМ | 5[28] |
ФІН | 14[29] |
ШВА | 21[30] |
ВЯЛ · The Official Charts Company (OCC) | |
Rock & Metal | 10[31] |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Apple Music самотнік названы «міні-альбомам-самотнікам»[3].
Камэнтары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Слова das Land можа перакладацца на беларускую мову як «краіна», «край» для назоўніка Land з множным лікам die Länder і як «зямля», «глеба», «суша» для слова Land, якое ня мае множнага ліку[6]. Зразумець які варыянт быў выкарыстаны ў назьве песьні можна толькі па назьве ангельскамоўнага рэміксу «My Country», у якім слова country перакладаецца ў першую чаргу як «краіна»[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б «Mein Land» [Single] (ням.). Rammstein (11 лістапада 2011). Праверана 23 верасьня 2024 г.
- ^ «Mein Land» — Rammstein (анг.). AllMusic. Праверана 23 верасьня 2024 г.
- ^ а б Mein Land — EP — Album by Rammstein (анг.). Apple Music. Праверана 23 верасьня 2024 г.
- ^ Rammstein — Mein Land (анг.). Discogs. Праверана 23 верасьня 2024 г.
- ^ а б в Mein Land (EP) — Rammstein (анг.). Genius. Праверана 23 верасьня 2024 г.
- ^ «Das Land». verbum.by. Праверана 23 верасьня 2024 г.
- ^ Пашкевіч, Валянтына. «Country» (краіна) // Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. — ISBN 985-6783-15-1
- ^ Tom Goodwyn (27 кастрычніка 2011) Rammstein announce new single «Mein Land» (анг.). New Musical Express. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ а б Single-Veröffentlichung «MEIN LAND» (ням.) // Rammstein, 9 лістапада 2011 г. Праверана 23 верасьня 2024 г.
- ^ а б Rammstein — Mein Land (Official Making Of) 17:48 (ням.) youtube.com. Rammstein (31 ліпеня 2015). Праверана 1 кастрычніка 2024 г.
- ^ Universal Music Domestic Division: DVD Rammstein Videos 1995—2012, Making-of zu «Mein Land», DVD 3, O-Ton ab 16:45 min. (ням.)
- ^ а б Video «Mein Land» (анг.). Rammstein World. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Josh Hart. Rammstein Release New Music Video for «Mein Land» (анг.) // Guitar Sound Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Tom Goodwyn (11 лістапада 2011) Watch the NSFW video for Rammstein’s new single «Mein Land» — video (анг.). New Musical Express. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ а б Mary Ouellette (11 лістапада 2011) Rammstein Debut NSFW Campy Beach Video for «Mein Land» (анг.). Loudwire. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Kelsey Chapstick (29 сакавіка 2019) Beefcakes, Beach Parties, BDSM: Rammstein’s 10 Most Insane Music Videos (анг.). Revolver. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Amy Sciarretto (19 лістапада 2011) Rammstein Release Behind-the-Scenes Footage From «Mein Land» Video (анг.). Loudwire. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Christina Hoffmann (15 лістапада 2011) Kommentar: Das ist mein Land (ням.). Die Welt. Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
- ^ Rammstein Win Video of the Year in the 2011 Loudwire Music Awards (анг.). Loudwire (2 студзеня 2012). Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Rammstein wins a Loudwire Music Award (анг.) // Rammstein World, 4 студзеня 2012 г. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ 2011 Loudwire Music Awards: Video of the Year (анг.). Loudwire (29 лістапада 2011). Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Loudwire Music Awards 2011 (анг.) // Rammstein World, 9 сьнежня 2011 г. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ а б Alex Young (26 кастрычніка 2011) Check Out: Rammstein — «Mein Land» (анг.). Consequence. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Single «Mein Land» (анг.). Rammstein World. Праверана 25 верасьня 2024 г.
- ^ Rammstein — «Mein Land» (ням.). Ö3 Austria Top 40. Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
- ^ Rammstein — «Mein Land» (нід.). Ultratop & Hung Medien / hitparade.ch. Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
- ^ Rammstein — «Mein Land» (нід.). Single Top 100 . Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
- ^ Rammstein — «Mein Land» (ням.). Чарты GfK Entertainment. Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
- ^ Rammstein — «Mein Land» (фін.). Musiikkituottajat. Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
- ^ Rammstein — «Mein Land» (ням.). Swiss Hitparade. Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
- ^ Official Rock & Metal Singles Charton 20/11/2011. 20 November 2011 — 26 November 2011 (анг.). Official Charts Company. Праверана 2 кастрычніка 2024 г.