Перайсьці да зьместу

Zeit (альбом Rammstein)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Zeit
Вокладка альбому Zeit. Rammstein. 2022.
Альбом
Выдадзены29 красавіка 2022 (4 гады таму)
Запісаны2020—2021
Месца запісуФранцыя Францыя, La Fabrique
Нямеччына Нямеччына
Беларусь Беларусь
ЖанрNeue Deutsche Härte, індастрыял-мэтал
Працягласьць44:03
Мованямецкая
ЛэйблRammstein, Spinefarm Records, Virgin Records, Vertigo Records і Capitol Records
Фарматкампакт-дыск, кампактная касэта[d], доўгагральная пласьцінка, спампаваньне музыкі і патокавая музыка
ПрадусарОльсэн Інвальтыні, Rammstein
Прафэсійныя агляды
* AllMusic 4 з 5 зорак[1]
Храналёгія Rammstein
Безыменны
(2019)
Zeit
(2022)
...
Вокладка спэцыяльнага выданьня
Іншая вокладка альбому Zeit.
Сынглы да Zeit
  1. «Zeit»
    Выдадзены: 10 сакавіка 2022
  2. «Zick Zack»
    Выдадзены: 7 красавіка 2022
  3. «Dicke Titten»
    Выдадзены: 25 траўня 2022
  4. «Angst»
    Выдадзены: 26 жніўня 2022
  5. «Adieu»
    Выдадзены: 24 лістапада 2022

Zeit (зь ням. — «час») — восьмы студыйны альбом нямецкага NDH-гурта Rammstein, які выйшаў 29 красавіка 2022 году[13][14][15]. Выдадзены ва ўсім сьвеце, акрамя Маскоўшчыны.

Мова песьняў — нямецкая. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.

Пасьля выхаду папярэдняга альбома гурт адправіўся ў канцэртны тур у падтрымку пласьцінкі, аднак з-за распачатай пандэміі COVID-19 другая частка тура была перанесена спачатку на 2021, а затым і на 2022 год[16][17]. У чэрвені 2020 году Шнайдэр у этэры праґрамы Rodeo Radio распавёў, што гурт у хуткім часе вернецца ў студыю для працы над астатнімі з запісу мінулага альбома песьнямі[17][18]. Ужо ў верасьні гэтая інфармацыя пацьвердзілася афіцыйна. У сакавіку 2021 году клявішнік Крысьціян Лёрэнц паведаміў, што гурт не плянаваў запісваць новы альбом, але праз вымушанае прыпыненьне канцэртнай дзейнасьці гурт заняўся запісам новага матэрыялу. У лістападзе таго ж году гітарыст Рыхард Круспэ падзяліўся ў інтэрвію, што калектыў плянуе выпусьціць свой восьмы студыйны альбом перад іхным турнэ, якое стартуе ў траўні 2022 году.

Свэн Хэльбіг, які займаўся аранжыроўкай альбома, у лютым 2022 году распавёў у інтэрвію, што Rammstein прыйшлося адкласьці выпуск альбома з-за «недахопу паперы», неабходнай для друку буклетаў для кампакт-дыскаў і канвэртаў вінілавых пласьцінак[19].

9 сакавіка 2022 году ў сваіх сацыяльных сетках група выпусьціла 26-сэкундны тызер маючага адбыцца самотніка з альбома, заплянаванага да выхаду на наступны дзень. Прэмʼера адбылася на афіцыйным канале YouTube 10 сакавіка. 20 сакавіка стаў вядомы трэк-ліст альбома[20].

Самотнікі з альбома Zeit[21]:

  • «Zeit» (10 сакавіка 2022)
  • «Zick Zack» (7 красавіка 2022)
  • «Dicke Titten» (25 траўня 2022)
  • «Angst» (26 жніўня 2022)
  • «Adieu» (24 лістапада 2022)

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кампазыцыі ў сьпісе ідуць па парадку, які быў прадстаўлены ў альбоме[22]:

№ Назва
1. «Armee Der Tristen» (Армія змрочных) 03:26
2. «Zeit» (Час) 05:21
3. «Schwarz» (Цемра) 04:18
4. «Giftig» (Атрутны) 03:08
5. «Zick Zack» (Чык-чык) 04:04
6. «OK» (БК[a]) 04:03
7. «Meine Tränen» (Мае сьлёзы) 03:56
8. «Angst» (Страх) 03:44
9. «Dicke Titten» (Вялікія цыцкі) 03:38
10. «Lügen» (Хлусьня) 03:48
11. «Adieu» (Да пабачэньня) 04:36
44:03
Публікацыя Сьпіс Ранг
Loudwire (ЗША ЗША) 50 найлепшых рок + мэтал-альбомаў —[23]
Metal Hammer (Вялікабрытанія Вялікабрытанія) Найлепшыя рок-альбомы 2022 —[24]
Metal Hammer (Вялікабрытанія Вялікабрытанія) Найлепшыя альбомы 2022 5[25]
Revolver 25 найлепшых альбомаў 2022 24[26]
  • Паводле буклета альбома, яго працягласьць — 44:05.
  • На вокладцы альбома намаляваная вежа-таўстушка, разьмешчаная ў Бэрліне, у аэрадынамічным парку. Там жа прайшла фотасэсія гурта.
  • Харавыя партыі для альбома запісваліся ў Лошніцкай царкве ў Дрэздэне, Саксонскай дзяржаўнай капэлы й акадэмічным хоры Белтэлерадыёкампаніі.
  1. ↑ «OK» — абрэвіятура ад Ohne Kondom — Без кандома.
  1. ↑ Rammstein — Zeit Архіўная копія ад 2022-04-29 г.
  2. ↑ Dom Lawson (2022-04-27) Reviews — Rammstein — Zeit. Blabbermouth. Архіўная копія ад 2022-05-03 г.
  3. ↑ Cervanté Pope (2022-04-29) Rammstein’s Zeit Offers a Cathartic Reflection of These Turbulent Times: Review. Consequence of Sound. Архіўная копія ад 2022-04-29 г.
  4. ↑ Michael Hann (2022-04-29) Rammstein: Zeit review — ridiculous, but no risk of boredom. The Guardian. Архіўная копія ад 2022-04-29 г.
  5. ↑ Sam Law (2022-04-28) The Big Review: Rammstein — Zeit. Kerrang!. Архіўная копія ад 2022-04-28 г.
  6. ↑ Jannik Kleemann (2022-05-01) Rammstein — Zeit Праверана 2022-05-02 г. Архіўная копія ад 2022-05-02 г.
  7. ↑ Sebastian Kessler (2022-04-25) Rammstein — Zeit — Review. Metal Hammer. Архіўная копія ад 2022-04-26 г.
  8. ↑ Stephen Hill (2022-04-25) Rammstein Zeit review: album number eight peels back emotional new layers. Metal Hammer. Архіўная копія ад 2022-05-01 г.
  9. ↑ Ross Horton (2022-04-29) Rammstein — Zeit. musicOMH. Архіўная копія ад 2022-04-29 г.
  10. ↑ Ali Shutler (2022-04-28) Rammstein — «Zeit» review: heavyweights add a touch of delicacy to their industrial might. NME. Архіўная копія ад 2022-04-28 г.
  11. ↑ Stefan Hackländer RAMMSTEIN — Zeit Праверана 2022-04-26 г. Архіўная копія ад 2022-04-30 г.
  12. ↑ Simon K. (2022-04-29) Rammstein — Zeit. Sputnikmusic.
  13. ↑ Kory Grow (2022-03-10) See Rammstein Deliver Babies in Reverse. Rolling Stone. Архіўная копія ад 2022-04-07 г.
  14. ↑ Rammstein: Neues Album ZEIT kommt am 29.04.2022. Metal Hammer (2022-03-10). Архіўная копія ад 2022-03-13 г.
  15. ↑ Elizabeth Aubrey (2022-03-10) Rammstein share powerful new ballad ‘Zeit’ and unveil new album. NME. Архіўная копія ад 2022-04-08 г.
  16. ↑ Rammstein навіны: Тур 2021 году. // Афіцыйны сайт гурта (ням.)
  17. 1 2 Europa Stadion Tour wird erneut verschoben ins Jahr 2022 // Навіны афіцыйнага сайту (ням.)
  18. ↑ Rammstein зьбіраюцца працаваць над новымі песьнямі // Rammsteinworld
  19. ↑ Metal Hammer.de
  20. ↑ RAMMSTEINS ZEITKAPSELN — FINDE JETZT EINE KAPSEL IN DEINER NÄHE! // Афіцыйны сайт гурта (ням.)
  21. ↑ Дыскаграфія Rammstein / Самотнікі // Rammsteiworld
  22. ↑ Сьпіс кампазыцыяў у альбоме паводле Rammsteinworld // Дыскаграфія Rammstein на Rammsteiworld (анг.)
  23. ↑ The 50 Best Rock + Metal Albums of 2022
  24. ↑ The Best Metal Albums Of 2022 So Far
  25. ↑ These are Metal Hammer's Top 50 Best albums of 2022
  26. ↑ 25 Best Albums of 2022