Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New
Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New | ||
---|---|---|
Складанка | ||
Выдадзены | 2009 | |
Запісаны | 2009 | |
Жанр | рок | |
Працягласьць | ~120 хв. | |
Выдавец | Будзьма беларусамі!, Эўрапейскае радыё для Беларусі | |
Прадусар | Слава Корань | |
Храналёгія | ||
Budzma The Best Фольк Мадэрн (2009) |
Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) |
Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New — двухдыскавы альбом-складанка беларускіх рок-гуртоў[1]. На кампіляцыю трапілі як запрошаныя музыкі, так і пераможцы адбору[2][3]. Кампакт-дыскі выдадзены грамадзкай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з Эўрапейскім радыё для Беларусі ў лістападзе 2009 году[4], і празь некалькі месяцаў іх атрымалі ўсе FM-радыёстанцыі, абласныя й раённыя Дамы культуры Беларусі[5]. Складальнік і інжынэр мастэрынгу — Слава Корань, лідэр гурту «ULIS»[4].
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Budzma The Best Rock | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Кірылічны правапіс | Працягласьць | ||||
1. | «Biełaja Ptuška» (Impedance) | Белая птушка | 3:41 | ||||||
2. | «Słuchaj Mianie» (Крама) | Слухай мяне | 3:21 | ||||||
3. | «Serca» (Partyzone) | Сэрца | 4:06 | ||||||
4. | «Guzik» (Neuro Dubel) | Аляксандар Кулінковіч, Neuro Dubel | Аляксандар Кулінковіч, Neuro Dubel | Гузік | 3:59 | ||||
5. | «Vyjście» (IQ48) | Выйсьце | 3:52 | ||||||
6. | «Padarožža» (ULIS) | Падарожжа | 3:21 | ||||||
7. | «Jak Viecier» (WZ-Orkiestra, Зьміцер Вайцюшкевіч) | Як вецер | 4:55 | ||||||
8. | «Try Soncy» (Indiga) | Тры сонцы | 2:37 | ||||||
9. | «Katuj-Ratuj» (N.R.M.) | Катуй-ратуй | 5:12 | ||||||
10. | «Stary Sabaka» (Крама) | Зьміцер Лукашук | Ігар Варашкевіч | Стары сабака | 5:12 | ||||
11. | «1-2-3» (Zet) | 1-2-3 | 3:03 | ||||||
12. | «Vitalnaja» (Pomidor/off) | Вітальная | 3:27 | ||||||
13. | «Ja Tanču» (ULIS) | Я танчу | 4:08 | ||||||
14. | «Svaboda» (Neuro Dubel–[a]) | Міхал Анемпадыстаў | Аляксандар Кулінковіч, Neuro Dubel | Свабода | 3:01 | ||||
15. | «Čufut Kale» (ZERO-85) | Чуфут Кале | 5:51 | ||||||
16. | «Tvoj Son» (žygimont VAZA) | Твой сон | 4:19 | ||||||
17. | «Svabody Hłytok» (N.R.M.) | Свабоды глыток | 3:01 | ||||||
18. | «Jak Pišču Strału» (Znich) | Як пушчу стралу | 4:38 |
Budzma The Best Rock/New | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Кірылічны правапіс | Працягласьць | ||||
1. | «Bałada» (Litvintroll) | Балада | 4:14 | ||||||
2. | «Chroniki Smutnaha Časy» (Imprudence(pl)) | Хронікі смутнага часу | 4:55 | ||||||
3. | «Brudnaja Dziaŭčyna» (Re1ikt) | Брудная дзяўчына | 4:35 | ||||||
4. | «Da Sinih Skałaŭ» (Esprit(be)) | Да сініх скалаў | 2:46 | ||||||
5. | «Nienavidžu» (Holaja Manaška(be)) | Ненавіджу | 2:56 | ||||||
6. | «Śpi, Moj Kraj» (Глюкі) | Спі, мой край | 3:43 | ||||||
7. | «Pieśnia Choć Treśni» (Wanted) | Песьня хоць трэсьні | 3:10 | ||||||
8. | «224022» (VS[RIP]) | 224022 | 2:40 | ||||||
9. | «Małpy» (Бан-Жвірба) | Малпы | 3:36 | ||||||
10. | «Ciańki» (Hair Peace Salon–[b]) | Віталь Воранаў | Hair Peace Salon | Цянькі | 3:44 | ||||
11. | «Pustoje Śviatło» (Glofira[8]) | Віка Трэнас | Сяргей Сочнеў | Пустое сьвятло | 3:50 | ||||
12. | «Nie Pakidaj Mianie Tut (Ad Imia Trahična Zahinułaj Alony Ja.)» (Holaja Manaška(be)) | Не пакідай мяне тут (Ад імя трагічна загінулай Алены Я.) | 3:55 | ||||||
13. | «Niečakana» (Tarpach) | Нечакана | 4:45 | ||||||
14. | «Pachnie Čabor» (Litvintroll) | Пахне чабор | 2:53 | ||||||
15. | «Pij Da Dna» (In Search For) | Пей да дна | 4:07 | ||||||
16. | «Cukierka» (Cukierka) | Цукерка | 4:07 | ||||||
17. | «Nažy» (Re1ikt) | Нажы | 1:48 | ||||||
18. | «Znajdzi Mianie» (Esprit(be)) | Знайдзі мяне | 3:03 |
Прыём крытыкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісьце да Будзьма беларусамі! адзначыў «якасныя айчынныя беларускамоўныя кампазыцыі»[9]. Галоўны дырэктар радыё «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы зь якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасьць»[9]. Дырэктар радыё «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што складанка беларускага року ёй асабліва спадабалася, у той час як музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасьць гуказапісаў і з задавальненьнем прапануюць кампазыцыі слухачам[9].
У гіт-парады Tuzin.fm трапілі некалькі песень са складанкі: «Jak Viecier» (WZ-Orkiestra, Зьміцер Вайцюшкевіч) («Мегатур-2008»[10]), «Znajdzi Mianie» (Esprit(be)) («Мегатур-2009»[11]), «Da Sinih Skałaŭ» (Esprit(be)), «Ciańki» (Hair Peace Salon) (усе «Мегатур-2010»[12]).
У «100 найвялікшых беларускіх песень» паводле вэрсіі Tuzin.fm у 2015 годзе была адабрана «Vyjście» (IQ48)[13].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларускамоўная кавэр-вэрсія песьні «Kocham wolność» з альбому «O! Ela» гурту Chłopcy z Placu Broni ў перакладзе на словы Міхала Анемпадыстава[6].
- ^ Беларускамоўная кавэр-вэрсія песьні «Gipsy» з альбому «Split Before, Together Now» гурту ў перакладзе на словы Віталя Воранава[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ева Вайтоўская. (2009-10-09) «Будзьме» — год!. Новы час. Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
- ^ Пераможцы інтэрнэт-адбору маладых музыкаў: Re1ikt, Цукерка, Hair Peace Salon, ESPRIT, VS[RIP] (бел.). Будзьма беларусамі! (2009-04-20). Праверана 2019-06-25 г. Архіўная копія ад 2019-06-26 г.
- ^ Чем молодые группы удивят на Be Free? (рас.) Эўрапейскае радыё для Беларусі. Белорусский партизан (2009-08-18). Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2019-05-26 г.
- ^ а б Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] (бел.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
- ^ Кампанія «Будзьма» разаслала па FM-станцыям складанкі з сучаснай беларускай музыкай (бел.). БелаПАН (2010-02-09). Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
- ^ Neuro Dubel — Stasi (CD, Album). Discogs. Праверана 2018-09-08 г. Архіўная копія ад 2018-09-04 г.
- ^ Hair Peace Salon: шлях да беларусізацыі (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2010-09-29). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
- ^ Слэп. (2007-11-13) Glofira & Віка Трэнас: «Ніколі ня бачыць сьвятла мне!» (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
- ^ а б в Радыёстанцыі падзякавалі “Будзьме” (бел.). Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына. Праверана 2019-07-08 г. Архіўная копія ад 2019-07-08 г.
- ^ ТГ. (2008-09-14) Усе вынікі мэгатуру-2008 на «Тузіне» (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
- ^ ТГ. (2009-09-01) Галоўныя вынікі году 2009 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
- ^ ТГ. (2010-09-04) Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
- ^ 100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm (фота/аўдыё/відэа) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.